Адам Глобус

Адам Глобус (Адамчык Уладзімір Вячаслававіч) - паэт, празаік, мастак. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1988 года.
Нарадзіўся 29 верасня 1958 года ў Дзяржынску, у сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 годзе разам з бацькамі пераехаў ў Мінск. Пасля заканчэння васьмі класаў з 1973 па 1977гг. займаўся на педагагічным аддзяленні Мінскага мастацкага вучылішча. Атрымаўшы дыплом настаўніка малявання, працягваў вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на мастацкім факультэце. У 1982-1983 гг. Адам Глобус працаваў у спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях – чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем. Вольны час аддаваў літаратуры. З 1987 – рэдактар аддзела сацыяльных праблем часопіса “Крыніца”.


Паэтычны дэбют Адама Глобуса (псеўданім ўтвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці) адбыўся ў газеце “Літаратура і мастацтва” ў 1978 годзе. У наступным, 1979 годзе, яго вершы былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”. Паэзія Адама Глобуса адразу займела прыхільнікаў. Прадмову да яго першай паэтычнай кнігі “Груд” напісаў Уладзімір Караткевіч. Выхад кнігі быў запланаваны ў 1985 г., але кніга так і не выйшла – не дазволіла цэнзура.
У творах пісьменніка відаць плённы ўплыў мастакоўскай адукацыі, адчуваецца павага да роднага слова, уніклівы позірк на жыццё, крытычнае асэнсаванне вопыту эстонскай, заходнееўрапейскай і паўночнаамерыканскай, а ў паэзіі яшчэ і старажытнаяпонскай, кітайскай літаратур. Адам Глобус спрабуе культываваць у беларускай лірыцы трохрадкоўі і іншыя формы японскай паэзіі.
Сёння Адам Глобус – аўтар адзінаццаці кніг. Але ён вядомы яшчэ і як выдавец. Разам з братам ён стварыў выдавецтва “Сучасны літаратар”.
Адам Глобус – культавая фігура сучаснай беларускай культуры. 

ТВОРЫ АДАМА ГЛОБУСА

Глобус, А. Парк : Вершы / Адам Глобус.-Мн.: Маст.літ.,1988.- 94с.- (Першая кніга паэта)
Кніга “Парк” выдадзеная ў 1988г. дзякуючы падтрымцы Міхася Стральцова. Ён напісаў да яе прадмову “Слова і абрыс”. Вершы “Парка” – гэта так званая паэзія прысутнасці: рэчы і з’явы, апісаныя ў ёй, вылучаюцца пластычнасцю і колерам, набываюць новую бачнасць. Вершы Глобуса нагадваюць графічныя малюнкі. Для іх характэрна ўвага да дэталі, імкненне вылучыць канструктыўны абрыс, знайсці ў бачным, хуткаплынным сутнаснае, вечнае.

Глобус, А. Адзінота на стадыёне : апавяданні.- Мн.:Маст.літ.,1989.- 135с.- (Першая кніга празаіка)
Першая кніга прозы “Адзінота на стадыёне” (1989). Героі апавяданняў – нашы сучаснікі, з іх няпростымі, часам вельмі супярэчлівымі характарамі, заблытанымі лёсамі. Адно з апавяданняў прысвечана нашаму гораду – “Койданава”. Многія творы ў зборніку “Адзінота на стадыёне”нібы драматычныя сцэны ці кінасцэнарыі.

Глобус, А. Смерць – мужчына : апавяданні, аповесць / Адам Глобус.-Мн., 1992
Другая кніга прозы “Смерць – мужчына” (1992) – вылучаецца змястоўнымі і стылістычнымі навацыямі. Пісьменнік звяртаецца да самых заземленых, суровых бакоў рэчаіснасці. Аповесць у навелах “Смерць-мужчына” – гэта мастацкае даследванне нашай бедухоўнасці, амаральнасці ў адносінах да памяці памерлых. Празаік са скрушнасцю апавядае пра глумленне над магіламі, рабаўніцтва, бяздушны знос пагостаў. Могілкі – гэта святое, вечны прыстанак людзей, нерэдка вельмі маладога веку. Усе мы смяротныя, і павінны памятаць пра гэта, шанаваць месца спачынку памерлых, бо Бог даў нам душу і розум.

