Васіль Івашын

Васіль Уладзіміравіч Івашын нарадзіўся 26.04 (9.05) 1913 года ў в. Ляхавічы Дзяржынскага рёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1933 скончыў Мінскі транспартна-эканамічны тэхнікум, год працаваў тэхнікам эканамістам Белкааппрамсавета.
Захапленне мастацкай літаратурай выявілася ў яго яшчэ ў дзяцінстве, і гэта паўплывала на выбар жыццёвага шляху. 3 1934 да 1938 г. Васіль Івашын вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце, пасля заканчэння якога працаваў выкладчыкам мовы і літаратуры ў Віцебскім педагагічным вучылішчы.
Пісаць вершы В. Івашын пачаў яшчэ ў школьныя гады і ўпершыню пазнаеміў з імі Лукаша Калюгу – свайго земляка і далекага родзіча, з якім разам вучыўся ў Станькаўскай сямігодцы. Аднак непаэтычныя і суровыя гады сталінскага тэрору і страху, калі былі рэпрэсаваны сотні беларускіх пісьменнікаў, не спрыялі творчаму ўзлёту маладых талентаў. Балюча было паранена сэрца шчырага і адкрытага беларуса арыштам у 1937 г. яго бацькі, які так і не вярнуўся на родны парог. I ўсё ж хлопец імкнуўся заставацца самім сабой - чалавекам вельмі натхнёным і эмацыйным.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, малады педагог быў прызваны ў войска, прайшоў з баямі шматлікія франтавыя дарогі і вярнуўся на Радзіму пасля Перамогі ў 1945 г. Пачаў працаваць выкладчыкам у Рэспубліканскай партыйнай школе, адначасова тры гады вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі. Пасля яе заканчэння (1949) працаваў у гэтым інстытуце спачатку старшым навуковым супрацоўнікам, а потым загадчыкам сектара.
Падчас працы ў Акадэміі навук Беларусі В. Івашын напісаў буйныя манаграфіі, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускага літаратуразнаўства. Яго навуковыя даследаванні "Янка Купала: Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905 - 1907 гг.", "Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры", "М. Горкі і беларускай літаратура пачатку XX ст.", "Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры" (у сааўтарстве ) Н. Перкіным), "Ля вытокаў сацыялістычнага рэалізму", "Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры XX ст." (у сааўтарстве з В. Барысенкам) адгортваюць новую старонку ў асэнсаванні літаратурнага працэсу на Беларусі на этапе нацыянальнага Адраджэння. У працах вучонага, прысвечаных даследаванню шляхоў развіцця беларускай літаратуры канца XIX - пачатку XX ст., ставяцца і вырашаюцца кардынальныя праблемы літаратуразнаўства, гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, яе паскоранага развіцця і мастацка-эстэтычнага ўзбагачэння. Пераканальна раскрываюцца вытокі рамантычнага і рэалістычнага кірункаў у развіцці беларускай літаратуры на прыкладах творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі і інш. Творы гэтых пісьменнікаў разглядаюцца ў кантэксце гістарычнага і літаратурнага працэсу, у непасрэднай сувязі і пераемнасці з нацыянальнай культурай і традыцыямі славянскіх літаратур - рускай, украінскай і польскай.
Артыкулы В. Івашына "Творчасць Т. Шаўчэнкі і шляхі развіцця беларускай паэзіі" і "Творчасць Т. Шаўчэнкі ў ацэнцы М. Багдановіча" перакладзены на ўкраінскую, а навуковыя працы, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы - на латышскую, балгарскую, азербайджанскую і туркменскую мовы.
У 1967 - 1978 гг. доктар філалагічных навук В. Івашын працаваў дырэктарам Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, а з 1978 г. займае пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі (назва згаданай установы з 1993 г.).
Апошнія па часе перыяды творчай дзейнасці Васіля Уладзіміравіча супалі з працэсамі ўдасканалення, а потым і рэфармавання агульнай сярэдняй адукацыі. Ён не толькі напісаў новыя манаграфіі па літаратуразнаўству, але і шмат увагі аддаў мадэрнізацыі літаратурнай адукацыі ў школе з улікам рознаўзроўневага навучання. Сумесна з акадэмікам Міхасём Лазаруком ён узначаліў працу творчага калектыву Нацыянальнага інстытута адукацыі па вызначэнні метадалагічных прынцыпаў вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай, па распрацоўцы канцэпцыі літаратурнай адукацыі, па падрыхтоўцы новых праграм па беларускай літаратуры і стандартаў літаратурнай адукацыі.
