Артур Вольскі

Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маці яго была артысткай. Бацька, Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі - пагранічнік, а потым вядомы беларускі драматург, празаік, вучоны, аўтар праслаўленага "Несцеркі", паходзіў з інтэлегентнай пецярбургскай сям'і.
Вучыўся Артур Вітальевіч у 25 мінскай узорнай чыгуначнай імя Чарвякова беларускай школе. У гэтай школе таксама вучыліся ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны Рыма Шаршнева, будучыя пісьменнікі Э.Агняцвет, А.Міронаў. Геаграфію ў гэтай школе выкладаў Янка Маўр. Артур Вітальевіч меў многа сяброў самых розных нацыянальнасцей.
Пасля сёмага класа паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе пачалося знаёмства з самастойным жыццём. Вайна перапыніла навучэнне. Ён эвакуіраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры імя Я.Коласа.
У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў Ваенна-марскі флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Быў боцманам, мінёрам, ваенным журналістам. Пасля дэмабілізацыі, з 1952 года, Артур Вітальевіч працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена" загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў "Бярозка", "Вясёлка". Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года -загадчык літаратурнай часткі, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978 - 1979 годах – дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Першы літаратурны твор надрукаваў у 1936 годзе. Паэтычную дзейнасць пачаў у 1945 годзе.
У 1958 годзе Артур Вольскі выдаў зборнік вершаў "Водбліскі далёкіх маякоў" і кніжку вершаў для дзяцей "Дзедаў госць". Ён выступае і як перакладчык твораў рускіх, літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх паэтаў.
Яго хапае на ўсё: вершы для дарослых і дзяцей, аповесці і апавяданні, п'есы для юнацтва і аперэтачныя лібрэта, мастацкія і дакументальныя кінасцэнарыі, інтэрмедыі для эстрады і цырка, літаратурныя і публіцыстычныя артыкулы. Але найбольш увагі пісьменнік удзяляе юным чытачам. Яго творы памагаюць лепш зразумець дзяцей, глыбей пранікнуць у дзіцячы свет. Творы Артура Вольскага карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод юных чытачоў. Яго дзіцячыя кнігі ў асноўным адрасаваны дашкольнікам і малодшым школьнікам. У творах пісьменніка маленькі чытач знойдзе пэўныя жыццёвыя урокі - урокі чуласці, дабрыні, адкрытасці, дружбы. Урокі любві да роднай зямлі, мовы, да сваёй Бацькаўшчыны.
Адна з выразных тэм у творчасці паэта, драматурга - тэма Радзімы, Айчыны, Беларусі. Вершы Артура Вольскага "Зубры", "Купалле", "Агні на Дзвіне" - адбітак разваг пра Беларусь, трывогі за яе лёс, сардэчнага, душэўнага болю, якія перадаюцца юнаму чытачу.
Кнігі Артура Вольскага дораць радасць учарашнім, сённяшнім, заўтрашнім пакаленням юных чытачоў Беларусі.
Шмат твораў у Артура Вольскага і для дарослых. Галоўныя іх тэмы: зямля, веска, еднасць з прыродай, праца,памяць пра тых, хто не дажыў да Перамогі. Артур Вольскі ведае цану радасці, цяжар гора. Вершы пра каханне, поўныя сонца і хмелю. Радзіма. Народ. Мова. Пра іх пісаў паэт Артур Вольскі, для іх пісаў, імі жыў.
П'есы Артура Вольскага пастаўлены у многіх тэатрах:
"За лясамі дрымучымі" - пастаўлена ў тэатры юнага гледача; "Тры Іваны - тры браты"- пастаўлена ў тэатры імя Янкі Купалы, Львоўскім тэатры моладзі; "Граф Глінскі-Папялінскі" - у беларускім дзяржаўным тэатры лялек і "Тэатры лялькі для акцёра" у Польшчы.
Па яго творах створаны мульфільмы: "Про кота Васю и охотничью котовасию», "Мая мама чараўніца".
Зняты тэлеспектаклі: "Апошняя ноч Алаізы", "Водар папараці".
Вершы і казкі Артура Вольскага найперш прывабліваюць сваей натуральнасцю, адсутнасцю штучнасці, выразным імкненнем аўтара размаўляць з малымі на зразумелай імі мове.
Паэзія, драматургія Артура Вольскага - гэта дыялог, размова роўных - пісьменніка і юнага чытача.
Асноўныя тэмы твораў Артура Вітальевіча -Радзіма, народ, родная мова, дружба, інтэрнацыяналізм.
Генадзь   Бураўкін   назваў   Артура   Вольскага першапраходцам ва ўсе часы: адзін з першых патомных беларускіх пісьменнікаў, адзін з першых у пасляваеннай кагорце беларускіх паэтаў пачаў пракладаць масты дружбы да суседзяў - народаў другіх рэспублік, адзін з першых пасляваенных літаратараў, якія пачыналі па-сур'ёзнаму мудра і даходліва з захапленнем гаварыць з юным чытачом, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса "Вясёлка" (разам з Віткам). Узнагароджаны     ордэнамі     "Знак     пашаны", Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалямі, Ганаровай граматай    Вярхоўнага    Савета    БССР,    Граматай Вярхоўнага    Савета    БССР,    Ганаровай    граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр у 2002 годзе ў Мінску.