Глобус, А. Скрыжаванне : апавяданні / Адам Глобус .- Мн.,1993.
Роздум над сутнасцю быцця выяўляецца і ў тагачаснай лірыцы Адама Глобуса, якая ўвайшла ў кнігу “Скрыжаванне” (1993). На яе старонках сабраны творы, якія ўражваюць сур’ёзнасцю, адкрытасцю ў словавыяўленні патаемнага і разам з тым прывабліваюць простасцю, нязмушанасцю радка:
Я стаю на крыжы
Беларускіх дарог
І не бачу дзвярэй
 За якімі ёсць Бог.
                          “Скрыжаванне”

Глобус, А. Дамавікамерон : казкі для дарослых / Адам Глобус.- Мн.,1994.
Найбольшую вядомасць Адам Глобус набыў праз “дамавікі” – так зазвычай называюць навелы кніг “Дамавікамерон” (1994) і “Новы дамавікамерон”. Упершыню яны з’явіліся ў самвыдатаўскім альманаху “Літаратура” (1988). Штуршком для з’яўлення першых навел “Дамавікамерона” стала сапраўднае здарэнне: адна са знаёмых пісьменніка, абгаварыўшыся, назвала домакіраўніка – героя рэальнай гісторыі – дамавіком. Упраўдомы, кадравікі, кіраўнікі ўсіх рангаў – менавіта гэтыя людзі, якія ўвасабляюць Сістэму, напачатку былі прататыпамі глобусаўскіх дамавікоў.


Глёбус, А. Толькі не гавары маёй маме…: зборнік інтымнай прозы / Адам Глёбус.- Мн.:Сучас.літ., 1995.- 311с.
У аповесцях кнігі “Толькі не гавары маёй маме”(1995) выпады супраць Сістэмы, на часы якой прыпалі яго дзяцінства і маладосць.
Рэц.: Дубавец, С. Толькі не гавары маёй маме / С.Дубавец //ЛіМ.- 1996.-
№1.- С.7.

Глёбус, А. Койданава : проза / Адам Глёбус.- Мн.: Літаратура,1997.- 111с.
Рэц.: Крыт.Жыць вечна // Наша ніва.- 1997.- 3 лістап.- С.14.

Аповесці і апавяданні кнігі “Койданава” (1997) напісаны ў найлепшых традыцыях беларускай прозы. Яны ўзнаўляюць страчаны свет маленства, якое прайшло ў нашым родным горадзе. Героямі гэтай кнігі сталі родныя і знаёмыя, жывыя і памерлыя койданаўцы. Прачытаўшы гэту кнігу, можна адкрыць для сябе новыя невядомыя старонкі з жыцця і гісторыі нашага горада.

Глобус, А. Новы дамавікамерон : казкі для дарослых / Адам Глобус.- Мн., 1998.

Глобус, А. POST SCRIPTUM / Адам Глобус.- Мн.,1999

Глобус, А. Тэксты / Адам Глобус.- М.: АСТ,2000.- 1088с.  

Глёбус, А. Браслаўская стыгмата: Апавяданні.- / Адам Глёбус.- Мн.: Сучасны літаратар, 2001.- 192с.
Аўтар працягвае гутарку пра лёсы свайго пакалення, названага ў літаратуры “Тутэйшымі”.

Глобус, А. Замак / Адам Глобус.-Мн. : Сучасны літаратар,2008.-256с.
  У кнізе “Замак” змешчаны найлепшыя дэтэктывы вядомага беларускага літаратара.

