Леанід Левановіч

Описание: G:\левановіч.jpgЛевановіч Леанід (таксама Лявонаў Леанід), нарадзіўся 14.09.1938 г. у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскае культасветвучылішчы (1956). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956-1958).
У 1957 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультета журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў на Балтыйскім флоце (1958-1961). Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянар і скончыў універсітэт у 1963 г. Працаваў у рэспубліканскіх газетах «Знамя юности»,
«Сельская газета», «Літаратура і мастацтва» (1963-1971). У 1971-1974 гг. - рэдактар аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман». З 1974 г. -адказны сакратар, з 1975 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1980-1982 гг. - галоўны рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1975 г. Выступае ў друку з 1963 г. Аўтар кніг нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), «Валанцёр свабоды» (1983), раманаў «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), зборніка публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987).Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Дом майстроў» (пастаўлены ў 1973); аднаактовую п'есу «Ці любіце вы грэчку?» (1972), драму «Пасля разводу» (1980, пастаўлена на радыё ў 1981).

 

 

“Такім я быў у маладосці.
Улюбёнец публікі, інструктар
Дзяржынскага раённага Дома культуры
23 ліпеня 1957 г.”
“Працоўны шлях пачаў у Дзяржынску – гістарычным Койданаве, дзе у 1272 г. унук Міндоўга разбіў татарскае войска хана Балаклая.”

Л. Левановіч. Аўтабіяграфія.

 

 

Творы Л. Левановіча

Левановіч, Л. Якар надзеі : аповесці і апавяданні / Л. Левановіч.-Мінск,1979.
Левановіч, Л. Валанцёр свабоды : аповесць і апавяданні / Л. Левановіч.-Мінск,1983.
Левановіч, Л. Шчыглы : раман  / Л. Левановіч.-Мінск,1986.
Левановіч, Л. Паводка сярод зімы : раман, апавяданні / Л. Левановіч.-Мінск,1989.

Літаратура аб жыцці і творчасці

Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. Гардзіцкі. Мн., 1994.
Рагуля А. Свягло знутры // Роднае слова. 1998. № 9.
Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. 1999. № 1.
Саламевіч І. Левановіч // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.