Хай гучыць матуліна слова над роднай зямлёй

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова. Каб яшчэ раз засяродзіць увагу нас,беларусаў, да роднага слова ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы.

У аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача для наведвальнікаў была падрыхтавана інтрэрактыўная кніжная выстава “Смачна есці” з цыкла “Вывучаем беларускую мову”. Падчас знаёмства з выставай дзеці даведаліся пра сакрэты літар, пазнаёміліся з запазычанай  лексікай, а яшчэ яны павінны былі назваць і напісаць па-беларуску назвы ежы. І гэта ў іх  добра атрымалася…


У Скірмантаўскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна беларускай казкі “Казкі сінявокай зямлі”.

“У нейкім царстве, у нейкім гасударстве”, “Жылі-былі дзед і баба”, “Былі ў аднаго чалавека тры сыны”… Хто з нас не затойваў дыханне пры гэтых словах, пачутых з вуснаў бабулек, дзядоў, маці, і поўных абяцанняў захапляльнага падарожжа ў краіну казак. 

На мерапрыемства былі запрошаны вучні пачатковых класаў. Дзецi спаборнiчалi памiж сабой, паказваючы свае веды, слухалі беларускія казкі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Лепшы знаўца беларускай казкі”, “Пазнай казку па пачатку”, “Хто гэта сказаў”, “Хто згубіў рэчы?”, “Хто адправіў тэлеграмы?”. Пасля з вялікім задавальненнем паглядзелі мультфільм “Піліпка”.



У Валмянскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў інтэлектуальны марафон «Хай гучыць матуліна слова над роднай зямлёй”.

Вучні ДУА “Валмянскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа” пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Дня роднай мовы, адказалі на пытанні віктарыны і крыжаванкі, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбус, рабілі пераклады з рускай на беларускую мову.


Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка правяла літаратурны вернісаж “І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы”.

Хвіліны роднай мовы “Да роднай мовы крок зрабі” прайшлі ў Негарэльскай сельскай бібліятэцы.

У Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў урок беларусамоўства «Не пакідайце ж мовы роднай» для вучняў 6 класа. З цікавасцю дзеці слухалі беларускія вершы, пераводзілі малавядомыя беларускія словы на рускую мову. Літаратурная віктарына паказала, што дзеці ведаюць беларускія казкі, умеюць разважаць над загадкамі-жартамі. З беларускімі кнігамі наведвальнікаў знаёміла  кніжная выстава “Мова народа – яго святыня”.

У Грычынскай сельскай бібліятэцы прайшло падарожжа за ведамі “Сябруй з роднай мовай”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай “Прыгарніся да роднага слова”, адгадалі загадкі, успомнілі беларускія  прыказкі і прымаўкі.


Анонсы

Март
«Главный закон государства»: гражданско-просветительская инфо-акция
Начало в 11:00

Март
«Фантастической строкой»: литературная гостиная к 90-летию со дня рождения П.Мисько
Начало в 14:00

Март
«Живое трепетное слово»: выставка-знакомство ко Дню православной книги
Начало в 11:00
Последние новости

Март
17:50

Март
13:47

Март
10:30