На часова захопленай тэрыторыі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі так званы “новы парадак” – жорсткі каланіяльны рэжым беззаконня, гвалту, рабавання, крывавага тэрору. У гарадах і вёсках былі ліквідаваны савецкія органы ўлады, насельніцтва пазбаўлена элементарных грамадзянскіх правоў і чалавечых свабод; былі ўведзены надзвычайнае становішча, сістэма заложнікаў.  
Мерапрыемствы па ўстанаўленні акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі СССР былі распрацаваны фашыстамі загадзя. План “Барбароса” (1940) вызначыў стратэгію і тактыку нападу Германіі на СССР. У аснову гэтага плана былі пакладзены авантурыстычныя стратэгія “маланкавай вайны” і даўнія імкненні германскага імперыялізму захапіць “жыццёвую прастору” на ўсходзе. Планавалася ў кароткі тэрмін разграміць асноўныя сілы Чырвонай арміі на захад ад Дняпра і Заходняй Дзвіны, захапіць Маскву, Ленінград, Данбас і выйсці на лінію Волга – Архангельск. Асаблівае значэнне надавалася захопу Масквы. Паводле генеральскага плана “Ост” планавалася каланізацыя захопленых тэрыторый, германізацыя, знішчэнне мясцовага насельніцтва.
“Інструкцыя аб асобных абласцях” да дырэктывы № 21 плана “Барбароса” ад 13 сакавіка 1941 г. ставіла задачу дэцэнтралізацыі і расчлянення тэрыторыі СССР. Акупанты ліквідавалі ўсе формы савецкага палітычнага жыцця. Былі забаронены Камуністычная партыя, грамадскія арганізацыі, ліквідаваны дзяржаўныя ўстановы.
Было ўведзена новае адміністрацыйнае дзяленне, у выніку чаго Беларусь склала чацвёртую частку яе даваеннай тэрыторыі, якая атрымала назву “Генеральная акруга Беларусь”. На яе тэрыторыі пражывалі 3 млн. 258 тыс. чалавек, менш за чвэрць насельніцтва рэспублікі. Да гэтай акругі адносіўся і Дзяржынскі раён. Астатняя тэрыторыя рэспублікі па частках была далучана да рэйхскамісарыята “Украіна” (паўднёвыя раёны Гомельскай і Брэсцкай, частка Палескай і Пінскай абласцей), генеральнай акругі “Літва” (паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці), Усходняй Прусіі (Беласточчына і паўночная частка Брэсцкай вобласці) і да зоны армейскага тылу (Віцебская, Магілёўская,частка Гомельскай, Мінскай і Палескай абласцей). Граніцы гэтыя не былі пастаяннымі, яны змяняліся адносна становішча на савецка-германскім фронце.
Органы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі былі сфарміраваны ўжо ў 1941 г. У генеральнай акрузе ўладу ажыццяўлялі грамадзянскія акупацыйныя органы. Да іх адносіўся генеральны камісарыят (на чале з В. Кубэ, з верасня 1943 г. – К. Готбергам), якому падпарадкоўваліся 10 абласных камісарыятаў (гебітскамісарыятаў) – Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі, Глыбоцкі, Лідскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі і Слуцкі. Дзяржынскі раён адносіўся да Баранавіцкага камісарыяту. У гарадах ствараліся гарадскія камісарыяты. У раёнах знаходзіліся нямецкія шэфы (зондэрфюрэры).
Паралельна з грамадзянскімі акупацыйнымі ўладамі дзейнічалі ваенны і паліцэйскі апараты. Вышэйшым ваенна-адміністрацыйным органам кіравання на тэрыторыі генеральнай акругі была галоўная палявая камендатура 392, якую узначальваў камандуючы войскамі вермахта. Ёй падпарадкоўваліся камендатуры Мінска, Слуцка, Вілейкі і тэрытэрыяльныя органы ваеннай адміністрацыі – палявыя і мясцовыя камендатуры.
У сваёй рабоце нямецкія ваенныя і грамадзянскія акупацыйныя ўлады абапіраліся на карныя органы – СС з вялікім паліцэйскім апаратам, паліцыю і службу бяспекі (СД), жандармерыю, паліцэйскія ахоўныя войскі. У іх задачу ўваходзіла забеспячэнне парадку на захопленай тэрыторыі, выяўленне “нядобранадзейных асоб”, расправа над савецкімі патрыётамі.
Грамадзянскія нямецкія акупацыйныя органы ўлады стваралі мясцовыя органы – гарадскія, раённыя, валасныя ўправы. Яны даводзілі да насельніцтва загады і распараджэнні нямецкіх акупацыйных улад, наглядалі за іх ажыццяўленнем.
Жыццё насельніцтва рэгламентавалася шматлікімі загадамі і распараджэннямі ваенных і грамадзянскіх акупацыйных улад. Былі ўведзены каменданцкі час, абавязковая рэгістрацыя насельніцтва, забарона на карыстанне радыёпрыёмнікамі і фотаапаратамі, укрыццё чужых асоб, праводзіўся збор цёплых рэчаў для нямецкай арміі і г.д. Невыкананне загадаў нямецкіх улад каралася смерцю без суда і следства.
Захопленая тэрыторыя разглядалася акупантамі як крыніца забеспячэння сельскагаспадарчай прадукцыяй групы армій “Цэнтр” і Германіі. Вырашаліся гэтыя задачы праз сістэму падаткаў, спецыяльных інспекцый па зборы сельскагаспадарчай прадукцыі, карных аперацый супраць партызан і насельніцтва. Беларусь уключалася гітлераўскім кіраўніцтвам у сферу “жыццёвай прасторы” і гэтым быў вырашаны лёс яе насельніцтва, пераважная большасць якога павінна была ўступіць месца нямецкім каланістам. Для вырашэння гэтай задачы ў 1940 г. быў распрацаваны план “Ост” (“Усход”), згодна з якім толькі 25% жыхароў рэспублікі планавалася для анямечвання і выкарыстання акупантамі, а 75% беларусаў планавалася адсяліць, ліквідавать (знішчыць) і г.д.
