Вёскі Цюхаі і Дзянісаўшчына адзначылі свята

8 чэрвеня вёскі Цюхаі і Дзянісаўшчына адзначылі свята. Гэты дзень быў незвычайным — з музыкай, песнямі, віншаваннямі, вясёлымі дзіцячымі галасамі, сустрэчамі старых сяброў, радаснымі тварамі мясцовых жыхароў, якія сабраліся на свята вёсак. 

Бібліятэкар Скірмантаўскай сельскай бібліятэцы Нэла Сяргееўна Янкоўская прапанавала  жыхарам і гасцям вёскі выставу «Веліч роднай зямлі», дзе былі прадстаўлены матэрыялы аб гісторыі вёсак, іх жыхарах, гісторыя саўгаса “Камсамолец”, матэрыялы аб удзельніках  Вялікай Айчыннай вайны.


Цікавасць сярод вяскоўцаў выклікалі краязнаўчыя матэрыялы аб вёсках Цюхаі і Дзянісаўшчына “Ты зямелька мая – мой куточак прыгожы”.

Найбольшым попытам карыстаўся раздзел гісторыі вёсак “Маленькія імгненні вялікага жыцця”, у якім былі прадстаўлены фотаздымкі з жыцця вёскі. Кожны стараўся адшукаць на фотаздымках сваіх бабуль і дзядуль, знаёмых, а магчыма і сябе. 



Цюхаі і Дзянісаўшчына – маленькая радзіма многіх выхадцаў з гэтай мясціны. Яна стала для іх незабыўным, утульным куточкам, сонечнай кропелькай, што скацілася з блакітных нябёсаў, глытком празрыстага паветра, настоенага водарам лугавых кветак і траў. Застаецца пажадаць усім жыхарам вёсак:

Хай ад бліноў плыве дымок,

Стаіць вякамі ваша хата.

Хай ад бяды бароніць Бог,

І кожны дзень вам дорыць свята.

Анонсы

Июнь
"Шлях вызначаны лёсам": выстава-партрэт да 95-годдзя з дня нараджэння В.Быкава.
Начало в 11:00

Июнь
«Начинается рассказ…»: хит-парад книг Юрия Сотника
Начало в 11:00

Июнь
«Разноцветные улыбки июня»: вернисаж рисунков
Начало в 11:00
Последние новости

Июнь
10:04

Июнь
17:01

Июнь
15:28