Время читать. Гісторыя “Сотнікава”

Тэма Вялікай Айчыннай вайны – адна з галоўных у творчасці беларускага пісьменніка Васіля Быкава. У сваіх кнігах аўтар апісвае франтавое жыццё, партызанскую і падпольную барацьбу беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў, паказвае маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты.

Сёлета аповесці “Сотнікаў” Васіля Быкава спаўняецца 50 гадоў.


Гісторыю напісання кнігі Быкаў расказаў у артыкуле “Як стваралася аповесць “Сотнікаў”, які быў надрукаваны  ў часопісе “Литературное обозрение”. Памяць зберагла даўні франтавы выпадак – сустрэчу з чалавекам, якога лічылі загінуўшым на Дняпроўскім плацдарме і пра якога ў яго аднапалчан засталіся добрыя ўспаміны, ён быў “пасмяротна” узнагароджаны. I вось гэтага чалавека Васіль Быкаў убачыў у жніўні 1944 года, у разгар Яса-Кішынёўскай аперацыі, пад Унгенамі, у лагеры для нямецкіх ваеннапалонных. Ён быў у форме ўласаўца... Выявілася, што чалавек не загінуў, а трапіў параненым у палон. Перад ім былі дзве дарогі: галодная смерць у лагеры або служба ў здрадніка Уласава. Ён выбраў другую. Выбраў таму, што спадзяваўся перахітрыць немцаў – у зручны момант перабегчы да сваіх. Аднак пралічыўся. Як жа так сталася, што чалавек загубіў самога сябе? Што штурхнула яго на ілюзорны шлях паратунку? Пра гэта расказваецца  ў аповесці праз вобраз Рыбака.

Пісьменніка цікавілі два маральныя аспекты: “Што такое чалавек перад знішчальнаю сілай нялюдскіх абставін? На што ён здольны, калі магчымасці адстаяць сваё жыццё вычарпаны ім да канца і папярэдзіць смерць немагчыма?” Пры адказе на гэтыя пытанні пісьменнік, вядома, не мог абмежавацца толькі вобразам Рыбака. Так паявіўся ў творы яго антыпод — былы камбат Савецкай Арміі, партызан Сотнікаў.

Цытата дня:

“Адзіная рэальная каштоўнасць ў чалавека на свеце — яго жыццё. Толькі жыццё можа процістаяць злу і несправядлівасці”.


Анонсы

Август
«Есть тайны и у книг»: выставка-расследование
Начало в 10:00

Август
«А вы читали?»: литературная лавка к юбилею Эдуарда Шима в рамках акции «Библиоступеньки»
Начало в 11:00

Август
«Детская игровая поэзия: в гостях у Агнии Барто»: чепушинки в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00
Последние новости

Август
10:00

Август
09:00

Июль
17:02