Першыя злачынствы ў адносінах да мірнага насельніцтва пачалі ажыццяўляць узброеныя сілы вермахта. Афіцэрам давалася права без суда і следства расстрэльваць савецкіх грамадзян. Цыркулярам А.Гітлера ад 27 чэрвеня 1941 г. акупацыйным уладамі войскам ставілася задача наводзіць жах на насельніцтва, каб падавіць яго волю да супраціўлення. Дзеля гэтага былі створаны асобыя аператыўныя групы (айнзатцкаманды), якія рухаліся за перадавымі нямецкімі войскамі.
Усе злачынствы акупантаў апраўдваліся нацысцкай тэорыяй аб расавай перавазе нямецкай нацыі над іншымі, яе правам на сусветнае панаванне.
На тэрыторыі Дзяржынскага раёна на чыгуначных станцыях Негарэлае, Койданава, Фаніпаль былі створаны аддзяленні лагера для савецкіх ваеннапалонных (шталаг-352), які знаходзіўся каля в.Масюкоўшчына, што пад Мінскам (цяпер у межах горада). Знясіленых голадам, холадам, хваробамі палонных прымушалі выконваць самыя цяжкія работы. Іх білі, цкавалі сабакамі, расстрэльвалі. Ва ўрочышчы Доўбінкі гітлераўцамі былі расстраляны 2 тыс. савецкіх палонных.
Лагер для савецкіх ваеннапалонных у Негарэлым быў размешчаны ў мураваным будынку Негарэльскай школы. Тэрыторыю абнеслі калючым дротам і паставілі назіральныя вышкі з кулямётамі. 
Палонных выкарыстоўвалі на будаўнічых, разгрузачна-пагрузачных работах на чыгуначнай станцыі. За гады вайны ў Негарэлым загінулі 1508 палонных. На брацкай магіле, у якой пахаваны ваеннапалонныя, у 1958 г. пастаўлены абеліск.
Як сведчаць жыхары в.Грычына М.С, Лойка, А.А. Жыгальскі, М.М. Апраніч, савецкіх ваеннапалонных фашысты ўтрымлівалі ў былых жывёлагадоўчых памяшканнях калгаса “Кастрычніцкая рэвалюцыя”. Затрымліваліся палонныя тут нядоўга, бо іх адсюль перапраўлялі ў Германію, да таго ж амаль кожны дзень фашысты расстрэльвалі па 25-30 чалавек. Іх закопвалі ў сіласнай яме, памерам 4*40 м. Яма была поўнасцю запоўнена трупамі. Каля в.Грычына былі расстраляны 1500 чалавек.
Масава знішчалася насельніцтва рэспублікі ў час карных экспедыцый, якія за 3 гады вайны немцамі было праведзена больш за 100.
У студзені 1943 г. на тэрыторыі Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў была праведзена карная аперацыя пад назвай “Якаб”. Яе здзейснілі падраздзяленні 13-га нямецкага паліцэйскага палка СС, батальён Дырлевангера, спецыяльная група паліцыі бяспекі і СД генеральнай акругі Беларусь. У ходзе аперацыі карнікі расстралялі больш за 300 савецкіх грамадзян, спалілі вёскі Любажанка, Літавец і Глухое Пярухова і забілі 352 жыхара.
З 1 па 16 лютага 1943 г. карнікамі толькі ў Койданаве было нарабавана 773 т зерня, 742 т бульбы, 24 т сена, 375 т саломы, 24 т ільнасемя, 7,6 тоны льновалакна, 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 124 авечкі, 14 свіней, 215 штук птушкі. Нямецка-фашыстскімі акупантамі за гады вайны былі знішчаны    поўнасцю 15 населеных пунктаў  (553 жыхары, 333 двары), 78 часткова (413 жыхароў, 327 двароў). На прымусовыя работы ў Германію былі вывезены 1115 чалавек, з іх вярнуліся 972.
Усяго на Дзяржыншчыне загінулі 2180 чалавек, з іх 1200 жанчын і 450 дзяцей.
Многа загінула на Дзяржыншчыне яўрэяў – мясцовых, прывезеных з Мінска, краін Заходняй Еўропы. Да іх гітлераўцы ставіліся, як да людзей ніжэйшай расы. У пачатку ліпеня 1941 г. немцы затрымалі ў Дзяржынску 16 маладых еўрэяў. Іх адвезлі ў бярозавы гай каля в.Клыпаўшчына і расстралялі толькі за тое, што яны былі яўрэямі. У Дзяржынску стварылі гета, куды сагналі яўрэяў горада і навакольных населеных пунктаў. Гета размясцілі на вуліцах Кастрычніцкай, Савецкай і Першамайскай.
Восенню 1941 г. на станцыю Койданава з Мінска пачалі прыбываць эшалоны з я         ўрэямі з Заходняй Еўропы. Спачатку прывезлі яўрэяў з Германіі (Гамбурга, Берліна, Брэмена, Дзюсельдорфа, Кёльна, Франкфурта-на - Майне), Чэхаславакіі, Польшчы. Ад станцыі да ўрочышча Рыжаўка была пракладзена чыгуначная ветка. Сюды і прывозілі гітлераўцы свае ахвяры. Каб супакоіць людзей, ім падавалі Рыжаўку як горад, куды іх вывозілі быццам бы на пасяленне.
У архівах захаваліся службовыя тэлеграмы аб руху паяздоў з ахвярамі да станцый Баранавічы, Мінск, Койданава… Станцыя Койданава, як і чыгуначная станцыя Негарэлае, у раскладзе руху эшалонаў значылася перавалачным пунктам.
Паводле сведчанняў жыхароў в.Рабінаўка С.В. Івашынай, М.Я. Шабан, А.В, Чуеўскай, У.В. Чуеўскага, людзі прыбывалі як быццам на будаўнічыя работы. Яны мелі пры сабе пілы, сякеры, рыдлёўкі. Але іх сустракала жудасная рэчаіснасць. Як толькі яўрэі пакідалі вагоны, у іх адбіралі каштоўныя рэчы, прымушалі распранацца і голых гналі да загадзя выкапаных ям, дзе іх расстрэльвалі. На другі дзень пасля расстрэлу прыязджалі карныя атрады і абшуквалі навакольныя вёскі, каб ніхто з ахвяр не выратаваўся. Жыхары в.Кукшавічы ў склепе схавалі двух параненых яўрэяў. Іх карнікі знайшлі і расстралялі. Але мясцовым жыхарам усё ж удалося выратаваць некаторых. Частка з іх пайшла ў партызаны. Цяпер людзі, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы сваім жыццём і жыццямі сваіх родных і блізкіх, носяць ганаровае званне Ізраіля “Праведнік народаў свету”.
Як сведчаць архіўныя крыніцы, толькі ва ўрочышчы Рыжаўка гітлераўцы расстралялі звыш 15 тыс. яўрэяў.
А.І. Валахановіч

