Нам мова — дар нябёс!

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у цэнтральнай бібліятэцы прайшла дыктоўка. Традыцыйна кожны год мы прысвячаем дыктоўку юбілеям пісьменнікаў–землякоў. Сёлета мы адзначаем 115 гадавіну з дня нараджэння Мікалая Улашчыка, гісторыка, пісьменніка, краязнаўцы. Тэкстам для дыктоўкі быў абраны ўрывак з аўтабіяграфічнага твору М. Улашчыка “Хроніка”. 

Дыктоўку пісалі вучні ўстаноў адукацыі Дзяржынска — актывісты раённай арганізацыі БРСМ і паказалі вельмі добрае веданне роднай мовы.

Да таго ж з віртуальнай этнавандроўкі па кнізе юбіляра “Была такая вёска” моладзь пазнаёмілася  з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка-земляка, даведалася, як жылі нашы продкі, жыхары в. Віцкаўшчына, на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў: у хаце на стале заўсёды ляжаў хлеб, дзеці пачыналі працаваць з 5-ці гадоў, гарбату пілі толькі на вялікія святы, а грамаце вучыліся ў дарэктара…На памяць усе атрымалі інфа-падарунак ад бібліятэкі: кніжную закладку-пераклад “Шануй і ведай родную мову!”



Анонсы

Март
«Главный закон государства»: гражданско-просветительская инфо-акция
Начало в 11:00

Март
«Фантастической строкой»: литературная гостиная к 90-летию со дня рождения П.Мисько
Начало в 14:00

Март
«Живое трепетное слово»: выставка-знакомство ко Дню православной книги
Начало в 11:00
Последние новости

Март
17:50

Март
13:47

Март
10:30