Вечар памяці Анатоля Валахановіча

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў вечар памяці “Ён быў з гісторыяй на “ты”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння гісторыка, журналіста, пісьменніка, архівіста Анатоля Іосіфавіча Валахановіча.


Прысутныя здзейснілі віртуальнае мультымедыйнае падарожжа па жыццёвых пуцявінах земляка.

Кожны з гасцей вечара змястоўна, праз асабістыя ўспаміны і пачуцці распавядаў пра славутага земляка. Пра шматгадовае супрацоўніцтва Анатоля Іосіфавіча  з раённай газетай і яго творчай спадчыне расказаў гісторык, журналіст Віктар  Уранаў. 

Загадчык аддзела інфармацыі ДУ “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” Таццяна Рахманько прэзентавала цікавыя фотаздымкі з фондаў установы і падзялілася асабістымі ўражаннямі аб сустрэчах з гісторыкам.

Жаданым госцем і галоўным кансультантам па ўсіх пытаннях Анатоль Іосіфавіч быў і ў Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Дырэктар установы Галіна Вашкевіч паведаміла пра прафесійную дапамогу земляка пры пошуку неабходнай інфармацыі па гісторыі Дзяржыншчыны і Беларусі.

Негарэльская зямля ўзгадавала Анатоля Іосіфавіча і адкрыла шлях у вялікае жыццё. Галоўнае месца, куды ён заўсёды спяшаўся і дзе яго з нецярпеннем чакалі — Негарэльская сельская бібліятэка.  Пра творчыя сувязі і сустрэчы з пісьменнікам-земляком расказала бібліятэкар Тамара Сідорык. 

Пляменнік Анатоля Іосіфавіча, Алег Анісімаў падзяліўся сваімі ўспамінамі пра цікавыя выпадкі з жыцця дзядзькі, пра сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і іншымі выбітнымі асобамі.


Для ўсіх, каму давялося супрацоўнічаць з Анатолем Іосіфавічам Валахановічам ён быў настаўнікам і мудрым дарадчыкам, які дапамагаў не толькі прафесійнай парадай, але і асабістым ўдзелам ў справах. Пра гэта цікава і змястоўна расказалі прысутным удзельнікі раённага краязнаўчага аб’яднання “Койданаўскія летапісцы”  Вацлаў Матусевіч, Антон Анісовіч, Людміла Кірэева, Людміла Цюшына.


Сваё паэтычнае прысвячэнне гісторыку-земляку агучыла член Саюза пісьменікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч.


Асабістая бібліятэка гісторыка была перададзена ў 2018 годзе ў фонд цэнтральнай раённай бібліятэкі і ўжо знайшла сваіх чытачоў. Дарэчы, кожны жадаючы можа пазнаёміцца  і, пры неабходнасці, паработаць з літаратурай у чытальнай зале. На гэтым засяродзіла ўвагу прысутных дырэктар ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Валянціна Клімовіч.


Дзейнасць Анатоля Іосіфавіча Валахановіча на ніве гісторыі і  яго творчая спадчына – найкаштоўнейшы дар усім нам. Яшчэ не адно пакаленне нашых землякоў будзе адкрываць цікавыя і невядомыя старонкі гісторыі роднай  Дзяржыншчыны і Беларусі на старонках яго кніг.







Анонсы

Июнь
"Шлях вызначаны лёсам": выстава-партрэт да 95-годдзя з дня нараджэння В.Быкава.
Начало в 11:00

Июнь
«Начинается рассказ…»: хит-парад книг Юрия Сотника
Начало в 11:00

Июнь
«Разноцветные улыбки июня»: вернисаж рисунков
Начало в 11:00
Последние новости

Июнь
10:04

Июнь
17:01

Июнь
15:28