Міхаіл Станіслававіч Бушыла, 1912 г. нараджэння, жыхар г. Дзяржынска
…Утром (числа не помню) немцы пришли в колхоз имени 9-го января 1905 года и потребовали рабочих с лопатами рыть яму. Когда яма была готова, всех рабочих отвели за бугор метров за 30-40 и положили на землю. К этому времени вся местность на 200-300 метров вокруг была оцеплена вооружёнными немцами. Каратели, кроме того, ходили по домам и приказывали не выходить из домов. Евреев начали подвозить по 10-15 человек, подводили к яме, заставляли живыми залезать в яму и там их расстреливали стоявшие по обоим краям ямы литовцы из немецкого карательного отряда. Сколько всего было расстреляно евреев, точно сказать не могу, но я слышал, что всего было собрано около 4000 человек, из них около 1500 сбежало, а остальных 2500 человек в этот день расстреляли. В момент расстрела я находился на колхозной конюшне, где работал, примерно в 300 метрах от места расстрела, и лично сам всё видел.

Старафіна Васільеўна Івашына, 1909 г. нараджэння, жыхарка в. Рабінаўка Станькаўскага сельсавета
…В период оккупации немцами Дзержинского района Минской области я проживала в деревне Рябиновка. Мне известно, что немцы в 200 метрах от нашего колхоза расстреливали советских граждан…
Лично я сама видела, как к месту расстрела подогнали эшелон, вагонов около 40, с людьми, и по вагонам их выгружали, подводили к ямам и расстреливали. Это было зимой 1942 г. Расстрел продолжался с обеда до вечера, была слышна беспрерывная стрельба.
…Сколько было расстреляно, сказать не могу, так как я вблизи расстрела не была, я наблюдала из деревни.
...Всех расстреляных немцы захоронили в этих ямах. Слышала от колхозников, что немцы все трупы расстреляных облили какой-то жидкостью, от которой они все почти сгорели.
Я ещё видела такой случай: два полицейских везли на лошади двух детей 6-8 лет, отвезли к ямам и расстреляли.