Адпаведна і навуковыя даследаванні 1980- 1990-х гг. усё больш збліжаліся з практыкай школьнай работы. Так, калі ў манаграфіі "Да вышынь рэалізму" (1983) разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры, а "Выверанае жыццём" (1988) прысвячаецца праблеме творчай індывідуальнасці пісьменніка, дык праца "3 пазіцый гуманізму" (1998) цалкам скіраваная на вырашэнне тэарэтычна-метадалагічных і метадычных праблем школьнага курса беларускай літаратуры.
Жыццёвы шлях Васіля Івашына быў багаты не толькі вялікім працоўным стажам, але і значнасцю, каштоўнасцю, грунтоўнасцю вынікаў творчай працы, усяго таго, што зроблена ім для развіцця беларускага літаратуразнаўства, тэорыі і методыкі выкладання літаратуры. Ён напісаў больш за 300 навуковых прац, выдаў 8 манаграфій, падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук, рэдагаваў зборнікі па методыцы выкладання літаратуры, брашуры і даклады міжнародных кангрэсаў славістаў.
Васіль Івашын зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускага літаратуразнаўства, у педагагічную навуку і непасрэдна ў практыку работы педагагічных навучальных устаноў і сярэдніх агульнаадукацыйных школ. У літаратуразнаўстве і педагогіцы В. Івашын дасягнуў годнае вышыні, стаўшы доктарам філалогіі і прафесарам, акадэмікам АН СССР, акадэмікам НАН Беларусі, замежным членам Расійскай акадэміі адукацыі.
Аднак нарыс пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Уладзіміравіча быў бы няпоўным, калі б засталася незаўважанай яго праца непасрэдна на ніве паэзіі.
Дзве яго вершаваныя кнігі "Слова" (1995) і "Покліч памяці" (1998) засведчылі, што ён як паэт мае выразнае індывідуальнае аблічча, сваю творчую манеру.
Як сонечныя промні ствараюць цуд - прыводзяць у pyx скаваную марозам раку, так і мастацкае слова ажыўляе мову навукі, набліжае яе да мовы народнай, а іншы раз і канкрэтызуе. Вершы Васіля Івашына - гэта падарожжа ў далёкую краіну маладосці, гэта шчырая споведзь пра ўсё перажытае, гэта, нарэшце, і новае бачанне таго, што так узнёсла ўслаўлялася паэтамі маладнякоўскага пакалення. Адзвінеўшая маладосць паўстае ў свядомасці паэта "то ў сонечным святле, то ў мутнай цьме". Яна ажывае ў памяці, амытая слязой, бо іншым разам нагадвае пра суровы трыццаць сёмы год. Затое родная прырода па-ранейшаму радуе сэрца творцы. Яго жаданне прывітаць знаёмыя сосны, падысці да адзінокай бярозы, якая смуткавала па ім, падмацавацца сілай дуба, што рос каля бацькоўскай хаты, - усе гэта зноў і зноў вяртае яго ў маладосць.
У паэтычных мініяцюрах В. Івашына свет вонкавы і ўнутраны лірычнага героя часта цесна пераплятаюцца, але ўсё-такі новае бачанне супярэчлівага XX ст. выразна адчуваецца ў кожнай. Будучыню сваей радзімы аўтар не ўяўляе без мудрых яснотаў Скарыны і дзіўнага агняцвета Купалы.
Лірыка В. Івашына чымсьці нагадвае дзённікавыя запісы. Пачуццё радзімы, захапленне роднай прыродай часта спалучаецца з роздумам пра хуткаплыннасць чалавечага жыцця, пра пошукі сябе як асобы ( "Я ўсё жыццё сябе шукаю, сваю прысутнасць спасцігаю... "). Думкі пра высокае прызначэнне чалавека на зямлі праходзяць, як лейтматыў, у большасці яго вершаў:
Знайсці сябе, свае прызвапне,
Самім сабой заўсёды быць,
I ўсё аддаць, усё дазвання
Дабру - і праўды не забыць...
Гэтыя радкі з паэтычнай споведзі вучонага і паэта гучаць як наказ наступнікам і праліваюць святло і на характар яго навуковай дзейнасці: нагадваюць, што гуманістычны пафас яго ранніх літаратуразнаўчых даследаванняў - гэта не проста даніна тым, хто ішоў у авангардзе барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа, а асабіста асэнсаваная пазіцыя, скіраваная на тое, каб выявіць у нашай літаратуры ўсё добрае, разумнае, вечнае.

