Выязное пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку Дабрынёўскага сельвыканкама

У Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшло выязное пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку Дабрынёўскага сельвыканкама. У ім прынялі ўдзел  падпалкоўнік міліцыі, начальнік ГАПП Дзяржынскага РАУС Самкоў Сяргей Валер’евіч, старшыня Дабрынёўскага сельскага Савета Курак Міхаіл Васільевіч, сакратар Дабрынёўскага сельскага Савета Галімская Святлана Іосіфаўна, галоўны спецыяліст Дабрынёўскага сельскага Савета Стрыгуй Таццяна Андрэеўна. Былі запрошаны прадстаўнікі вёсак Баравікі, Курганне, Старышча, Рубілкі, Шыкатавічы, Данілавічы. Аб стане аператыўнай абстаноўкі і аб прафілактычнай рабоце па навядзенню парадку на тэрыторыі сельсавета далажыў падпалкоўнік міліцыі Самкоў Сяргей Валер’евіч. Старшыня сельсавета расказаў прысутным аб стане работы па супрацьпажарнай бяспецы сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян і тых, хто вядзе асацыяльны стан жыцця. Члены камісіі адказалі на пытанні ўдзельнікаў паседжання, правялі прафілактычныя гутаркі з непрацуючымі вяскоўцамі. 


Анонсы

Июнь
«Под парусом детства»: беби-арт поляна
Начало в 11:00

Июнь
«У природы есть друзья: это мы, и ты, и я!»: познавательно-развлекательное шоу
Начало в 11:00

Июнь
«Путешествие по Лукоморью»: литературная игра-викторина
Начало в 10:00
Последние новости

Май
17:44

Май
16:53

Май
16:48