Лідзія Савік

Описание: Ивашин, Савик0011Лідзія Сяменаўна Савік нарадзілася 1 сакавіка 1936 г. Малая радзіма Лідзіі Савік – вёска Камуна. Менавіта тут яна нарадзілася ў простай сялянскай сям’і. Род Адзярыхаў, да якога яна належыць, быў працавітым. Дзед Лідзіі – Пятро – з сям’ёй пераехаў са Случчыны ў Камуну, якая пачала стварацца на асушаных мар’інскіх балотах. Усіх яго сыноў  напаткаў трагічны лёс. Пракоп, галоўны герой паэмы Янкі Купалы «Над ракой Арэсай», быў беспадстаўна рэпрэсіраваны ў 1937-м годзе і загінуў у сталінскіх лагерах. Бацька Лідзіі – Адам Адзярыха – з першых дзён вайны на фронце, ваяваў танкістам, і загінуў у 1941-м годзе,   абараняючы     Маскву. Лётчык Васіль Адзярыха таксама загінуў у пачатку вайны ў небе на подступах да Мінска.
Дзіцячая памяць малой Лідзіі захавала найбольш уражлівыя моманты дзяцінства. Яна ніколі не забудзе, як з маці і сястрою Ірынай хавалася ад фашыстаў у лесе. Дарэчы, сястра Лідзіі – Ірына Шыкунова – з цягам часу стала вядомай опернай спявачкай, народнай артысткай Беларусі.
Пасля вызвалення Любаншчыны сям’я Адзярыхаў пераехала ў г. Любань. Добра памятае Лідзія Савік, як там сустракалі Дзень Перамогі. На цяперашняй цэнтральнай плошчы сабралася многа народу, у тым ліку і дзеці, усе добра разумелі, што настаў мір, і разам крычалі «Ура!». Лідзія Савік скончыла першы клас Любанскай беларускай школы, затым вучылася ў рускай  (цяпер гэта гімназія). У мірны час маці Лідзіі сустрэла добрага чалавека, Сымона Мікалаевіча Шыкунова, і выйшла за яго замуж. Ён быў  актыўным удзельнікам партызанскага руху, а пасля вайны – намеснікам старшыні Любанскага райвыканкама. Шыкуноў удачарыў Лідзію і Ірыну, і даў ім сваё прозвішча. Яго, як адказнага работніка, пераводзілі то ў Барысаў, то ў Заслаў’е, і ў рэшце рэшт сям’я  Шыкуновых апынулася ў г. Дзяржынску.   Там дзяўчына скончыла сярэднюю школу №1 (зараз гімназія №1), пасля працавала піянерважатай у Валмянскай школе на Дзяржыншчыне,  і ў школе, якую скончыла. У 1959 пераехала ў Мінск. Настаўнічала ў СШ № 62 г. Мінска да 1966, працавала ў Фундаментальнай бібліятэцы імя Я. Коласа АН Беларусі (1966—78).
Лідзія Савік паспяхова скончыла філалагічнае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта, затым вучылася ў аспірантуры і абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблемах сучаснай беларускай прозы. Шмат гадоў яна адпрацавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, затым – дацэнтам, прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.
З 1992-га года Лідзія Савік – сябар Саюза  пісьменнікаў Беларусі. На пачатку 90-х гадоў  яе дапусцілі да архіваў КДБ, дзе знаходзіліся справы так званых «ворагаў народа». Пачалося вяртанне іх добрых імён. У гэты перыяд Лідзіяй Савік напісана звыш трохсот артыкулаў у беларускіх энцыклапедыях, у тым ліку ў 6-томным бібліяграфічным даведніку  «Беларускія пісьменнікі» (1992-1995). Выдала яна таксама творы многіх рэпрэсіраваных аўтараў, якія загінулі ў ГУЛАГу. Пісала Лідзія Савік і праблемныя артыкулы, рэцэнзіі на творы, а таксама на кнігі сучасных аўтараў старэйшага пакалення. Лідзія Савік – аўтар і сааўтар грунтоўных манаграфій. Шмат працы і намаганняў прыклала яна для даследавання творчасці беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў. З гэтай мэтай Лідзія Савік працавала з асабістымі архівамі пісьменнікаў, у беларускім аддзеле Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкі, затым – у Скарынінскай бібліятэцы Лондана, дзе знаходзяцца кнігі, перыядычныя выданні, якія выдаваліся беларусамі ў замежжы. Вынікам гэтай скурпулёзнай працы з’явілася манаграфія «Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа».
Ёю напісаны і апублікаваны таксама шматлікія артыкулы па творчасці празаікаў замежжа, пра вядомых  беларускіх дзеячоў.


