Памятныя даты Дзяржыншчыны – 2021

Паважаныя бібліятэкары!

Гэты календарык складзены Вам у дапамогу.

А таксама інфармацыя будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага края.


875 гадоў з дня першага ўпамінання у дакументальных крыніцах Крутагор’я, пазней Койданава, цяпер Дзяржынск (1146)

410 гадоў назад пачалося ўзвядзенне мураванага Койданаўскага кальвінскага збору (1611)

365 гадоў з дня першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Грычына (1656)

170 гадоў назад ў Койданаве быў узведзены мураваны будынак Свята-Пакроўскай царквы (1851)

165 гадоў з дня першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах Фаніпаля (1856)

145 гадоў з дня нараджэння ўраджэнца Койданава, вядомага яўрэйскага паэта і празаіка Рэйзіна Абрама (Аўрома) (1876-1953)

140 гадоў з дня першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Шпількі (1881)

135 гадоў з дня першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Гаруцішкі 

135 гадоў з дня першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах Грычынскай  школы (1886)

100 гадоў назад быў арганізаваны калгас “Іскра”, цяпер філіял “Фалько-агра” ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” (1921)

90 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Хамёнкі Леаніда Сцяпанавіча (1931-?)

80 гадоў Ганароваму грамадзяніну Дзяржынскага раёна Пятроўскаму Вячаславу Аляксандравічу (1941)

85 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна г. Дзяржынска  Быкоўскага Леаніда Пятровіча (1936-2008), ураджэнца в. Макаўчыцы

85 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Шавялёвай Элеаноры Трафімаўны (1936-2014), ураджэнкі г. Дзяржынска

75 гадоў назад пачала працаваць Дварышчанская сярэдняя школа, цяпер ДУА “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” (1946)

65 гадоў назад былі адкрыты бібліятэкі ў вёсках Юцкі, Гарбузы (1956)

65 гадоў назад створаны саўгасы “Дзямідавічы” , “Камсамолец”, “Путчына” цяпер РСДУП “Путчына” (1956)

60 гадоў музыканту, кампазітару Петкуну Алегу Мечыслававічу (1961) 

60 гадоў назад на базе Дзяржынскай, Негарэльскай, Путчынскай, Фаніпальскай РТС было створана раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”, цяпер ААТ “Дзяржынскі  райаграсэрвіс” (1961)

60 гадоў назад быў адкрыты Дзяржынскі гарадскі Дом культуры (1961)

50 гадоў назад быў заснаваны Фаніпальскі доследна-механічны завод, цяпер філіял “Фаніпальскі доследна-механічны завод ААТ “Дарбудіндустрыя”  (1971)

50 гадоў назад быў пабудаваны гарадскі кінатэатр “Эра” (1971)

40 гадоў назад быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей у Фаніпальскай СШ №1 (1981)

Студзень

160 гадоў назад была адкрыта Забалацкая базавая школа (1861)

1 – 85 гадоў Ганароваму грамадзяніну Дзяржынскага раёна Савіч Вользе Васільеўне (1936)

2 – 75 гадоў кандыдату тэхнічных наук Груша Мікалаю Міхайлавічу (1946), ураджэнцу г. Дзяржынска

– 55 гадоў назад было створана  Рамонтна-будаўнічае ўпраўленне, цяпер ААТ “Дзяржынскае домабудаўнічае ўпраўленне” (1966)

3 – 65 гадоў Ганароваму грамадзяніну Мінскай вобласці, Ганароваму грамадзяніну  Дзяржынскага раёна Захожай Таццяне Уладзіміраўне (1956)

28 – 85 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Каркашына Фёдара Паўлавіча (1936 – 2018)

Люты

1 – 50 гадоў кандыдыту гістырычных навук Валахановічу Ігару Аляксандравічу (1971), ураджэнцу в. Забалацце

6 – 15 гадоў з дня кананізацыі Святой Блажэннай Валянціны  Мінскай (Валянціны Сулкоўскай, ураджэнкі в. Коскі) 

14 – 115 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, археографа, археолага, этнографа, краязнаўца, літаратара Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906-1986), ураджэнца в. Віцкаўшчына

27 – 100 гадоў з дня нараджэння беларускага кандыдата гістарычных навук Кажушкова Анатоля Іосіфавіча (1921-1992), ураджэнца г. Дзяржынска

Сакавік

1 – 85 гадоў  пісьменніцы Савік Лідзіі Сямёнаўне (1936)

18 – 100 гадоў назад паводле Рыжскага мірнага дагавора па тэрыторыі Койданаўшчыны прайшла дзяржаўная граніца (1921)

