Востраў радасці, дабра і света

Як зрабіць, каб бібліятэка мела адметны імідж, а дзеці  наведвалі яе не толькі, каб узяць кнігі, а з карысцю і вялікім жаданнем правесці вольны час? Вынаходлівыя і крэатыўныя бібліятэкары знаходзяць шмат адказаў на гэта пытанне, і такім чынам робяць наша культурнае жыццё больш насычаным і яркім. Увогуле сённяшні дзень патрабуе ад бібліятэк нестандартных рашэнняў, актыўнай пазіцыі і хуткай рэакцыі на ўсе змены.

Ала Аркадзьеўна Жаркевіч, бібліятэкар Томкавіцкай сельскай бібліятэкі ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная сістэма” – сапраўдны  энтузіяст  сваёй  справы.   Бібліятэкар  у сваёй рабоце выкарыстоўвае інавацыйныя дынамічныя  формы работы, напаўняе іх зместам, адпаведным духу часу, каб вольны час дзяцей і падлеткаў стаў больш змястоўным і цікаўным. 


Ала Аркадзьеўна імкнецца, каб юныя наведвальнікі былі не толькі актыўнымі чытачамі, але і ўдзельнікамі мерапрыемстваў – вядучымі, героямі, умелі дыскусіраваць, выказваць свае думкі, адстойваць свае погляды.

Шмат увагі яна надае выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму,  любові да Радзімы, да роднай зямлі, гонару за свой край, павагі да акружаючых людзей, знакамітых землякоў — продкаў і суайчыннікаў.

Бібліятэкар разам з дзецьмі практыкуе краязнаўчыя экскурсіі ў бліжэйшыя вёскі, яны так і называюцца –  “Падарожжа па родных мясцінах”. 


Падчас такіх вандровак яна  расказвае пра гісторыю ўзнікнення і паходжанне назваў вёсак, аб вядомых і знакамітых людзях, ураджэнцах краю.

Гадзіны краязнаўства “Імёны ў гісторыі Дзяржыншчыны”, “Мая малая Радзіма”, віртуальнае падарожжа “Крутагор’е. Койданава. Дзяржынск”, відэасалон “Лепшыя людзі вёскі” развіваюць ў юных наведвальнікаў  бібліятэкі цікавасць да лёсу сваёй Бацькаўшчыны, спрыяюць выхаванню нацыянальнай свядомасці.


Бібліятэка, як захавальніца гістарычнай памяці і патрыятычных традыцый,  выступае  інфармацыйным  правадніком паміж пакаленнямі. Такія мерапрыемствы, як гадзіна патрыятызму   “Памяць – загінуўшым, спадчыну – жывым”, агляд-інфармацыя “Ніколі не забудзем”, урок мужнасці “Прыйсці да вечнага агню”, віртуальная экскурсія “Попел Хатыні нам стукае ў сэрцы” спрыяюць выхаванню правільнай грамадзянскай пазіцыі, фарміраванню патрыятычных пачуццяў у дзяцей і падлеткаў. 

Афганская вайна ўжо стала гісторыяй. Многім  18-гадовым хлапчукам, давялося сутыкнуцца з жахамі вайны, паглядзець у вочы смерці, перажыць страту таварышаў… Каб падрастаючае пакаленне памятала гэту драматычную падзею,  ў Томкавіцкай сельскай бібліятэцы штогод праводзяцца  інфармацыйныя гутаркі і патрыятычныя гадзіны “Ад той вайны застаўся след”, “Афганістан жыве ў нашым сэрцы”.  На гэтых мерапрыемствах гучаць вершы пра Афган, дэманструюцца відэафрагменты пра мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Ад стану здароўя чалавека належыць поспех яго навучальнай, прафесійнай і творчай дзейнасці. Адсюль зразумела, наколькі важна, пачынаючы з самага ранняга ўзросту, выхоўваць у дзяцей уважлівае стаўленне да ўласнага здароўя. Прафілактыка шкодных звычак, рэклама здаровага ладу жыцця трывала ўвайшлі ў працу бібліятэкі.