Аляксандра Вікенцьеўна Лазоўская, жыхарка в. Скароднае
Сонечнай летняй раніцай 1941 г., калі немцы ўжо былі ў нас, мы раптам пачулі стрэлы ў канцы вёскі, на ўскрайку лесу. Ад мае хаты можа так метраў з 300. Людзі пабеглі туды. Пашыбавала і я.
Паліцаі з мястэчка Узда тут расстралялі траіх жыхароў з чыгуначнай станцыі Негарэлае. Гэта былі паважаныя людзі – сям’я яўрэяў Кізіных. Сам гаспадар да вайны на былой пагранічнай станцыі Негарэлае меў сваю лаўку – прадаваў піва. Жыў ён недалёка ад чыгуначнага вакзала, хата яго і цяпер стаіць у самым пачатку завулка, які вядзе да вадакачкі (цяпер Школьны завулак). Самаго гаспадара я асабіста добра ведала, і ўсе яго ведалі, бо прыходзілі да яго піць піва – такое свежае, смачнае, празрыстае. Добра ён быў чалавек.
А як пачалася вайна, ён з сям’ёй у першыя дні некуды знік. У нас, у вёсцы, казалі, што немцы пачалі шукаць еўрэяў па ўсёй акупіравай тэрыторыі і расстрэльваць. Аказваецца, што сям’я Кізіных пачала хавацца ад нямецкіх акупантаў у лесе ва ўрочышчы каля нашай вёскі, на так званай Ёсаўшчыне – тут некалі стаяла в.Ёсаўка. Кізіных пагадзіўся ратаваць ад немцаў жыхар в. Ракашычы – гэта вёска ўжо Уздзенскага раёна – Васіль Чурыла. Ён выкапаў і абсталяваў для іх зямлянку. І яны там жылі. Пра тое, што яны жылі, можна сказаць, “у нас пад носам”, мы, жыхары вёскі, нават і не ведалі. Гэта напрасткі праз поле да ўскрайку лесу, дзе была зямлянка, самае вялікае крыху больш за кіламетр. Я думаю, што іх выратавальнік Васіль Чурыла  гэту ласку зрабіў за пэўную плату. Праз нейкі час Васіль Чурыла быў на хрысцінах і, падпіўшы, як кажуць, “доверительно”, расказаў свайму сябру, што каля в.Скароднае ён хавае ў лесе яўрэйскую сям’ю з Негарэлага. Гэту іх “доверительную” гутарку чуў брат паліцая, які служыў у немцаў ва Узде. Назаўтра брат паехаў ва Узду і ўсё, што чуў ад Васіля Чурылы, расказаў яму.
Раніцай паліцаі нечакана наляцелі ў хату Васіля Чурылы і ад пагрозай расправы з ім і яго сям’ёй прымусілі паказаць, дзе ён хавае яўрэяў. Ён і прывёз іх у лес да зямлянкі. Паліцаі схапілі яўрэяў, прывезлі на ўскраек лесу і расстралялі. Жыхарам в.Скароднае загадалі выкапаць яму і пахаваць яўрэяў. Што і было ў хуткім часе зроблена.
Паліцаі расстралялі гаспадара  Г.М.Кізіна, яго цяжарную жонку М.Э.Кізіну і іх малога сына – С.Г.Кізіна.
На гэту магілу да апошняга часу, амаль штогод, прыязджала іх дачка, якая цудам уратавалася, бо ў гэты час не была з бацькамі. Пасля вайны яна жыла ў Літве. Каля магілы расце вялікая бяроза – сведка тых жудасных крывавых падзей летняга ранку 1941 г. На мармуровай пліце, якая ляжыць на магіле, напісана:
“Кизин Г.М. – 1891
Кизина М.Э. – 1901
Кизин С.Г. – 1934
Убиты – 1941”
А ў 1993 г. прыязджалі некалькі чалавек, доўга сядзелі каля магілы і плакалі.
Запісаў А.І. Валахановіч

