Дзмітрусева Таццяна

Дзмітрусёва Таццяна Паўлаўна, нарадзілася 1.01.1948 г. у в. Сцюдзянец Касцюковіцкага раёна. Беларуская паэтэса, журналіст. Пасля заканчэння БДУ (1977г.) працавала загадчыкам літаратурнага аддзела газеты «Чырвоная Змена», намеснікам рэдактара газеты «Піянер Беларусі», потым газеты «Культура», рэдактарам газеты «Кнігарня», пазней працавала ў «Настаўніцкай газеце». Аўтар двух паэтычных зборнікаў «Асеннія святы» і «Зажынкі». Шэрагам сваіх нарысаў стварыла славутую галерэю творчых партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў. У апошні час жыла ў в. Клачкі Дзяржынскага раёна. Памерла ў 1998 годзе.

 

Творы Т. Дзмітрусёвай

Дзмітрусёва, Т. Зажынкі : вершы / Таццяна Дзмітрусёва -Мінск : Мастацкая літаратура, 1981.

Дзмітрусёва, Т.П. Асеннія святы : вершы / Таццяна Дзмітрусёва ; Маст. Г.Р. Малышаў.-Мн. : Маст.літ.,1994.

Літаратура аб жыцці і творчасці

Дзмітрусёва Таццяна Паўлаўна // Памяць: Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Дзяржынскага раёна. Менск, 2004. — С. 617.