Ніна Жыбрык

Ніна Іосіфаўна Жыбрык нарадзілася 21 сакавіка 1933 г. у весцы Малыя Наваселкі Дзяржынскага раёна. Дзяўчынкай давялося перажыць ваеннае ліхалецце. 3 дзяцінства яе вабілі да сябе лясы, жытнёвыя прасторы – усё тое, чым багатая родная зямля. Пад уражаннем гэтага фарміраваўся светапогляд будучай паэткі і мастачкі. Цяга да ведаў была ў Ніны з дзяцінства, з той самай пары, калі аднойчы на вясковай дарозе знайшла першую кнігу – стары буквар. Гэта быў добры знак лёсу. У шэсць гадоў дзяўчынка самастойна чытала-перачытвала томік Лермантава. Толькі пасля вайны, у дванаццаць гадоў пайшла яна ў школу. А праз два гады напісала першыя самастойныя вершы.
1953 год стаў для Ніны выпускным – яна скончыла Дзяржынскую дзесяцігодку. Далей быў Белдзяржуніверсітэт, біялагічны факультэт. Раслінны свет вабіў не менш, чым літаратурны. 3 дзяцінства яна ведала кожную зёлку і яе карысныя якасці. Памяць продкаў-знахароў таксама жыла ў ёй, і дзяўчына дапамагала парадай траўніка хворым.
У Беларусі Ніна скончыла тры курсы ўніверсітэта. Выйшла замуж. Мужа пасля заканчэня ВНУ накіравалі ў далёкі горад Волжск Марыйскай АССР. Была рабочай і лабаранткай лесазавода “Зара”, супрацоўніцай планавага аддзела. Пасля заканчэння Марыйскага папяровага тэхнікума працавала ў Марыйскім філіяле Ўсесаюзнага навукова-вытворчага аб’яднання папяровай прамысловасці, потым – у рэдакцыі раеннай газеты “Волжская Правда”, газеце “Марийский бумажник».
3 1983 года Ніна Жыбрык з’яўляецца членам Саюза пісьмен­нікаў СССР. 3 таго часу працуе як пісьменнік-прафесіянал, паэт.
Займацца літаратурнай творчасцю пачала ў 1948 годзе. Першы верш быў апублікаваны ў 1956 годзе на радзіме. Потым яе творы друкаваліся ў газетах “Волжская правда”, «Молодой коммунист», «Марийская правда», часопісе “Ончыко” (“Вперед”). У 1967 годзе выйшаў яе першы паэтычны зборнік “Радуга”, які цепла сустрэлі чытачы і крытыкі. Потым з’явіліся яе новыя кнігі «Теплые ладони подорож­ника» (1975 г.), «Лесная криница» (1983 г.), «Вересковая поляна» (1987 г.). Для дзяцей паэтка таксама напісала кнігі вершаў - «Танец сыроежек» (1978 г.), а потым ў 1999 годзе выйшлі адначасова яшчэ тры - «Азбука в стихах», «Грибной дождик» и «Первый снег». Асобныя вершы былі перакладзены на венгерскую мову. Яе вершы, напеўныя і лірычныя, адметныя сваёй афарыстычнасцю, дакладнасцю назірання. Талент нашай зямлячкі праявіўся і ва ўменні ствараць кампазіцыі. Дзівосы лесу ў выглядзе сукаватай галінкі, сухіх траў ажываюць і радуюць вока. Работы Ніны Жыбрык экспанаваліся ў розных кутках Расіі, пабывалі ў Маскве. Частка калекцыі была перададзена мастачкай у дар Звянігаўскаму краязнаўчаму музею.
Уменне адлюстроўваць прыгажосць свету з дапамогай пэндзаля або алоўка таксама падуласная мастачцы. Маляванне – гэта яшчэ адно захапленне Ніны Жыбрык. Яна перадае на палотнах ўсё тое, што так дорага і блізка, - сваю Радзіму.

ТВОРЫ НІНЫ ЖЫБРЫК

Жибрик, Н. Радуга : стихи / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 1967.
Жибрик, Н. Теплые ладони подорожника : стихи / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 1975.
Жибрик, Н. Танец сыроежек : стихи для детей / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 1978.
Жибрик, Н. Лесная криница : лирика / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 1983.
Жибрик, Н. Вересковая поляна : лирика. баллада / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 1987.
Жибрик, Н. Грибной дождик : стихи для детей / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 1999.
Жибрик, Н. Первый снег : стихи для детей / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 1999.
Жибрик, Н.Азбука в стихах / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 1999.
Жибрик, Н. Тропа к живой воде : лирика / Н. Жибрик.-Йошкар-Ола, 2008.- 544с.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Ковалевский, В.В. Не прерывается связь с родными местами / В.В. Ковалевский // Сцяг Кастрычніка.-2009.-4 красавіка.-С. 3.
Міхалёва, І. Сцяжынка да жывой вады / Ірына Міхалёва // Узвышша.-2012.-21 студзеня.-С. 6.