Дзень беларускага пісьменства

У Баравікоўскай бібліятэцы прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Увазе ўдзельнікаў была прапанавана выстава, на якой адлюстравана кніжная гісторыя нашай краіны. Бібліятэкар Маргарыта Генадзьеўна Трэшчанка расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра знакамітых асветнікаў беларускай зямлі. Гісторыю развіцця пісьменства ў Беларусі прадставіла настаўніца пачатковых класаў Нядзвецкая Наталля Мікалаеўна.  Дзеці з цікавасцю слухалі аповед пра гарады - гістарычныя цэнтры культуры, навукі, літаратуры і кнігавыдання, у якіх праходзілі Дні беларускага пісьменства.


Последние новости

Май
10:23

Май
11:48

Май
09:29