Акцыя “Безопасные каникулы”

Ура! Вось і пачаліся восеньскія канікулы! У рамках акцыі “Безопасные каникулы”  у бібліятэках раёна прайшлі наступныя мерапрыемствы:

у Путчынскай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная віктарына  “Вучым правілы дарожнага руху”.  Дзеці з цікавасцю вывучалі дарожныя правілы, знаёміліся з дарожнымі знакамі, адказвалі на пытанні віктарыны, весела і з карысцю правялі гадзіну ў бібліятэцы.


“Всем на свете ясно, что шутить с огнем опасно” - такую назву меў конкурс дзіцячых малюнкаў, які адбыўся ў  Энергетыкаўскай сельскай бібліятэцы. Усім удзельнікам уручылі памяткі аб пажарнай бяспецы.

У Грычынскай сельскай бібліятэцы прайшла медыяпрэзентацыя  “Азбука дорожная и совсем не сложная”. Дзеці замацавалі веды паводзін на дарозе, пазнаёміліся з правіламі дарожнага руху.

Інфармацыю аб правілах дарожнага руху, пажарнай і асабістай бяспекі атрымалі дзеці падчас гутаркі-гульні "Знаўцы правілаў бяспекі", якая прайшла ў Негарэльскай сельскай бібліятэцы. Для замацавання матэрыялу быў праведзены конкурс "Калі мы - пешаходы", пераможцам стаў навучэнец 1 класа ДУА "Негарэльская базавая школа № 2" Пятровіч Раман.

Пад лозунгам «Знаешь правила дорожного движения – значит сохранишь себе здоровье»  ў Баравікоўскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў турнір «Господин дорожный знак». Каманды спаборнічалі на веданне правілаў дарожнага руху, удзельнічалі ў віктарыне, малявалі знакі дарожнага руху. Ва ўпартай барацьбе перамагла дружба і ўсе ўдзельнікі турніру атрымалі ў падарунак дзіцячы часопіс.


Анонсы

Ноябрь
«Книжка-именинница»: литературный марафон в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Ноябрь
«Открытки делаю сама»: веселый скрапбукинг
Начало в 15:00

Ноябрь
«Курение: иллюзии и реальность»: экспозиция суждений к Международному дню отказа от курения
Начало в 10:00
Последние новости

Ноябрь
16:50

Ноябрь
16:24

Ноябрь
13:53