Іван Калеснік

Іван Іванавіч Калеснік нарадзіўся у в. Грычына Дзяржынскага раёна у сялянскай сям'і. Пасля сканчэння Грычынскай сямігодкі вучыўся ў Мінскім педагагічным вучылішчы імя Н.К. Крупскай (1950—54)- 3 1954 да 1961 працаваў загадчыкам культэце журналістыкі БДУ, які скончыў у 1958. У 1962—63 — літсупрацоўнік часопіса «Бярозка». 3 1963 — старшы рэдактар Беларускага радыё. У 1965—1967 працягваў вучобу на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, потым зноў вярнуўся на беларускае радыё. У 1968—1972 супрацоўнік у часопісе «Маладосць», з 1972 быў рэдактарам аддзела паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Друкавацца I. Калеснік пачаў у 1951 у газеце «Піянер Беларусі». Першы зборнік яго вершаў выйшаў у 1959 («Белыя каштаны»). Асноўныя тэмы творчасці — подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, партызанскі рух, мірная праца, каханне. На беларускую мову пераклаў творы рускіх, узбекскіх, малдаўскіх, грузінскіх, латышскіх, балгарскіх пісьменнікаў. Яго вершы перакладаліся на рускую, славацкую, украінскую і іншыя мовы. На словы I. Калесніка кампазітары П. Ахрыменка, I. Бабкоў, Я. Лукашэвіч, Ю. Семяняка напісалі песні.

ТВОРЫ ІВАНА КАЛЕСНІКА

Калеснік, І. Белыя каштаны : вершы / І, Калеснік.-Мн.,1959.
Калеснік, І. Пяць сузор’еў : вершы / І. Калеснік.-Мн.,1963.
Калеснік, І. Калі разам мы : лірыка / І. Калеснік.-Мн.,1967.
Калеснік, І. Інтэрнат : вершы / І. Калеснік.-Мн.,1971.
Калеснік, І. Юнацтва : вершы / І. Калеснік.-Мн,1975.
Калеснік, І. Падарожнае : вершы, пераклады.-Мн.,1982.-303с.
Калеснік, І. Вершы / І. Калеснік // Ленінская праўда.-1957.-8 снежня
Калеснік, І. Дума пра бацькоўскі дом / І. Калеснік // Ленінская праўда.-1959.-14 лютага.-С. 4.
Калеснік, І. Вершы / І. Калеснік // Сцяг Кастрычніка.-1964.-16 студзеня.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ  

Гілевіч, І. Ідзе папаўненне / Н. Гілевіч // Полымя.-1959.-№9.
Куксо, У. Пешая кніжка нашага земляка / У. Куксо // Ленінская праўда.-1959.-8 верасня.-С. 2.
Няхай, Р. Юнацкае слова паэта / Р. Няхай // ЛіМ.-1959.-27 чэрвеня.
Калеснік, І. Некалькі слоў аб сабе / І. Калеснік // Сцяг Кастрычніка.-1964.-16 студзеня.
Куксо, У. Па светлай дарозе / У. Куксо // Сцяг Катсрычніка.-1968.-4 студзеня.
Іван Калеснік // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі бібліягр.даведнік.-Мн.,1970.-С. 167.
Лойка, О. На грани обычного и необычного / О. Лойка // Неман.-1972.-№4.
Калеснік, І. Квадры майго жыцця / І. Калеснік // Вытокі песні : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў.-Мн.,1973.
Яфімаў, Р. Прыцемак “Дня паэзіі”? / Р. Яфімаў // ЛіМ.-1978.-10 сакавіка.
Барадулін, Р. Бывай, дружа / Р. Барадулін // ЛіМ.-1979.-15 чэрвеня.
Іван Калеснік : некралог // ЛіМ.-1979.-15 чэрвеня.
Барадулін, Р. Ен весны будзіў / Р. Барадулін // Лім.-1982.-15 кастрычніка.
Панізнік, С. Памяці Івана Калесніка : верш / С. Панізнік // Панізнік, С. Мацярык / С. Панізнік.-Мн.,1985.
Барадулін, Р. Ен будзіў весны / Р. Барадулін // Барадулін, Р. Парастак радка, галінка верша / Р. Барадулін.-Мн.,1987.-С. 108-113.
Іван Калеснік // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік.-Мн.,1994.-С. 247-248.
Калеснік Іван // