Любоў і пяшчота - матулі

Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта да мамы мы звяртаемся ў першую чаргу, менавіта мама  больш, чым хто-небудзь іншы, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае пры няўдачах, перажывае за кожны наш крок па жыццёвым шляху. Кожную восень мы з пяшчотай у Дзень Маці нясём кветкі матулям. У ДУА “Баравікоўская БШ” прайшла святочная праграма, прысвечаны Дню Маці. Навучэнцы ў падарунак матулям і бабулям чыталі вершы, спявалі, танцавалі. Прысутных павіншаваў дырэктар школы Васількевіч Аляксандр Іосіфавіч. Бібліятэкар Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі ДУ "Дзяржынская РЦБС" Трэшчанка Маргарыта Генадзьеўна  расказала гісторыю святкавання Дня Маці ў Беларусі і як сустракаюць гэты дзень у другіх  краінах, пазнаёміла з мнагадзетнымі матулямі вёскі Баравікі.



Последние новости

Май
10:23

Май
11:48

Май
09:29