Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам!

5 сакавіка адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы. З гэтай нагоды ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы.

У Станькаўскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні «Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам». 

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі да юбілею народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы прайшоў гумарыстычны марафон “Смяёмся разам з Крапівой”. Усе жадаючыя змаглі прачытаць свае любімыя радкі з твораў пісьменніка-юбіляра. Кожны атрымаў падарунак – факт-закладку “Кандрат Крапіва”.


Жартоўная хвілінка “У сатырычны паход да Кандрата Крапівы” прайшла ў Данілавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, чыталі байкі, адгадвалі загадкі з кнігі “Загадкі дзеда Кандраткі”.

Да 125-годдзя беларускага байкапісца ў Грычынскай сельскай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Майстар беларускага слова – Кандрат Крапіва”, на якой прадстаўлены творы народнага пісьменніка, выданні  аб яго жыцці і творчасці.

У Скірмантаўскай сельскай  бібліятэцы  прайшоў дзень баек “Я – пякучка-крапіва”. Словы з баек Крапівы сталі крылатымі, а сюжэты хоць і напісаны ў гумарыстычнай форме, але зразумела, што гэта сапраўдныя жыццёвыя сітуацыі. Наведвальнікі бібліятэкі адзначылі найбольш яркія, запамінальныя вобразы, не толькі пачыталі ўслых, але і прадэкламавалі байкі Кандрата Крапівы.  

Баравікоўская інтэграваная сельская бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу-вандроўку “Я тут карыснае скажу вам штосьці…” па творчасці знакамітага байкапісца. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з творчым і жыццёвым шляхам Кандрата Крапівы  і з яго творамі, з задавальненнем чыталі байкі ўслух.


Анонсы

Апрель
«Кем стать пекарем или лекарем спроси у библиотекаря»: презентация книжно-иллюстративной выставки
Начало в 11:00

Апрель
«Веселый зоопарк знакомых писателей»: зоосуббота в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Апрель
«Пасхальные подарки»: мастер-класс в клубе нескучных идей «Делай, как я»
Начало в 15:00
Последние новости

Апрель
16:00

Апрель
15:55

Апрель
12:35