ТВОРЫ ВАСІЛЯ ІВАШЫНА

Івашын, В. Янка Купала – вялікі народны паэт / В. Івашын.-Мн.,1952.
Івашын, В. Янка Купала : творчасть перыяду рэвалюцыі 1905-1907 гг. / В. Івашын.-Мн.,1953.

У цэнтры ўвагі манаграфіі – асоба паэта, яго талент, светаразуменне і грамадзянская пазіцыя. Адначасова разгледжаны суадносіны індывідуальнага, народнвга і агульначалавечага ў тврорчасці Я. Купалы перыяду першай рускай рэвалюцыі.
Івашын, В. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і развіцце беларускай літаратуры / В. Івашын.-Мн.,1955.
Ивашин, В. М. Горький и белорусская литература начала ХХ века / В. Ивашин.-Мн.,1956.
Івашын, В. Беларуская літаратура : падручнік для 8 кл.сярэд.школы / В. Івашын, В. Барысенка.-Мн.,1959.
Івашын, В. Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры / В. Івашын.-Мн.,1958.
Івашын, В. Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. / В. Івашын.-Мн.,1963.
Ивашин, В. У истоков социалистического реализма / В. Ивашин.-Мн.,1963.
Івашын, В. Беларуская літаратура : падручнік для 8 кл.сярэд.школы / В. Івашын, В. Лазарука.-Мн.,1979.

Івашын, В. Да вышынь рэалізму : асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры / В. Івашын.-Мн.,1983.
Аўтар разглядае асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры, станаўленне і развіцце метаду сацыялістычнага рэалізму па ўзорах лепшых твораў нашай літаратуры.
Ивашин, В. Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской / В. Ивашин.-Мн.,1988.
Івашын, В. Беларуская літаратура : падручнік для 9 кл.сярэд.школы / В. Івашын.-Мн.,1992.

Івашын, В. Выверанае жыццем : творчая індывідуальнасць пісьменніка – народнасць і партыйнасць літаратуры / В. Івашын.-Мн.,1988.
У цэнтры ўвагі аўтара – пісьменнік, яго асоба, яго грамадскасць і яго светапогляд. Тэарэтычныя асновы кнігі раскрываюцца галоўным чынам на лепшых творах беларускай класічнай і савецкай літаратуры.
Івашын, В. Слова : вершы / В. Івашын.-Мн.,1995.
Івашын, В. Канцэпцыя рэфармавання літаратурнай адукацыі / В. Івашын.-Мн.,1996.
Івашын, В. З пазіцый гуманізму / В. Івашын.-Мн.,1998.

Праца цалкам скіравана на вырашэнне тэарэтычна-метадалагічных праблем школьнага курса беларускай мовы.
Івашын, В. Покліч памяці : вершы / В. Івашын.-Мн.,1998.