23 – 60 гадоў мастаку Валента Ігару Мітрафанавічу (1961), ураджэнцу в. Волма

23 – 45 гадоў назад была арганізавана Дзяржынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (1976)

29 – 80 гадоў з дня ўтварэння Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў БССР, зараз Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД)

Красавік

10 гадоў назад першых наведвальнікаў прыняў Цэнтр экалагічнага турызма “Станькава” (2011)

29 – 100 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка і літаратуразнаўца, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Ермаловіча Мікалая Іванавіча (1921-2000), ураджэнца в. Малыя Навасёлкі

Май

8 – 95 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Навіцкага Віктара Антонавіча (1926-2018), ураджэнца в. Крысава

10 – 75 гадоў члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы, удзельніку народнага літаратурнага клуба “Выток” Савінаву Барысу Федаравічу (1946)

20 – 115 гадоў з дня нараджэння кандыдата тэхнічных навук Кулікоўскага Аляксандра Антонавіча (1906-?), ураджэнца м. Койданава 

31 – 85 гадоў Ганароваму грамадзяніну Дзяржынскага раёна Мірону Мікалаю Уладзіміравічу (1936)

Чэрвень

13 – 85 гадоў  беларускаму філоласафу Марэцкаму Антону Іванавічу (1936), ураджэнцу в. Андрыеўшчына

23 – 100 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Анісовіча Адама Іванавіча (1921-2005)

28 – 80 гадоў назад пачалася акупацыя горада Дзяржынска і Дзяржынскага раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі (1941)

29 – 100 гадоў з дня нараджэння поўнага кавалера ордэна Славы, Ганаровага грамадзяніна г. Дзяржынска Шмеі Івана Сцяпанавіча (1921-1998)

Жнівень

4 – 75 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці, Ганаровага Грамадзяніна Дзяржынскага раёна  Гаркуна Уладзіміра Гіляравіча (1946), ураджэнца в. Бакінава

7 – 95 гадоў  гісторыку-журналісту Акаловічу Мікалаю Макаравічу (1926), ураджэнцу в. Косцевічы

13 – 65 гадоў мастачцы Мініч (Русанавай) Галіне Іванаўне (1956), ураджэнка г. Дзяржынска

18 – 130 гадоў з дня нараджэння гісторыка-краязнаўца Шпілеўскага Івана Фёдаравіча (1891-1941), ураджэнца Койданава

31 – 30 гадоў назад у Дзяржынску на базе СШ №3  адкрыта беларуская гімназія (1991)

Верасень

85 гадоў назад быў створаны раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (1936)

1 – 55 гадоў назад адкрыта Станькаўская школа-інтэрнат (1961), цяпер ДУА “Дзяржынскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” 

4 – 110 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Галузы Аляксандра Пятровіча (1911-2003) 

Кастрычнік

3 – 60 гадоў мастаку, дызайнеру, рэстаўратару, калекцыянеру Сурмачэўскаму Ігару Вячаслававічу (1961), ураджэнцу в. Вязань

15 – 95 гадоў беларускаму этнографу Мінько Леаніду Іосіфавічу (1926), ураджэнцу в. Скарабагатаўшчына

Лістапад

14 – 60 гадоў з дня нараджэння воіна-інтэрнацыяналіста Сідаровіча Вячаслава Пятровіча (1961; загінуў 29.09.1985)

27 – 100 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Хурсіка Мікалая Якаўлевіча (1921-?)

28 – 150 гадоў назад па тэрыторыі Койданаўшчыны прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка, дзейнічалі станцыі Токараўка (Фаніпаль) – Койданава – Негарэлае (1871)

Снежань

10 – 75 гадоў кандыдату сельскагаспадарчых навук Турлюку Віктару Дзмітрыевічу (1946)

24 – 115 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Фаміных Яўгена Іванавіча (1906-1977), ураджэнца г. Дзяржынска


* Каляндар складзены па матэрыялам:
- выдання Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.-Мн.: БЕЛТА, 2004.-704с.;
- уласных дакументальных  краязнаўчых рэсурсаў;
- публікацый рэспубліканскага друку;
- публікацый раённай газеты “Узвышша”.
Анонсы

Апрель
«Кем стать пекарем или лекарем спроси у библиотекаря»: презентация книжно-иллюстративной выставки
Начало в 11:00

Апрель
«Веселый зоопарк знакомых писателей»: зоосуббота в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Апрель
«Пасхальные подарки»: мастер-класс в клубе нескучных идей «Делай, как я»
Начало в 15:00