М.С. Лойка, былы жыхар в. Грычына
У 1941 г. мне было 15 гадоў. Фашысты прымушалі мяне і іншых жыхароў Грычына засыпаць трупы ў сіласнай яме. Палонных невялікімі групамі расстрэльвалі штодзень раніцай. Салдат і афіцэраў вялікімі калонамі прыганялі ў жывёлагадоўчыя памяшканні (а іх было 5) у асноўным пад вечар. Ноччу адтуль даносіліся крыкі і выстралы. Раніцай ваеннапалонных выстройвалі на двары, адбіралі групы па 25-30 чалавек і вялі да сіласнай ямы, дзе ўсіх расстрэльвалі з аўтаматаў. Забітых складвалі штабялямі, закрывалі іх шынялямі і ледзь прысыпалі зямлёй. Некаторыя з трапіўшых у яму былі параненымі і ноччу выбіраліся з-пад трупаў. Праўда, гэта было толькі ў першыя дні расстрэлаў. Я сам даваў адзенне двум салдатам, адзін з іх быў паранены ў жывот, а другога куля наогул не кранула.
Быў я сведкам расстрэлу 30 савецкіх афіцэраў. Іх пахавалі асобна, за лагчынай, што недалёка ад вёскі. Немцы прымусілі мяне засыпаць трупы.

Алёна Вікенцьеўна Чуеўская, 1922 г. нараджэння, жыхарка в. Рабінаўка
Мне известно о массовом расстреле граждан вблизи нашего дома, в 200 метрах от него и 50 метрах от железной дороги Дзержинск – Станьково…
Я много слышала о расстреле от своего мужа… Он был смелее меня и часто, когда расстреливали, забирался на чердак и наблюдал. Он мне рассказывал, что немцы подвозили к этому месту людей целыми эшелонами, по 40 вагонов, разгружали эшелон и на машинах подвозили людей к вырытым ямам. Ямы были вырыты заранее военнопленными, которых немцы пригоняли из Станьково и Дзержинска, и затем расстреливали из всех видов оружия: пулемётов, автоматов, винтовок. Муж мой однажды видел, как немцы гнали женщину, на руках которой был ребёнок, а второй держался за её платье. Их всех троих немцы расстреляли. Сама я лично видела часто, как машины подходили к вырытым ямам, их них высаживали людей, затем подводили к ямам и расстреливали. Я расстрела не видела, боялась смотреть…
Таких случаев я сама лично видела три: первый раз 5 машин, второй – машин около 10, третий раз 2-3 машины, кроме того, привозили на подводах и пешком пригоняли, таких случаев было много…
Расстреливали всех финны, литовцы, немцы и наши полицейские. Здесь расстреливали не только русских, белорусов, а советских граждан всех национальностей…
Расстрел производился с осени 1941 г. до весны 1943 г. Всего было расстреляно около 15 тысяч, точно я сказать не могу. Всех расстрелянных немцы обливали какой-то жидкостью, трупы сгорали частично…
Останки хоронили в этих ямах и никуда отсюда не вывозили…