ТВОРЫ ЛІДЗІІ САВІК

Савік, Л. Адчуванне часу : тэма вёскі ў сучаснай бел. прозе / Л. Савік.- Мн., 1981. У кнізе прасочваюцца шляхі развіцця беларускай “вясковай” прозы, выяўляюцца і абагульняюцца яе дасягненні, заснаваныя на класічных традыцыях. Падкрэсліваецца ўнутраная арганічная сувязь твораў беларускіх аўтараў з усесаюзным літаратурным працэсам. Аналізіруюцца раманы і аповесці І. Мележа, М. Лобана, Я. Брыля, І. Шамякіна, І. Навуменкі і інш.у суаднесенасці з
творамі рускіх пісьменнікаў С. Залыгіна, Ф. Абрамава, В. Бялова і інш.

Савік, Л. Каб не астыла цяпло зямлі : (Бел. проза 70 — пачат-ку 80-х гг.) / Л. Савік.- Мн., 1984.

Савік, Л. Пад мірным небам бацькаўшчыны : Нарыс творчасці Б. Сачанкі / Л. Савік.-  Мн., 1986. У кнізе даследуецца станаўленне творчай індывідуальнасці Б. Сачанкі. Раскрываюцца яго цесныя сувязі з роднай зямлей, паказана перажытае ў час вайны. Аналізуюцца творы, напісаныя ў 70-80-е гады, характарызуецца тэматычная накіраванасць твораў Сачанкі ў іх жанрава-храналагічнай паслядоўнасці.

Савік, Л. У. I. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры / Л. Савік, У. Гніламёдаў, С. Лаўшук.- Мн., 1987.

Савік, Л. Вяртанне : жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта/ Л. Савік.-  Мн., 1993.

Савік, Л. Космас беларуса : жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта, асветніка, вучонага, патрыета / Л. Савік.-Мн.,1996.-384с.
Гэта кніга расказвае пра жыццевы і творчы шлях славутага беларуса Барыса Уладзіміравіча Кіта – грамадзяніна Амерыкі, таленавітага матэматыка, фізіка, доктара філасофскіх навук, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, віцэ-прэзідэнта акадэміі навук Еўразіі, старэйшага сябра Амерыканскага астранаўтычнага таварыства, ганаровага сябра Брытанскага і Нямецкага міжпланетных таварыстваў, заслужанага прафесара Вашынгтонскага Мэрылендскага універсітэта, ганаровага прафесара Гродзенскага універсітэта, ганаровага грамадзяніна горада Навагарадка.
Савік, Л. Пакліканыя : літаратура беларускага замежжа / Л. Савік.-Мн.,2001.-479с.
У кнізе аналізіруюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага уступнага раздзела чытач глыбей пазнаеміцца з жыццем і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золока, Х. Ільяшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднева.

Юбілейны альбом да 90-годдзя Барыса Уладзіміравіча Кіта / уклад. Лідзія Савік, Валер Каліноўскі.-Мн.,2001.

Грамадзянін свету : юбілейная кніга да 95-годдзя Барыса Уладзіміравіча Кіта / падрыхтоўка тэкстаў, укладанне, прадмова Лідзіі Савік.-Мн.,2004.

Савік, Л. Адна між замкаў : літаратурны партрэт Вольгі Іпатавай / Лідзія Савік.-Мн.,2003.-168с.
Кніга прысвечана жыццю і творчасці пісьменніцы Вольгі Іпатавай, ганаровага акадэміка Міжнароднай акадэміі навук “Еўразія”, кавалера ордэна “Знак Пашаны” і медаля Ф. Скарыны, лаўрэата многіх літаратурных прэмій. Вольга Іпатава – першаадкрывальніца не толькі новых тэмаў і пластоў нашай гістарычнай спадчыны, але і глыбінных плыняў нацыянальнай культуры.
***
Савік, Л. Праблемы сучаснай беларускай «вясковай» прозы: (Агульны агляд маст. і крытыч. літаратуры) / Л. Савік // Книга, библиотечное дело и библиография в Белорус­сии. Мн.,1974 С. 179—194.

