55 гадоў аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”

 “Але яшчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сядле прышлыя постаці коннікаў. Вецер развейвае іх валасы, плашчы, грывы каней, і самотная гострая зорка гарыць над іхнімі галовамі. У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёй дзікае паляванне караля Стаха”. 

Уладзімір Караткевіч – першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

У 1964 г. у часопісе “Маладосць” упершыню была апублікавана  аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” – гістарычна-прыгодніцкі дэтэктыў,  адзін з самых папулярных твораў Уладзіміра Караткевіча. У ім аўтар ставіў i імкнуўся вырашыць агульначалавечыя праблемы жыцця i смерці, дабра i зла.  Праз 10 гадоў пасля часопіснай публікацыі аповесць была змешчана ў кнізе Уладзіміра Караткевіча “Вока тайфуна”. Перад гэтым, у 1972 годзе, перакладзеная Вацлавам Жыдліцкім на чэшскую мову, выйшла асобным выданнем у Празе. Шырокую вядомасць набыла аповесць пасля яе публікацыі на рускай мове ў перакладзе Валянціны Шчадрыной. 

Ацэньваючы гэты твор, Васіль Быкаў пісаў: “Ствopaнaя пaвoдлe выпpaбaвaныx кaнoнaў пpыгoднiцкaй paмaнтыкi,  aпoвecць мae i нeштa aдмeтнae ў cвaёй cтpyктypы, нeйкyю ўлacцiвyю ёй тaямнiцy-зaгaдкy, якyю нaвaт цяжкa pacтлyмaчыць з пaзiцый фapмaльнaй лoгiкi,  xiбa мoжнa aдчyць. I cпpaвa тyт, кaнeчнe ж, нe ў нaпpyжaнacцi пpыгoднiцкaгa cюжэтa, якi, дapэчы, пa-мaйcтэpcкy pacпpaцaвaны ў aпoвecцi, i нe ў зaгaдкaвa-cтpaxaвiтыx мaлюнкax кaвaлькaды “дзiкaгa пaлявaння”, штo гoйcae  пa ляcax, нaвoдзячы жax нa нaвaкoллe. Нa мoй пoгляд, тyт мoцнa ўpaжвae нeштa iншae, штo iдзe з дaлёкix нeтpaў жыцця, a тaкcaмa aд лeпшыx тpaдыцый лiтapaтypнaгa paмaнтызмy ў дyxy Мaйн Рыдa, Вaльтаpa Скoтa, Гeнpыкa Сенкeвiчa.” 


З першых старонак аповесці пісьменнік глядзіць на мінуўшчыну праз памяць продкаў, памяць легендаў і паданняў…                   . 

Аповед вядзецца ад імя галоўнага героя, Андрэя Беларэцкага, якому 96 гадоў. Сама ж гісторыя адбылася ў часы яго маладосці, ў канцы 80-х гадоў ХІХ стагоддзя. У пошуках старажытных паданняў і павер’яў вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі трапляе ў глухі, закінуты маёнтак Балотныя Яліны, уладальніцай якога з’яўляецца Надзея Яноўская, апошняя з калісьці слаўнага і магутнага шляхецкага роду. Там ён становіцца сведкам многіх фантастычных і незвычайных здарэнняў, бо ў тым запаветным краі, куды ён трапіў, “прывідаў і зданяў больш як жывых людзей”. 

Паводле легенды, калісьці продак Надзеі Раман прывабіў на паляванне і па-здрадніцку забіў легендарнага караля Стаха. Паміраючы, Стах напрарочыў праклён і вечную помсту «дзікага палявання» усяму роду Яноўскіх. «Прывіды» вершнікаў трымаюць у страху ўсю акругу: «дзікае паляванне» можа забіць любога… Апошняй ахвярай праклёна павінна стаць Надзея.

Каштоўнасць твора ў тым, што Уладзімір Караткевіч імкнецца даследаваць і паказаць каларыт, атмасферу беларускага грамадства мінулай эпохі. Кажучы словамі героя аповесці Косміча, “хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго”.  Глыбока справядлівае сцвярджэнне аб тым, што абставіны ўплываюць на лёс чалавека, але яшчэ глыбейшая думка, што чалавек з’яўляецца тварцом уласнага лёсу.

Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але і вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе.


Анонсы

Декабрь
«К душе своей найти дорогу»: выставка-спутник
Начало в 11:00

Декабрь
«Размаўляй на роднай мове»: акцыя
Начало в 11:00

Декабрь
Книжный фримаркет
Начало в 10:00
Последние новости

Декабрь
15:53

Декабрь
11:07

Декабрь
10:48