На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Электронные документы –

белорусская литература



0


Іван Шамякін. "Сэрца на далоні".


Запіс радыёспектакля паводле аднайменнага рамана «Сэрца на далоні» з’яўляецца рарытэтам — запіс яго зроблены пяцьдзясят гадоў таму. Аўтар рамана падымае праблемы маралі і чысціні адносінаў паміж людзьмі. У творы старшыня гарсавета Гукан піша гісторыю падпольнага руху, адступаючы ад ісціны. Зося Савіч імкнецца вярнуць сумленнае імя свайго бацькі доктара Савіча. Супраць Гукана паўстаюць хірург Яраш і журналіст Шыковіч, якія выкрываюць яго нядобрасумленнасць. Падзеі адбываюцца ў мірны час і перамяжоўваюцца з успамінамі герояў пра ваенныя гады.


Ролі выконваюць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы..


***


0


Іван Шамякін. "Вазьму твой боль".


Радыёспектакль паводле аднайменнага рамана «Вазьму твой боль». У творы перакрыжоўваюцца тэма сучаснасці і тэма вайны з вострай канфліктнай маральна-этычнай асновай. Раман завастрае праблему памяці і чалавечай душы, скалечанай вайной.


Былы паліцай Шышковіч пасля турмы вяртаецца ў вёску, дзе падчас вайны пакінуў крывавыя сляды: забіў цяжарную маці і маленькую сястрычку цяперашняга калгаснага механізатара Івана Батрака, які не можа забыцца пра гэтае злачынства.


У ралях занятыя народныя артысты Беларусі.


***


0


Іван Мележ. "Людзі на балоце".


Радыёпастаноўка паводле аднайменнага рамана (запic 1962 г.).


У творы, які стаў найвялiкшым дасягненнем усёй беларускай лiтаратуры, паказана жыццё простых людзей на Палессі падчас складаных абставін калектывізацыі 1920—1930-х гадоў. Драматычны лёс i каханне Ганны Чарнушкі (народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч) i Васіля Дзятла (народны артыст Беларусі Віктар Тарасаў) кранаюць сваёй чалавечнасцю i праўдзівасцю. Дакладна вымалеваныя вялікім пісьменнікам i створаныя вялікімі акцёрамі наскрозь прасякнутыя нацыянальным каларытам, непаўторныя ў сваёй дасканаласці i астатнія вобразы рамана.


Ролі выконваюць народныя артысты Беларусі.

Яндекс.Метрика