Міжрэгіянальныя літаратурныя “дажынкі”

Цудоўным кастрычніцкім днём (29/10-19г.) паэты Дзяржыншчыны, удзельнікі  народнага літаратурнага клуба “Выток”, пабывалі на міжрэгіянальных літаратурных “дажынках”. А ладзіліся яны ў Мінскім раёне. Бібліятэкары ДУ “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка” гасцінна сустрэлі ў доме творчасці паэтаў трох раёнаў: Дзяржынскага, Мінскага і Уздзенскага. Ганаровымі гасцямі паэтычнага свята былі старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава і яе намеснік Марыя Кобец, а таксама паэт, бард, кампазітар з Вілейшчыны Уладзімір Цанунін. У склад  дзяржынскай дэлегацыі ўваходзілі: Рэгіна Рэўтовіч, Людміла Круглік, Антон Анісовіч, Уладзімір Шымановіч, Васіль Семянюк, Наталля Лебядзеўская, Тамара Кашчэва.

Паэты Міншчыны  шчыра дзяліліся з калегамі па пяру сваімі творчымі здабыткамі.

Пазітыўныя эмоцыі, добры настрой панавалі на сустрэчы сяброў-літаратараў. Натхнёныя на новыя літаратурныя дасягненні, паэты пакідалі гасцінную зямлю, мяркуючы праз пэўны час зноў сустрэцца для абмену думкамі і паэтычнымі навінкамі. 


Последние новости

Июль
10:15

Июль
16:00

Июль
14:10