Сёння спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш.

4 студзеня  -  150 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш.

Ядвігін Ш. (сапр. Лявіцкі Антон Іванавіч) нарадзіўся (4 студзеня 1869 г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета (зараз Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці) у сям’і ўпраўляючага маёнткам. Далейшае жыццё будучага пісьменніка працякала ў фальварку Карпілаўка на Лагойшчыне, які быў уласнасцю сям’і Лявіцкіх. У 1877 г. ён быў аддадзены бацькам на вучобу ў Люцынку, да пісьменніка В.Дуніна-Марцінкевіча,чыя асоба і творчасць  зрабілі ўплыў на фарміраванне светапогляду, схільнасцей і літаратурнага густу будучага пісьменніка.

У 1880-я гады закончыў Мінскую гімназію і вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 годзе яго выключылі адтуль, арыштавалі і некалькі месяцаў пратрымалі ў Бутырскай турме для палітычных вязняў. У турме адбылася і першая спроба пяра Ядвігіна Ш.: ён пераклаў на беларускую мову папулярнае ў той час апавяданне У. Гаршына «Сігнал». Пасля вызвалення з турмы вярнуўся ў Карпілаўку. Пісьменнік стажыраваўся ў адной з аптэк Мінска, каб здаць экзамены на памочніка аптэкара. Пасля працаваў у Радашковічах аптэкарам, а потым у краме кааперацыі. У гэты час ён напісаў драму «Злодзей», якую спрабаваў паставіць самадзейны гурток радашковіцкіх беларусаў-інтэлігентаў. Аднак п’еса была забаронена паліцыяй, а рукапіс яе загінуў. 

Першым друкаваным мастацкім творам на беларускай мове было апавяданне  «Суд», змешчанае ў газеце «Наша доля». Гэтым дэбютам Ядвігін Ш. сцвердзіў сябе як адзін з пачынальнікаў беларускай прозы. Папулярнымі творамі пісьменніка  сталі невялікія навелы аб прыгодах сялян у горадзе: “Вучоны бык”, “З маленькім білецікам”, ”Заморскі звер”, “Цырк”. Часта гэта былі апрацоўкі народных анекдотаў. Розныя заганы чалавечай натуры высмеяны ў навелах “Хлеб”, “Чортава ласка”, “Што сказаў певень”, “Шчаслівая”. Як сатырык Ядвігін Ш. раскрыўся ў алегорыях “Павук”, “Пратэст”, алегарычных навелах-памфлетах “Падласенькі”, “Сабачая служба”, “Пры выкананні службовых абавязкаў”. 

У спадчыне Ядвігіна Ш. ёсць творы лірыка-філасофскага характару, якія нагадваюць вершы ў прозе: “Васількі”, “Раны”. Пісьменніку належыць першы беларускі раман “Золата” (незакончаны),  які вылучаецца напружаным драматычным сюжэтам, спробай стварыць цікавыя характары. 

У бібліятэцы ёсць у наяўнасці зборнік твораў Ядвігіна Ш.


Анонсы

Июнь
"Шлях вызначаны лёсам": выстава-партрэт да 95-годдзя з дня нараджэння В.Быкава.
Начало в 11:00

Июнь
«Начинается рассказ…»: хит-парад книг Юрия Сотника
Начало в 11:00

Июнь
«Разноцветные улыбки июня»: вернисаж рисунков
Начало в 11:00
Последние новости

Июнь
17:01

Июнь
15:28

Июнь
09:58