ТВОРЫ АРТУРА ВОЛЬСКАГА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Вольскі А. А куды падаўся дождж : выбранае:для малодш. шк. узросту /Артур Вольскі ; Маст. Алена Лось. – Мн.: Маст. Літ., 1974. – 128 с.                          
Гэта кніжка – размова з маленькім чытачом. Размова аб тым, што нас акружае, аб прыродзе. 3 чаго пачынаецца вясна, як прыходзіць да нас лета, восень і зіма.Ен не толькі хораша, захапляюча расказвае, але і ўмее быць даверлівым, уважлівым да маленькага чытача.  

Вольскі, А. Ізумрудавы горад, дзе ты?.. / Артур Вольскі.-Мн. : Маст.літ.,1977.-62с.
Вольскі А. Сцяпан – вялікі пан : казка для тэатра і для чытання. – Мн.: Маст. літ., 1979. – 63 с, іл.

Не па-райску жылося беднаму шаўцу ботаў Сцяпану. Але ўсё перамянілася, калі на яго падворак убегла задыханая і перапалоханая Лісіца. За ёй гналіся паляўнічыя. Сцяпан схаваў Ліску. Тут і пачалося… Ліска захацела аддзякаваць Сцяпана… П’еса казка “Сцяпан – вялікі пан” пакладзена на музыку беларускім кампазітарам Ю.Семенякам і пастаўленая ў 1979 годзе на сцене Мінскага тэатра музычнай   камедыі,   з’явілася   першай   беларускай аперэтай для дзяцей.

Вольский, А.В. Сказка с былью пополам : сказки для чтения и представления на сцене / А.В. Вольский.-Мн. : Маст.лит.,1980.-127с.

Вольскі А.В. Сонца блізка ўжо зусім: Казкі і вершы: Для сярэдн. шк. узросту /А.В.Вольскі; Маст. В.А.Тарасаў. – Мн.: Юнацтва, 1984. – 191 с. У зборнік пісьменніка ўвайшлі вершы і казкі, у якіх цесна пераплятаюцца праўда і вымысел, гумар і лірыка. Кніга вучыць шчырасці і дабраце.

Вольскі, А.В. Дабяруся да нябес : Вершы і казка / А.В.Вольскі.– Мн.: Юнацтва,1985.-64 с.
Зборнік быў дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўнай прэміі БССР 1986 года. У яго ўключаны лепшыя творы пісьменніка, якія адрасаваны старэйшым дашкольнікам, але яны будуць цікавымі і для шасцігодак – першакласнікаў. Пачынаецца кніжка з верша “Радзіма ў нас –цудоўная” Усе іншыя вершы пранізаны любоўю да нашай радзімы, прыроды. Уключана ў зборнік і казка “Снегіркі з Урэнгоя”. Гэта казка і не казка. Быль, якая ператвараецца ў казку. Казка вышла асобным выданнем на рускай мове.

Вольскі А. Ад А да Я прафесія мая : вершы /А.В.Вольскі; маст. К.П.Шаранговіч. – Мн.: Юнацтва, 1987.-32с.
Кожная прафесія ўслаўляе чалавека. Думка аб вечных каштоўнасцях чалавечай працы, сцвярджаецца ў вершах, паказвае сілу рук і розум чалавека, яго духоўную моц і неабмежаваныя творчыя магчымасці.

Вольский, А. Снегирьки из Уренгоя: быль, которая превращается в сказку.-Мн. : Юнацтва,1988.-47с.

Вольскі А.В. Хлеб – усяму галава : апавяданне-эсе:для дашк. узросту /Артур Вольскі; Маст. В.Тарасаў. –Мн.: Юнацтва, 1989. — 29с.
У гэтай кніжцы расказваецца пра нялёгкую працу хлебароба, пра тое, колькі працы ўкладаюць людзі розных прафесій, каб хлеб прыйшоў да нас на стол. Хлеб – гэта наша багацце, і адносіцца да яго трэба беражліва.

Вольскі, А.В. Наваселле дрэў : вершы і паэма / Артур Вольскі.-Мн. : Маст.літ.,1990.-125с.

Вольскі А.В. Каваль – залатыя рукі: Кніга казак /Маст.Р.М.Цімохава. – Мн.: Юнацтва, 1996,- 192 с.
У кнігу ўвайшлі казкі: “Каваль – залатыя рукі”, “Сцяпан – вялікі пан”, “Граф Глінскі – Папялінскі” і іншыя. Казкі чытаюцца з цікавасцю і захапленнем.

Вольскі, А. Казкі з праўдай напалам / А. Вольскі.-Мн. : Асар,1996.-278с.

