95 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава

Нарадзіўся будучы майстар ваеннай прозы ў самай звычайнай сялянскай сям’і,  у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. З дзяцінства выяўляў здольнасці ў маляванні. Пасля заканчэння восьмага класа паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Але вучыцца там давялося яму ўсяго год. У 1940-м годзе ўказам І. Сталіна была адменена дзяржаўная стыпендыя, а навучанне зрабілі платным. Будучы пісьменнік не мог дазволіць сабе плаціць за вучобу і, у сувязі з цяжкім становішчам у сям’і, быў вымушаны вярнуцца дадому. Але звычка маляваць засталася – Быкаў машынальна маляваў у нататніках накіды падчас размоў.  А некаторыя замалёўкі, зробленыя ў вайну, паслужылі вокладкай для кнігі Быкава  “Мёртвым не баліць”.

У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны  В. Быкаў удзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча,  а з 1943 г. у якасці камандзіра ўзвода аўтаматчыкаў удзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. З дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю. “У мяне быў шынель, у якім я закончыў вайну, увесь прапалены, у некалькіх месцах прастрэлены, прабіты асколкамі. Па сутнасці, гэта чысцейшая выпадковасць, што тыя кулі і асколкі мяне не кранулі”, - успамінаў Васіль Быкаў пра свае вогненныя франтавыя дарогі.

Пасля дэмабілізацыі В. Быкаў працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты “Гродзенская праўда”. У 1949-1955гг. зноў служыў у Савецкай Арміі. Сам Быкаў лічыў, што яго літаратурны шлях пачаўся ў 1951 годзе, калі падчас праходжання вайсковай службы на Курылах з-пад яго рукі выйшлі творы “Смерць чалавека” і “Абознік”. Дэбютныя апавяданні былі прызнаны крытыкамі ўдалымі, але сам Быкаў сумняваўся ў тым, што павінен прысвяціць сваё жыццё літаратуры. 


Канец 50-х – пачатак 60-х – перыяд творчых пошукаў. Быкаў піша сатырычныя мініяцюры, прыгодніцкія апавяданні, навелы маральна-этычнай тэматыкі. У 1959-м годзе пісьменнік звяртаецца да тэмы вайны праз аповесць “Жураўліны крык” і застаецца з гэтай тэмай назаўжды. Ва ўсіх наступных творах выяўляецца характэрны для Быкава почырк – праўдзівае адлюстраванне вайны.

Канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запаса), працаваў супрацоўнікам і кансультантам газеты “Гродзенская праўда”. Выступаў як журналіст.  Быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1978 г. пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. З гэтага часу займаўся выключна творчай працай. 

Уваходзіў у састаў праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, рэспубліканскага Савета Фонда міру.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. 

У 1980 г. атрымаў званне Народны пісьменнік Беларусі. 

Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

У 2018 годзе ў фонд цэнтральнай раённай бібліятэкі была перададзена асабістая бібліятэка гісторыка-земляка А. Валахановіча. Сярод асобнікаў і кніга з аўтографам Васіля Быкава. Выданне знаходзіцца ў чытальнай зале.


Кнігі Васіля Быкава заўсёды ў лідэрах  рэйтынгу літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну сярод чытачоў нашай бібліятэкі.

Завітайце ў бібліятэку і перачытайце творы пісьменніка-юбіляра.

Анонсы

Октябрь
«Книжка-именинница»: литературный марафон в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Бисерное настроение»: мастер-класс
Начало в 15:00

Октябрь
«Цифры в нашей жизни»: литературный решебник
Начало в 11:00
Последние новости

Октябрь
17:48

Октябрь
08:30

Октябрь
16:10