Савік, Л. Традыцыі беларускай «вясковай» прозы 20— 30-х гадоў і «Палеская хроніка» I. Мележа / Л. Савік // Весці АН БССР. Сер. грамад. н.-1975.- № 5.

Савік, Л. Тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай «вясковай» прозы / Л. Савік // Весці АН БССР. Сер. грамад. н.-1976.-№ 4.

Савік, Л. Пафас рэвалюцыйнай барацьбы і сацыялістычнага будаўніцтва: (Бел. сав. проза за 60 гадоў) / Л. Савік // Весці АН БССР. Сер. грамад. н. -1978.-№ 6.

Савік, Л. На хвалі сучаснасці : проза ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Неман» / Л. Савік // Вяч. Мінск.-1979.- 15 лют.

Савік, Л. Знайсці ключы ад Сезама / Л. Савік // Вяч. Мінск.-1979.- 28 сак.

Савік, Л. Вернасць жыццю, вернасць сабе / Л. Савік // ЛіМ.-1979.-15 чэрв.

Савік, Л.  Майстэрства перакладчыка / Л. Савік //ЛіМ.-1979.-27 ліп.

Савік, Л. Да вытокаў сучаснасці / Л. Савік // Полымя.-1980.-№ 2.

Савік, Л. Чым жывеш, чалавек?: (Апавяданні бел. аўтараў на старон-ках час. «Неман») / Л. Савік  // Вяч. Мінск.-1980.- 8 лют.

Савік, Л. Дрэва жыцця вечна зелянее / Л. Савік // Вяч. Мінск.-1980.- 17 кастр.
Савік, Л. Несці радасць людзям / Л. Савік Літаратура і мастацтва.-1980.-15 ліст.

Савік, Л. Мастак вялікага лесу / Л. Савік // Вяч. Мінск.-1981.-30 студз.,

Савік, Л. Усё застаецца людзям / Л. Савік// Вяч. Мінск.-1981.-7 лют.

Савік, Л. На шляху пошукаў / Л. Савік // ЛіМ.-1981.-9 кастр.

Савик, Л. На волне современности / Л. Савик // Знамя юности.-1982.-3 сент.

Савік, Л. Трэба помніць: Па старонках выбр. тв. Б. Сачанкі ў двух тамах / Л. Савік // ЛІМ.-1982.-21 мая

Савік, Л. Жыццё вёскі і сучасная беларуская проза / Л. Савік // Полымя.-1983.- № 9

Савік, Л.  Пра зведанае, перажытае / Л. Савік // Звязда.-1983.-24 снеж.;

Савик, Л. Не мыслю жизнь свою/ Л. Савик // Знамя юности.-1983.- 1 июня.

Савік, Л. Дарогі ў жыццё: (Маладаябел. проза, год 1984) / Л. Савік // Маладосць.-1985.-№ 2

Савік, Л.  Верыць у дабро і чалавека / Л. Савік // Вяч. Мінск. -1985.-16 ліст.

Савик, Л.   Память суровых дорог / Л. Савик // Сел. газ.-1985.-16 февр.

Савик, Л.  Масштабность осмысления жизни / Л. Савик // Сельская газета.-1985.- 23 июня.

         ЛІТАРАТУРА   АБ   ЖЫЦЦІ  І   ТВОРЧАСЦІ

Савік Лідзія // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік:у 6-ці т:т.5.-Мн.,1995.-С.209-211.

Савик Лидия Симоновна // Кто есть кто в Республике Беларусь.-Мн.,1999.-С.227-228.

Савік Лідзія Сяменаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.:т.14.-Мн.,2002.-С. 67-68.

Савік Лідзія Сяменаўна // Памяць. Дзяржынскі раен.-Мн.,2004.-с. 609.