7 лістапада спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка–земляка Алеся Рыбака

Алесь  Рыбак (Аляксандр Пятровіч) нарадзіўся 7 лістапада 1934 года ў вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна. Вось як гаворыць аб сабе пісьменнік:

“Пра пакаленне, да якога я належу, кажуць: іх дзяцінства было абпалена вайной. Гэта не крылатая фраза, не моўнае штукарства – на сваіх кволых плячах мы пазнавалі горкую ісціну гэтых слоў. Яна ўвабрала ў сябе і ранняе сіроцтва многіх равеснікаў, чые бацькі загінулі, абараняючы родную зямлю, і холад, і голад, і непасільную, не па гадах часам, працу, каб неяк трымацца на нагах, бо ўперадзе бачылася светлае, зманлівае пасляваеннае ранне. Адсюль і цяга да ведаў, і апантаная, нягледзячы ні на што, прага жыцця”. 

Алесь рана застаўся без бацькоў. Яго бацьку расстралялі ў 1942 годзе за сувязь з партызанамі. Праз два гады, пры адступленні нямецка-фашысцкіх захопнікаў, расстралялі маці. Хлопец пайшоў у школу пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў. Спачатку вучыўся ў Дзяржынскай сярэдняй школе, потым у Мікалаеўшчынскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна. Пасля заканчэння  школы паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1958 годзе. 

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай, бягомльскай раённых газет; у рэспубліканскай  газеце “Калгасная праўда” (цяпер “Сельская газета”);  на беларускім радыё; у часопісе “Бярозка”. 

З 1966 года працаваў у Маскве старшым карэктарам у Аддзеле апублікавання актаў Вярхоўнага Савета СССР. Праз чатыры гады быў назначаны рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

У 1972 годзе Алесь Рыбак вяртаецца ў Беларусь і  займае пасаду намесніка адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Доўгі час  працаваў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. 

Член Саюза пісьменнікаў з 1973 года.

Пасля выхаду першага апавядання на Алеся Рыбака звярнулі ўвагу ў пісьменніцкім асяроддзі і ў 1956 годзе яго запрасілі на І Рэспубліканскую нараду маладых празаікаў, што праходзіла ў Доме творчасці пісьменнікаў імя Я. Коласа ў Каралішчавічах пад Мінскам.

Першая кніга Алеся Рыбака “Дарогі бываюць розныя” выйшла ў 1972 годзе. Менавіта з яе пачалася схільнасць Алеся Рыбака да канкрэтнага факта, жыццёвых калізій, якія мелі месца і ў сапраўднасці. Акрамя апавяданняў у яе ўвайшлі гумарэскі.


У 1985 годзе  ў выдавецтве “Советский писатель” выйшла кніга “Апошняя камандзіроўка”. Сярод твораў, змешчаных у кнізе — аповесць “Што пасееш...”. Галоўная гераіня твора Вольга Лагацкая ў гады вайны страціла мужа і сына. Яна ўсынавіла двух дзяцей былой жонкі паліцая – малалетняга Алёшку і хлопчыка, які нарадзіўся ў яе на вачах, а маці адразу пасля родаў памерла. Падставай для напісання гэтай аповесці, стаў ліст, напісаны па-беларуску і дасланы ў часопіс “Крестьянка”. Гэты твор Алеся Рыбака, па сутнасці, стаў у многім новым поглядам на вайну. Урыўкі з аповесці ў перакладзе друкаваліся ў замежных часопісах.

Ваенны і пасляваенны побыт, жыццё беларускай вёскі раскрываюцца ў рамане “Трэба было жыць” (1990).  Як сведчыў пісьменнік: “Раман – аўтабіяграфічны. Многія прозвішчы і імёны людзей, якіх я ведаў, засталіся. Вядома, месца дзеяння зменена, і назвы населеных пунктаў таксама. Вайна пакінула ў маім сэрцы незагойны, крывавы след. Я проста не мог яшчэ раз не звярнуцца да тых падзей, каб зноў асэнсаваць іх.” 

“Галаброды” (2006) – працяг рамана “Трэба было жыць”, які аўтар пісаў на працягу немалога адрэзку жыцця. Пісаў сэрцам, пакутным і ад ранняга сіроцтва, і ад нядаўняй спусташальнай вайны.

Кніга “Хрумкач” змяшчае аднаімённую аповесць, раман “На раздарожжы” – працяг аўтабіяграфічных раманаў “Трэба было жыць” і “Галаброды”. У рамане прасочваецца лёс галоўнага героя Вадзіма Гурко: паступленне ў БДУ, вучоба, першае знаёмства з Васілём Быкавым, каханне да любімай дзяўчынкі Люсі і шлюб з ёй, праца, сямейнае жыццё, і, нарэшце, паездка ў Маскву на працу, на новую адказную пасаду. Аповесць “Хрумкач” – пра час ваеннага і пасляваеннага ліхалецця. Эсэ “Лецішча” распавядае пра мару чалавека мець свой кавалачак зямлі, дзе можна было б адпачыць душой ад гарадской мітусні... 

Алесь Рыбак быў частым госцем у Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы: прэзентаваў новыя кнігі, сустракаўся з чытачамі. На памяць аб гэтых цікавых і душэўных сустрэчах засталіся выданні з аўтографам аўтара.


Сэрца пісьменніка спынілася 7 мая 2017 года. Пахаваны ў Мінску на Ўсходніх могілках.

Шаноўныя дзяржынцы, юбілей пісьменніка-земляка — добрая нагода завітаць у бібліятэку і праз прызму яго твораў адкрыць для сябе новыя старонкі гісторыі малой радзімы.

Анонсы

Ноябрь
«Книжка-именинница»: литературный марафон в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Ноябрь
«Открытки делаю сама»: веселый скрапбукинг
Начало в 15:00

Ноябрь
«Курение: иллюзии и реальность»: экспозиция суждений к Международному дню отказа от курения
Начало в 10:00
Последние новости

Ноябрь
16:50

Ноябрь
16:24

Ноябрь
13:53