На літаратурным дыліжансе па сцежках земляка

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло віртуальнае падарожжа  ў прасторы і часе  на літаратурным дыліжансе  па сцежках аўтара першага друкаванага буквара на роднай мове, “піянера” беларускага выяўленчага мастацтва, драматурга, паэта і мовазнаўцы, скульптара і грамадскага  дзеяча Каруся Каганца (Казіміра Карлавіча Кастравіцкага). Падарожжа было прысвечана  150-годдзю з дня нараджэння нашага слыннага земляка.



На літаратурным дыліжансе падарожнічалі ганаровыя госці: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, нашы землякі, удзельнікі літаратурнага клуба “Выток”, члены СПБ Людміла Круглік,  Рэгіна Рэўтовіч, Барыс Савінаў і моладзь нашага раёна: вучні 8-га класа ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, дарэчы,  актыўнай удзельніцай “Вытока” Аксанай Хацкевіч і вучні 10-га класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Дзяржынска”.


З першых хвілін падарожжа яго ўдзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае добрыя веды аб лёсе і творчых здабытках нашага земляка. Рухаючыся ад прыпынка да прыпынка, падарожнікам трэба было адказаць на шэраг пытанняў: “Што зараз знаходзіцца ў будынку дома-палаца Кастравіцкіх?”, “Адкуль узялася выява змяі на родавым гербе “Байбуза”?, “Што азначае псеўданім “Карусь Каганец”?”, “Кім давялося працаваць Карусю Каганцу?” і інш.

На шляху дыліжанса іх чакалі цікавыя і адмысловыя заданні: трэба было ўявіць сябе Карусём Каганцом і дапісаць недастаючыя словы ў верш паэта; з прапанаваных фрагментаў скласці недастаючыя радкі ў верш пра каханне і выразна прачытаць яго, (а зрабіць без падрыхтоўкі гэта не так проста, бо паэт у сваіх творах ужываў словы народнай гаворкі беларусаў таго часу).

Падарожнікам трэба было на карце раёна адзначыць тыя мясціны, з якімі звязаны творчы лёс і жыццёвыя сцежкі  нашага земляка; з пазлаў скласці малюнкі Каруся Каганца.


Ярка і запамінальна прайшоў адзін з паэтычных прыпынкаў дыліжанса. Яго ўдзельнікамі сталі тыя падарожнікі, якія сабралі большую колькасць жэтонаў за правільныя адказы. Ім трэба было выразна прачытаць вершы нашых землякоў, прысвечаныя Карусю Каганцу.  А вось адзнаку яны атрымалі ад саміх аўтараў – членаў СПБ Рэгіны Рэўтовіч і Людмілы Круглік. Нечаканым і каштоўным падарункам стаў для  іх верш з  аўтографам і творчыя пажаданні ад пісьменнікаў. 


Член СПБ Барыс Савінаў расказаў моладзі аб тым, як ў свой час адбылося адкрыццё помніка Карусю Каганцу.


Старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Святлана Быкава агучыла свае  ўражанні ад падарожжа і выказала словы падзякі моладзі за яе цікавасць да гісторыі Дзяржыншчыны, высокую адзнаку атрымала работа бібліятэкараў па ўшанаванню памяці, збору, захаванню і папулярызацыі творчай спадчыны землякоў. Пісьменніца падкрэсліла, што правядзенне такіх мерапрыемстваў  у бібліятэцы спрыяе развіццю  моладзі як духоўна развітай асобы і  асабліва актуальна ў Год малой радзімы.   Прыемным падарункам для ўсіх прысутных сталі вершы паэтэссы, прагучаўшыя ў аўтарскім выкананні. 


Прапануем і Вам, паважаныя чытачы, праверыць свае веды.



Анонсы

Октябрь
«Книжка-именинница»: литературный марафон в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Бисерное настроение»: мастер-класс
Начало в 15:00

Октябрь
«Цифры в нашей жизни»: литературный решебник
Начало в 11:00
Последние новости

Октябрь
17:48

Октябрь
08:30

Октябрь
16:10