Алесь Наварыч

Описание: G:\алесь наварыч.jpgАлесь Наварыч (сапр. Аляксандр Іванавіч Трушко; нар. 2 лістапада 1960 г., вёска Відзібор, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978-1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Мінскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985-1986),  Малюшыцка-Карэліцкага раёна (1986-1987). З 1988 г. - літрэдактар у часопісе «Вожык». У 1990 гадах метадыст Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Пазней працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара «Выдавецкі цэнтр БДУ», у часопісе «Маладосць», зноў у часопісе «Вожык» (да 2012 года).
Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988) і «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989), гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005).
Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003) за раман «Літоўскі воўк».


Творы Алеся Наварыча

Наварыч, А. Рабкова ноч : аповесці , апавядані / Алесь Наварыч.-Мінск,1988.
Наварыч, А. Ноч пацалункаў незалежнасці : апавяданні / Алесь Наварыч.-Мінск,1989
Наварыч, А. Літоўскі воўк / Алесь Наварыч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. — (Сэрыя «Беларуская проза XXI стагодзьдзя»
)


Літаратура аб жыцці і творчасці

Алесь Наварыч // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік:у 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса.- Мінск : БелЭн, 1992—1995.