Вольскі А. Адэльчыны ручнікі: Аповесць, апавяданні, казкі, п’еса: Для мал. шк. узросту /Артур Вольскі. –Мн.: Маст. літ., 2002. – 287 с. – (школьная бібліятэка).
Знаёмыя чытачам казкі “Каваль – залатыя рукі”, “Сцяпан – вялікі пан”, “Граф Глінскі – Папялінскі”, “Каб   на   змаўкаў   жаваранак”   увайшлі   ў   кнігу пісьменніка, а яшчэ аповесць “Джулія”, апавяданні, п’еса.

ТВОРЫ АРУТУРА ВОЛЬСКАГА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ

Вольскі,А. Дабрата: вершы / Артур Вольскі.-Мн.:Беларусь, 1966.- 112с.
Хараство роднай беларускай прыроды, чыстае неба над галавой, шчырыя усмешкі працавітых землякоў, вернасць чалавечых сэрцаў - вось тэмы вершаў зборніка.
У чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ёсць гэты зборнік з аўтографам аўтара і зваротам да чытачоў.

Вольскі, А. Выратавальны круг : вершы / Артур Вольскі.-Мн.,1974.-79с.
Рамантыка матроскіх будняў, роздум аб жыцці і клопат пра будучы дзень вызначаюць змест гэтай кнігі.

Вольскі, А.В. Строма : вершы і паэма / Артур Вольскі.-Мн. : Маст. літ,1982.-86с.

Вольскі, А. Чалавек, якому баліць: выбранае / Артур Вольскі.- Мн.: Мастацкая літаратура, 1984.-238с. У кнігу увайшлі вершы са зборнікаў: "Водбліскі далёкіх маякоў",  "Далёкія  і  блізкія  прычалы",   "Дабрата", "Выратавальны круг", "Строма". Выпрабаванні, якія выпалі ў час вайны на долю равеснікаў паэта, непакой за лес маладога пакалення, асэнсаванне падзей мінулага і сённяшняга дня -галоўная тэма кнігі пісьменніка.

Вольскі, А. В. Наваселле дрэў : вершы і паэма / Артур Вольскі.-Мн. : Маст.літ.,1990.-125с.
Лёс роднага краю і тое, што адбываецца за яго межамі, гераізм савецкіх люзей, якія здабылі перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, сувязь далекага мінулага з сучаснасцю і будучыняй – вось кола пытянняў, якія хвалююць аўтара.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Вольскі Артур Вітальевіч // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі біяграфічны даведнік.-Мн.,1959.-С. 122-123.

Гурэвіч,   Э.С.   Вольскі   А.В.   //Беларуская  дзіцячая літаратура (1917 - 1967). - Мн.: Наука і тэхніка, 1970. -С. 273 - 276, 278, 279,281, 283, 301, 302.

Вольскі Артур //Пісьменнікі савецкай Беларусі: Кароткі даведнік /склад. А.Гардзіцкі. - Мн.: Маст.літ., 1981. -С.71 -72.

Багданава, Т. Свята паэтычнага слова / Т.Багданава // Сцяг Кастрычніка.- 1984.- 10лістапада.

Марціновіч,   А.   Прызнанне   ад   прызвання   /   А. Марціновіч // Пралеска.- 1992.- № 7-8.- С.16-18.

Артур Вольскі // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) :
даведнік.- Мн, 1994.-С. 107-108.

Бірукова, Г. I вучаць вершы дабрыні / Г.Бірукова // Сцяг
Кастрычніка.-1994.-21верасня.-С.2,4.

Вольскі, А.В. // Беларускі Энцыклапедычны даведнік.-Мн. : Беларус. Энцыклапедыя.-1995.-С. 17.

Вольскі, А.В. // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. т.4: Варанецкі -Гольфстрым /Рэдкал. Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997.-с. 268-269.

Ахремчик, Т. Артур Вольский: эскизы к портрету человека и творца / Т. Ахремчик // Знамя Юности.- 1999-24 сентября.-С.5.

Вольский А.В. // Кто есть кто в Республике Беларусь.-Мн., 1999.-С.62.

Карлюкевіч, А. Дзеля дзіцячай радасці / А.Карлюкевіч // Літаратура і мастацтва.- 1999.-№ 38.- С.7.

Черненко, О. Артуру Вольскому - 15 I О.Черненко // Сцяг Кастрычніка.- 1999.- 22 верасня.- С.4.

Жук, А. Памяці Артура Вольскага: Верш / Анатоль Жук // Літаратура і мастацтва.- 2003.- 2 мая.- С.15.

80 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага // Наша слова.-2004.-22 верасня.-С.1.

Вольский Артур Витальевич // Республика Беларусь : энциклопедия.-Мн.,2005-2008. т.2:А-Герань.-Мн.-2006.-С. 801.

Вольский Артур Витальевич // Минская область : энциклопедия.-Мн.,2007. т.1:А-Г.-Мн.-2007.-С. 423.

Флор’яновіч, А. З таленавітага роду Вольскіх / Анатоль Флор’яновіч // Літаратура і мастацтва.-2009.-11 снежня.-С. 5.

Наш каляндар // Краязнаўчая газета.-2009.-№35.-С. 6.

Вольскі Артур Віталевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя.-Мн.,2010-   т.2.:Б-Г.-Мн.-2011.-С. 388.