ПУБЛІКАЦЫІ Ў ПЕРЫЯДЫЧНЫМ ДРУКУ

Глобус, А. Эцюды / Адам Глобус // Маладосць.- 1981.- №8
Глобус, А. Вершы / Адам Глобус //ЛіМ.- 1981.- 26 чэрв,11 снеж.
Глобус, А. Вершы / Адам Глобус // ЛіМ.- 1982.- 9 крас., 3 снеж.
Глобус, А. Вершы / Адам Глобус // Бярозка.- 1983.- №10.
Глобус, А. Вершы / Адам Глобус //ЛіМ.- 1983.-22 ліп.
Глобус, А. Снег; Заўсёды на “Ты”: Апавяданні / Адам Глобус //ЛіМ.- 1985.- 6 снеж.
Глобус, А. Зімовы лес; Квадрат / Адам Глобус // ”Тутэйшыя”.-Мн.,1989.-С. 15-16.
Глобус, А. Из лирики / Адам Глобус; Пер. с белорус. А.Еременко // Дружба народов.- 1990.- №2.- С.188-189.
Глобус, А. Апавяданні /Адам Глобус //Маладосць.- 1993.- №9.- С.44-69
Глобус, А. Рассказы / Адам Глобус //Нёман.- 1994.- №5.
Глобус, А. Аўтапартрэт з разбітым носам: Апавяданні / Адам Глобус //ЛіМ.- 1995.- 6кастр.
Глобус, А. Істоты: Казкі для дарослых / Адам Глобус //Маладосць.- 1996.- №4.- С.146-162.
Глёбус, А. Кропля падае… / Адам Глёбус // Круглы год : хоку беларускіх паэтаў.- Мн. : Літаратура,1996.-С. 27-94.
Глобус, А. Королевство Будды: Таиландские
этюды / Адам Глобус // Нёман.- 1998.- №3.- С.76-96.
Глобус, А. Прымусь сябе жыць у Лагойску: Апавяданне / Адам Глобус // Маладосць.- 1999.- №11.- С.44-47
Глобус, А. Чэшскія неспадзяванкі і спакусы / Адам Глобус // Звязда.- 2000.- 19 верасня
Глёбус, А. Катавальніца: Апавяданне / Адам Глёбус // Наша Ніва.- 2001.-№30.- С.11.
Глобус, А. Смерть-мужчина: Повесть / Адам Глобус // Нёман.- 2001.- №5.- С.10-46.
Глобус, А. Спаць, спаць, спаць…: Апавяданне / Адам Глобус //ЛіМ.- 2001.- 23 лютага.- С.9.
Глёбус, А. Хайку, напісаныя на дарогах; Танкуй хайку, напісаныя ў паветры / Адам Глёбус // Arche.-2001.-№3.- С.102-103.
Глобус, А. Дзесьці там, у Каталуніі: Падарожныя нататкі / Адам Глобус //ЛіМ.- 2002.- №3.- С.13, 14-15.
Глобус, А. Крыўда: Геапаэтычнае эсе / Адам Глобус // Маладосць.- 2002.- №9-10.- С.131-132.
Глобус, А. Лірыка / Адам Глобус // ЛіМ.-2002.- №43-44.- С.8.
Глобус, А. Лонданскі сшытак: Падарожная проза / Адам Глобус // ЛіМ.-2002.- 26ліп.- С.13.
Глобус, А. Тата: Словы пра бацьку майго – Чэся (Вячаслава) Адамчыка / Адам Глобус // Полымя.- 2002.- №2.- С.138-154.
Глобус, А. Баба: Словы пра маю бабу Броню Адамчык (Шайбак) / Адам Глобус // ЛіМ.- 2003.- 25 крас.- С.14-15.
Глобус, А. Беларускі : аповесць пра каханне / Адам Глобус // Маладосць.-2003.-№4.-С. 100-116.        
Глобус, А. Браслаўская стыгмата : навела / Адам Глобус // Сучасная беларуская проза : традыцыі і наватарства.-Мн.,2003.-С.191-197.
Глобус, А. Дзед: Словы пра дзеда майго Уладзіміра / Адам Глобус // Полымя.- 2003.- №8.- С.152-155.
Глобус, А. Змены : верш / Адам Глобус // ЛіМ.-2003.-2 мая.-С. 14
Глобус, А. Кроплі дажджу ў Парыжы : падарожнае апавяданне / Адам Глобус // ЛіМ.-2003.-№33-34.-С. 14-15/
Глобус, А. Вершы / Адам Глобус // Роднае слова.-2004.-№4.-С. 53.
Глобус, А. Жонка (Слова пра жонку Алену Адамаўну Глобус) / Адам Глобус // Маладосць.-2004.-№1.-С. 71-88.
Глобус, А. Ліхтуга : навела / Адам Глобус // Карона Вітаўта Вялікага : раманы, аповесці, апавяданні.-Мн.,2004.-С. 40-43.
Глобус, А. Каляровыя казкі / Адам Глобус // Маладосць.-2006.-№5.-С. 19-26.
Глобус, А.Между предыдущим и последующим : рассказ / Адам Глобус // Всемирная литература.-2006.-№6.-С. 30-40.