Для падлеткаў Томкавіцкая  с/б сумесна з ДУА “Томкавіцкі ВПК ЯС-СШ” арганізавала дыялог-роздум “Дыягназ бяды – наркотык”, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Падлеткі даведаліся пра небяспечнае для жыцця ўздзеянне наркотыкаў на арганізм чалавека, аб адказнасці за прыняцце, захоўванне і збыт наркатычных сродкаў. Удзельнікі мерапрыемства змаглі задаць хвалюючыя пытанні і азнаёміцца з апошняй статыстыкай аб наркаманіі ў Беларусі, іх увазе быў прапанаваны відэафільм “Паляванне за розумам”.

Інфармацыйная гадзіна “Ёсць выбар – жыццё без тытуню” была прымеркавана да Сусветнага дня без тытуня. Юнакі  і  дзяўчаты  атрымалі  шмат  карыснай інфармацыі наконт шкоднай прыхільнасці, адказвалі на пытанні “Антытытунёвай крыжаванкі”, называлі хваробы, звязаныя з курэннем. У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі памяткі “Мои аргументы против курения”. 

Для самых маленькіх чытачоў Томкавіцкай с/б  было падрыхтавана  пазнавальна-забаўляльнае расследаванне “Откуда берутся грязнульки?”.  Каб адказаць на гэта пытанне дзеці адправіліся па маршруце з наступнымі пунктамі прыпынку: станцыі “Бережливых”, “Грязнулька”, гарады “Лентяйск”, “Здоровейск”. Дзеці прынялі ўдзел у эстафеце “Чысцюля”, гульнях “Выберы лішняе слова” і “Збяры партфель”. У канцы мерапрыемства ўсе з задавальненнем зрабілі зарадку.

Падчас  пазнавальнай праграмы “Береги здоровье смолоду” для юных удзельнікаў была праведзена віктарына аб вітамінах, карысных і шкодных прадуктах, відах спорту… У канцы мерапрыемства дзеці прадставілі свае малюнкі аб тым, як яны ўяўляюць здаровы лад жыцця.

Ала Аркадзьеўна імкнецца далучыць юных чытачоў да кнігі і чытання праз арганізацыю  разнастайных мерапрыемстваў. Гэта – экскурсіі, кніжныя святы, конкурсы, гульні-падарожжы, пазнавальна-забаўляльныя праграмы, казачныя рэвю, віктарыны і інш.


У сваёй працы яна актыўна выкарыстоўвае камп’ютэрныя тэхналогіі. Самастойна складзеныя відэапрэзентацыі і віртуальныя падарожжы дапамагаюць шырэй раскрыць тэму, а наглядны матэрыял больш эмацыянальна ўздзейнічае на юных наведвальнікаў. 

Вялікай папулярнасцю ў дзяцей карыстаюцца мерапрыемствы  аб творчасці дзіцячых пісьменнікаў: конкурс-віктарына па кнігах Л.Кэрала “Собирайся скорей, Зазеркальный народ!”, хвілінка вясёлага чытання “Віні-Пух ідзе ў госці” па творчасці А.Мілна, літаратурная мазаіка па творах К.Чукоўскага і Г.Остэра “Веселая перепутаница, вредные советы и серьёзные сказки”, хвілінка цікавага чытання “У падземным царстве А.Пагарэльскага”, паэтычны перапынак па вершах С.Маршака “Дама сдавала в багаж…”, казачная карусель “Добрыя казкі Маміна-Сібірака” і г.д.


Падчас літаратурнай гадзіны “Залаты ключык ад дзверцы шчасця” па кнізе Аляксея Талстога дзеці называлі словы, у якіх пераблытаны літары, па апісанню адгадывалі герояў кнігі, успаміналі каму з персанажаў належаць пералічаныя прадметы.

У ходзе хвілінкі прыгодніцкага чытання “Па кніжным хвалям з капітанам Вернам” юныя чытачы разгадвалі крыжаванкі, прымалі ўдзел у віктарыне па творах выдатнага пісьменніка.

Незвычайны літаратурны круіз здзейснілі хлопчыкі і дзяўчынкі па кнігах Уладзіміра Суцеева “Казкі свету і дабрыні”. Дзеці адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, а потым самастойна, размеркаваўшы  ролі інсцэніравалі казку.

Традыцыйным у бібліятэцы стала правядзенне акцыі папулярызацыі беларускай кнігі “Чытаем і размаўляем па-беларуску”, падчас якой дзеці чытаюць вершы на беларускай мове, адгадваюць літаратурныя загадкі, прымаюць удзел у гульні “Размаўляем па-беларуску”.