Л.І. Шамко, былая жыхарка в. Радзіма
Нямецкія карнікі з’явіліся ў вёсцы 14 жніўня 1943 г. Яны сагналі ўсіх жыхароў да хаты Івана Коласа. Мужчын да 30 гадоў паставілі асобна, праверылі, ці цэлыя рукі, ногі, і 5 чалавек забралі, каб адправіць у Германію. Потым пайшлі па хатах рабаваць, забіралі яйкі, сала. Адзін немец (знайшлася ж сярод карнікаў добрая душа!) сказаў, што заўтра, 15 жніўня, будзе бой з партызанамі, маўляў, вас могуць пастраляць, і параіў, каб жыхары пакінулі вёску. Так мы і зрабілі: разышліся па навакольных вёсках. У вёсцы засталіся толькі 4 чалавекі. Карнікі з’явіліся на наступны дзень. Забілі гэтых 4 чалавек, спалілі вёску. У ёй было 30 хат.

Дзмітрый Яфімавіч Шыбут, жыхар г. Дзяржынска
…В октябре 1941 г. в колхоз пришли литовцы из карательного отряда и взяли 60 колхозников копать яму. Сначала нам не говорили зачем, а потом мы узнали, что яма для евреев. Всего рыло могилу 120 человек, к колхозникам прислали ещё 60 пленных. Часа за 4 яма была вырыта: длинной 15 метров, шириной 4 метра, глубиной 2,5 – 3 метра. После того как мы вырыли яму, нас всех отвели метров за 300 и посадили спиной к яме, выставили конвой. Просидели мы так около 2 часов. Были слышны выстрелы, плач, крики, стоны. Затем нас послали закапывать яму, которая была наполнена расстрелянными евреями (больше тысячи).

Аляксандр Герасімавіч Якубовіч, 1924 г. нараджэння, жыхар г. Дзяржынска
…Примерно в октябре 1941 г. в дом зашли немцы и всех выгнали на двор. После обыска каратели ушли. Я пошёл к соседу, откуда видел, как немцы оцепили всю местность, прилегающую к католическому костёлу. Потом пригнали колхозников и пленных (около 80 человек), которые вырыли большую яму вблизи моего дома, в лощине. К этой яме стали подгонять евреев группами, примерно по 20 человек. Люди шли семьями, взяв за руки друг друга, спускались в лощину. После этого раздавались залпы из винтовок и одиночные выстрелы. Я видел потом возле ямы кровь и человеческие мозги.
З фондаў Дзяржынскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Друкуецца па кн.: Памяць. Дзяржынскі раён. -  Мінск, 2004. - С. 265-291.

З адміністрацыйнага распараджэння №1 камандуючага тылам групы арміі "Цэнтр" генерала пяхоты фон. Шэнкендорфа. 7 ліпеня 1941 г. //Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 281. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 952. Л. 1-2, 4-5.

Распараджэнне начальніка паліцыі бяспекі і СД Беларусі аб парадку перавозак яўрээў з Заходняй Еўропы. 23 мая 1943 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 281-282 // Нюрнбергский процесс. Сборник документов. В 3-х томах. Т.3.- Москва, 1966.- С. 310-311.

З паведамлення № 38 паліцыі бяспекі і СД з занятых усходніх абласцей аб становішчы з рабочай сілай. 22 студзеня 1943 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 282. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 947. Л. 243-247.

Спіс жыхароў Путчынскага сельсавета, адпраўленых гітлераўцамі ў якасці рабочай сілы з Мінска ў Граева (Польшча). 8 лютага 1943 г. /Пераклад з нямецкай мовы. //Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 282-283. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 397. Воп. 1. Спр. 2. Л. 42-49.

З палітданясенняў Дзяржынскага падпольнага райкома КП(б)Б аб становішчы ў раёне.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 283-284. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1341. Воп. 1. Спр. 84. Л. 10,21,27.

Акт аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў у Дзяржынску. 30 верасня 1944 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 284. //З фондаў Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Акт аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. 30 верасня 1944 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 284-285. //З фондаў Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Акт аб злачынствах і стратах, нанесеных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Дзяржынскім раёне. 31 кастрычніка 1944 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 285-286. //З фондаў Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Рашэнне Дзяржынскага райвыканкома аб удакладненых звестках па знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі населеных пунктах раёна. 3 чэрвеня 1969 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 286-287. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 762. Л. 101, 102.

Людскія страты на тэрыторыі Дзяржынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1944)//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 287. //Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга.- Мінск, 1995.- С. 516-522.