Падарожжа ў гісторыю кнігадрукавання

Напярэдадні вялікага нацыянальнага свята – Дня беларускага пісьменства навучэнцы гімназіі ДУА “Гімназія № 1г. Дзяржынска” разам з бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання дзіцячага чытача ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” здзейснілі падарожжа ў гісторыю кнігадрукавання. Падчас мерапрыемства дзеці  не толькі даведаліся аб тым, які выгляд мелі кнігі ў розныя часы, але і самі змаглі зрабіць пісьмо сваім аднакласнікам у выглядзе малюнка, стварыць старонку “глінянай кнігі”. Дзеці паспрабавалі пісаць пяром  і згадзіліся з тым, што гэта вельмі цяжкая справа. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі ўпрыгожылі “дрэва ведаў” лістамі-кніжачкамі, на якіх напісалі прозвішчы сваіх любімых пісьменнікаў.


Анонсы

Сентябрь
«Ворона и лисица»: Театр теней
Начало в 10:00

Сентябрь
«Ты их знаешь?»: бренд-юбилей-шоу в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00
Последние новости

Сентябрь
17:27

Сентябрь
10:09

Сентябрь
13:35