А.А.Жаркевіч распрацаваны і рэалізаваны праект арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў на перыяд канікул “Час чытаць!”. Весела сустрэлі дзеці самую выдатную пару – лета. Для іх была падрыхтавана гульнёвая праграма, прысвечаная Міжнарадному дню абароны дзяцей “Дзяцінства – край незабыўны”, напоўненая конкурсамі, гульнямі, карагодамі.

Кожнае мерапрыемства, якое праходзіць у Томкавіцкай сельскай бібліятэцы,  прыносіць дзецям мора ведаў, станоўчых эмоцый,  яркіх уражанняў, радасць ад адносін з равеснікамі. Разнастайныя акцыі, конкурсы, святы, гульнёвыя праграмы дапамагаюць дзецям  зразумець, што чытанне – гэта задавальненне, шчасце пазнання і творчасці. 

Бібліятэкар  сумела не толькі далучыць  вясковых дзяцей да чытання кніг, але  адкрыла ў іх творчыя задаткі, таленты. Ала Аркадзьеўна ўпэўнена, што іх мастацкія здольнасці, фантазію і ўяўленне неабходна развіваць. Таму пры Томкавіцкай сельскай бібліятэцы арганізавана міні-студыя Вясёлага Алоўка і Чароўных Нажнічак, дзе заняткі праходзяць па наступных тэмах:  “Мы малюем вершы, казкі – паглядзіце, калі ласка!” і “Где бывали, что видали – на бумаге рисовали”. Аплікацыяй, лепкай, вырабамі з паперы дзеці займаюцца ў творчай майстэрні “Цуда-ручкі – цуда-штучкі”. Малюнкі і вырабы, зробленыя рукамі дзяцей і бібліятэкара, дазваляюць стварыць утульны, прыгожы  свет, які так прываблівае чытачоў. Важна і тое, што ўнутраны свет дзіцяці адлюстроўвае прачытанае імі ў розных формах творчасці.


З задавальненнем чакаюць сустрэчы з бібліятэкарам выхаванцы дзіцячага садка. Ала Аркадзьеўна  прыносіць ім казкі і кнігі дзіцячых пісьменнікаў, знаёміць дашкалят з іх творчасцю, вучыць малышоў берагчы і шанаваць кнігі, правільна імі карыстацца. У сяброўскай атмасферы праходзяць літаратурныя заняткі, гучныя чытанні, тэатралізаваныя мініяцюры, гульнёвыя праграмы, творчыя майстэрні. Бібліятэкар прысутнічае амаль на ўсіх святах, якія праходзяць у дашкольнай установе. Такія сустрэчы бібліятэкара і дзяцей заўсёды цёплыя і радасныя. На адным з заняткаў Ала Аркадзьеўна паказала малышам, як зрабіць сонейка. З вялікай увагай  і стараннем выхаванцы дзіцячага сада разам з бібліятэкарам  выразалі  з паперы, размалёўвалі і клеілі –  у выніку атрымаліся цудоўныя вырабы.


У Томкавіцкую сельскую бібліятэку заўсёды спяшаюцца дзеці, бо ведаюць, што абавязкова атрымаюць адказ на любое пытанне, задаволяць свой інтарэс, паўдзельнічаюць у мерапрыемствах, іх тут чакаюць, ім тут заўсёды рады.


Ала Аркадзьеўна ўмее будаваць з юнымі чытачамі даверлівыя і шчырыя адносіны. Дзеці не толькі прыслухоўваюцца да яе парад у выбары кніг, але і дзеляцца школьнымі поспехамі, давяраюць ёй. Бібліятэкар імкнецца, каб кожны візіт дзяцей і падлеткаў у бібліятэку дарыў ім радасць і задавальненне.

                                                Жанна Фядура, метадыст 1-й катэгорыі

аддзела бібліятэчнага маркетынга

ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”


Анонсы

Апрель
«И сошла на Землю благодать… Пасха»: выставка-праздник
Начало в 10:00

Май
«Чтобы было интересно и тебе, и мне, и всем»: день веселых развлечений в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Май
«Встречу лето я красивой»: мастер-класс в клубе нескучных идей «Делай, как я»
Начало в 15:00
Последние новости

Апрель
15:00

Апрель
16:25

Апрель
10:56