100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі

Сёння, 12 студзеня  -  100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі

Васіль Фёдаравіч Хомчанка нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Вучыўся спачатку ў роднай вёсцы ў пачатковай школе, потым хадзіў у сямігодку, якая была ў суседняй вёсцы Бялынкавічы. Пасля сямігодкі Васіль вучыўся ў тэхнікуме і ва універсітэце, але скончыць вучобу не давялося. Неўзабаве ён трапіў на Далёкі Усход, дзе і працаваў да пачатку вайны. 

У 1941 годзе В.Хомчанка скончыў вайсковае вучылішча і быў пасланы на фронт камандзірам мінамётнага ўзвода.Тысячы кіламетраў ваенных дарог прайшоў ён са сваімі мінамётчыкамі. Пасля перамогі над фашысцкай Германіяй В.Хомчанка не скінуў шыняля, застаўся ў арміі і служыў да 1969 года. Савецкай Арміі ён аддаў дваццаць восем гадоў свайго жыцця.

Васіль Фёдаравіч пісаў і для дарослых, і для дзяцей, але сам лічыў сябе найперш дзіцячым пісьменнікам. Ён гаварыў, што пісьменнікам яго зрабіла прага падзяліцца з іншымі сваёй радасцю ад сустрэч з харошымі людзьмі. І праўда : амаль усе героі яго твораў – слаўныя, сумленныя, працавітыя людзі, верныя ў дружбе, шчырыя ў пачуццях, шчодрыя на добрыя чалавечыя справы.

 В. Хомчанка пісаў проста, шчыра, нібы размаўляў з чытачом. Героі яго кніг цікавыя не толькі тымі прыгодамі, у якія трапляюць. Цікавыя яны сваімі думкамі, развагамі, марамі, паводзінамі, учынкамі. Увогуле В.Хомчанка ніколі не выдумляў сваіх герояў. Ён заўсёды пісаў пра тое, што добра ведаў, што пабачыў і перажыў сам.


Анонсы

Июнь
"Шлях вызначаны лёсам": выстава-партрэт да 95-годдзя з дня нараджэння В.Быкава.
Начало в 11:00

Июнь
«Начинается рассказ…»: хит-парад книг Юрия Сотника
Начало в 11:00

Июнь
«Разноцветные улыбки июня»: вернисаж рисунков
Начало в 11:00
Последние новости

Июнь
17:01

Июнь
15:28

Июнь
09:58