Івашын, В. З надзеяй і верай : вершы / В. Івашын.-Мн. : Харвест,2003.
Паводле свайго зместу, пафасу, танальнасці, характару вобразнасці, філасофскай мэтанакіраванасці – гэта лірычныя роздумы аб Радзіме, харастве прыроды, вечных праблемах і каштоўнасцях чалавечага жыцця.
Ивашин, В.В. Проблемы литературного образования и эстетического воспитания / В.Ивашин.-Мн.,2003.
Івашын, В. Прызванне : вершы / В. Івашын.-Мн. : Харвест,2007.-159с.
Івашын, В.У. Сучаснае “прачытанне” класікі… / В.У. Івашын // Народная асвета.-1983.-№5.
Івашын, В. З пазіцый гуманізму : актуалізацыя агульначалавечага зместу твораў беларускай класікі на ўрока літаратуры / В. Івашын // Роднае слова.-1993.-№5.-С. 27.
Івашын, В.У. Некаторыя аспекты вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай / В. Івашын // Адукацыя і выхаванне.-1998.-№6.-С. 113-117.
Івашын, В. “Суладны спеў жыцця…” : вершы / В. Івашын // Роднае слова,1998.-№5.-С. 203-206
Івашын, В. “Есць прага верыць, спадзявацца…” : вершы / В. Івашын // Роднае слова.-2003.-№5.-С. 6-7.
Івашын, В. Філасофская лірыка Янкі Купалы / Васіль Івашын // Роднае слова.-2003.-№5.-С.13-15.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Кудраўцаў, І. Пра аргументаванасць і шчырасць у крытыцы // Літаратура і мастацтва.-1952.-15 сакавіка.
Варановіч, С. Новыя кнігі пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа / С. Варановіч // Беларусь.-1954.-№2.
Александровіч, С. Гады абуджэння / С. Алексадровіч // Літаратура і мастацтва.-1955.-24 снежня.
Барсток, М. Грунтоўна, цікава / М. Барсток // Літаратура і мастацтва.-1963.-17снежня.
Бас, І. Пераканаўча / І. Бас // Літаратура і мастацтва.-1964.-25 снежня.
Боган, У. Ля самых вытокаў / У. Боган // Літаратура і мастацтва.-1964.-22 снежня.
Васіль Івашын // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі бібліягр.даведнік.-Мн.,1970.-С. 157.
Ермаловіч, М. У святле неўміручых ідэй / М. Ермаловіч // Полымя.-1970.-№11.
Марчанка, Л. Літаратар і вучоны / Л. Марчанка // Беларусь.-1973.-№4.
Нікановіч, Б. На перадавых пазіцыях / Б. Нікановіч // Настаўніцкая газета.-1973.-25 красавіка.
Сергіевіч, М. Настаўнік, салдат, акадэмік / М. Сергіевіч // Народная асвета.-1973.-№5.
Лазарук, М. Ля вытокаў сацыялістычнага рэалізму / М. Лазарук // Лазарук, М. Часу непадуладнае / М. Лазарук.-Мн,1981.
Аляхновіч, Р. Усе жыцце – любімай справе / Р. Аляхновіч // Народная асвета.-1983.-№5.  
Васілю Івашыну – 70 // Літаратура і мастацтва.-1983.-6 мая.
Казбярук, У. Багаты плен / У. Казбярук // Літаратура і мастацтва.-1983.-6 мая.  
Кірпічэнкаў, А. Час мудрай сталасці / А. Кірпічэнкаў, У. Якубовіч // Настаўніцкая газета.-1983.-7 мая
Цітова, Л. Багатае жніво / Л. Цітова // Настаўніцкая газета.-1998.-12 мая.
Ивашин В.В. // Валаханович, А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее / А.И. Валаханович, А.Н. Кулагин.-Минск,1986.-С. 95.
Івашын Васіль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік:у 6-ці т:т.2.-Мінск,1994.-С. 5-8.
Васіль Івашын // Беларускія пісьменнікі : даведнік.-Мінск,1994.-С. 227-228.
Івашын В.У. // Беларусь : энцыклапедычны даведнік.-Мн. : Бел. Энцыкл.,1995.-С. 334.
Васілю Уладзіміравічу Івашыну – 85 гадоў // Адукацыя і выхаванне.-1998.-№6.-С. 112-113.
Ганарымся слаўным земляком // Сцяг Кастрычніка.-1998.-6 мая.
Жураўлеў, В. “Хачу адкрыць такія скарбы…” / В. Жураўлеў // Літаратура і мастацтва.-1998.-8 мая.-С. 12.
Івашын Васіль Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.:т.7.-Мінск,1998.-С. 158.
Юрчанка, Г. На вяршыні літаратурных працэсаў / Г. Юрчанка // Анталогія беларускай пародыі : у 2 ч:Ч.2. Проза.-Мінск : Ураджай,2001.-С. 7
Бельскі, А. Паэтычны пульс сэрца / А. Бельскі // Роднае слова.-2003.-С.8-10.
Бугаеў, Д. З далечыні часу / Д. Бугаеў // Полымя.-2003.-№7.-С. 149-153.
Гніламедаў, У. Закаханы ў жыцце / У. Гніламедаў // Івашын, В. З надзеяй і верай / В. Івашын.-Мінск,2003.-С. 3-6.
Жураўлеў, В. На ўсіх шляхах – дарогах веку / В. Жураўлеў // Літаратура і мастацтва.-2003.-23 мая.-С. 6-7.
Крот, М. З вышыні пражытага / М. Крот // Роднае слова.-2003.-№5.-С. 11-12.
Лясун, Л.І. Акадэмік і паэт / Л.І. Лясун // Беларуская мова і літаратура.-2003.-№3.-С. 6-29.
Івашын Васіль Уладзіміравіч // Памяць. Дзяржынскі раён.-Мінск,2004.-С.60.