Глобус, А. Альгерд. Слова пра мастака і настаўніка майго Альгерда Малішэўскага / Адам Глобус // Маладосць.-2007.-№4.-С. 109-114.
Глобус, А. Добрыя людзі / Адам Глобус // Звязда.-2007.-12 мая.-С.4.
Глобус, А. Глобусы. Слова пра маю маці / Адам Глобус // Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах.-Мн.,2010.-С. 382-388.
Глобус, А. Крутагорскія казкі / Адам Глобус // Маладосць.-2010.-№8.-С. 16-42.
Глобус, А. Папа Слово про отца моего Чеся (Вячеслава Адамчика) / Адам Глобус // Неман.-2010.-№1.-С. 7-89.
Глобус, А. Пецярбургскі нататнік : занатоўкі мастака / Адам Глобус // Літаратура і мастацтва.-2010.-№22.-С. 9.
Глобус, А. Шкляны малаток : бальнічны дзеннік / Адам Глобус // Неман.-2010.-№10.-С. 55-91.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Стральцоў, М. Адам Глобус / М.Стральцоў // Беларусь.- 1985.- №12.
Бельскі, А. Да глыбіняў жыцця: Маладая беларуская проза 80-пач.90-х гг.: А.Глобус / А.Бельскі // Роднае слова.- 1992.- №5.- С.44-46.
Глобус Адам // Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік: У 6-ці т.Т.2.-Мн., 1993.- С.224-225.
Адам Глобус // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік.-Мн., 1994.- С.145.
Глобус, А. Ці можа ажыць скульптура і задушыць творцу? / З пісьменнікам Адамам Глобусам гутарыў А.Туровіч // Культура.- 1996.-№14.- С.8.
Бельскі, А.І. Літаратурныя партрэты: [Адам Глобус] // Бельскі А.І. Сучасная беларуская літаратура.-Мн.: Нар. асвета, 1997.- С.159-164.
Бельскі, А.І. “…У вершах – жыццё”: Адам Глобус // Бельскі А.І. Сучасная беларуская літаратура.- Мн.: Нар.асвета, 1997.- С.57-59.
Глобус, А. “Дамвікамерон” я пісаў для жонкі / Адам Глобус // ЛіМ.-1998.- 25 верасня.- С.7.
Глобус, А. “Ідэальная чысціня патыхае хлоркаю” / З пісьменнікам Адамам Глобусам гутарыла Т.Падаляк // Звязда.- 2000.- 22 снежня.- С.4.
Васючэнка, П.Пяць філалагемаў пра Адама Глобуса / П.Васючэнка // ARCHE .-2000.-№5.-С.65.
Савіцкі, А. Пашпартызацыя бесаў, або Койданаўскі Глобус / А.Савіцкі // ARCHE .-2000.-№5.- С.67.
Глобус, А. Глобус Беларуси / С белорус.писателем Адамом Глобусом бес.В.Попова // Сов.Белоруссия.- 2002.- 10сент.- С.5.
Адам Глобус // Крыніца.- 2002.- №3.- С.3-64.
Галубовіч, Л. Кропкі пасля “і”: [у т.л. пра творчасць Адама Глобуса] / Леанід Галубовіч // Маладосць.- 2003.- №3.- С.129-136.
Глобус, А. Обида – двигатель прогресса? / С писателем Адамом Глобусом беседовал Виктор Корбут // Сов.Белоруссия.- 2003.- 13 ноября.- С.5.                             Карпович, О. Сын за отца: [Вячеслав Адамчик и Адам Глобус (Владимир Адамчик)] / Олег Карпович // Сов.Белоруссия.- 2003.- 31 мая.- С.27.
Кісліцына, Г. Сыны: Творчасць Адама Глобуса і Міраслава Шайбака / Галіна Кісліцына // Род.слова.- 2003.- №8.- С.8-11.
Содаль, У. Мастацкая прыгода:[партрэт Багушэвіча – аўтар Адам Глобус] / Уладзімір Содаль // Род. слова.- 2003.-№8.- С.112.
Шынкарэнка, В. Спасцігаць не для забыцця:[у т.л. пра творчасць Адама Глобуса] / Вольга Шынкарэнка // Род.слова.- 2003.- №4.- С.13-18.
Скобла, М. Глобус Беларусі / М. Скобла // Роднае слова.-2004.-№4.-С. 52.
Бязлепкіна, А. Сучасны чалавек Адама Глобуса / Аксана Бязлепкіна // Маладосць.-2007.-№1.-С. 121-126.
Глобус Адам (Адамчик Владимир Вячеславович) // Минская область : энциклопедия.-Мн.,2007. т.1:А-Г.-Мн.-2007.-С. 464.