Купала Янка

30 мая 1929 года Янка Купала  на станцыі Негарэлае сустракаў Максіма Горкага і гутарыў з ім.

Літаратура:

Валаханович, А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее / А.И.Валаханович, А.Н.Кулагин. – Минск: Наука и техника, 1986. – 199 с.

Літаратурныя мясціны Беларусі / Дзмітрый Крывашэй, Адам Мальдзіс // Маладосць. - № 4. – 2010. – С. 136-144.

Максім Горкі і Беларусь: зборнік артыкулаў і ўспамінаў.- Мінск: Беларусь, 1968.

C:\Documents and Settings\Admin\Рабочий стол\ЛЕНА-ИРА\ИРКА\Творчество\купала.jpeg Нарадзіўся Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) у 1882 годзе ў фальварку Вязынка ў сям’і арандатара. Бацькі, не маючы ўласнай зямлі, змянілі некалькі вёсак (Косіна, Прудзішча, Селішча, Акопы на Лагойшчыне). У 1902 годзе пахаваў бацьку, брата, дзвюх сясцёр. Працаваў з 1902 па 1908 гг. на гаспадарцы, хатнім настаўнікам (дарэктарам), пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, малодшым прыказчыкам у памешчыка, практакантам і памочнікам вінакура на броварах. З1908 года супрацоўнік газеты “Наша ніва”. На пачатку 1916 прызваны ў армію. У 1919 вярнуўся ў Мінск. У 1925 г. прысвоена званне народнага паэта Беларусі. У 1930 годзе выклікаўся на допыты па сфабрыкаванай справе СВБ, што прывяло да спробы самагубства. Пачаў пісаць вершы на польскай мове. У 1905 у газеце “Северо-западный край” з’явіўся першы друкаваны верш на роднай мове “Мужык”. Выйшлі зборнікі вершаў і паэм “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913), “Спадчына” (1922), “Безназоўн ае” (1925) і інш. Напісаў п’есы “Прымакі”, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”. Выступаў як публіцыст і перакладчык. Зрабіў у 1919-1921 гг. празаічны і вершаваны переклады “Слова аб палку Ігаравым”. У гады Вялікай Вйчыннай Вайны быў у эвакуацыі. Жыў у Казані і Маскве. Летам 1942 г., напярэдадні свайго юбілею, трагічна загінуў у Маскве ў гасцініцы.

ТВОРЫ

Купала, Я. Адвечная песня : вершы і паэмы / Янка Купала.- Мінск,2001.-351с.
Купала, Я. Вершы і паэмы / Янка Купала.-Мінск,1982.-431с.

Купала, Я. Тутэйшыя : трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях / Янка Купала.-Мінск,2004.-94с.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Багдановіч, І.Э. Янка Купала і рамантызм / І.Э. Багдановіч.- Мінск,1989.-220с.
  У кнізе даследуецца паэзія Я. Купалы ў святле фарміравання і развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры.
Лойко, О. Янка Купала / Олег Лойко.-М.,1982.-351с.
Лукша, У. Сцежкамі Купалы : замалеўкі з натуры / У. Лукша.-Мінск,1997.
Пуцявінамі Янкі Купалы : дакументы і матэрыялы / укладальнік Г.В. Кісялеў.-Мінск,1981.-312с.
Юрэвіч, У. Янка Купала : нарыс жыццця і творчасці / Уладзімір Юрэвіч.-Мінск,1983.-208с.

Гэта кніга – сціслы нарыс жыцця і творчасці Янкі Купалы. Аўтар прасочвае вытокі творчасці пісьменніка, разглядае самыя значныя яго творы, падрабязна спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту.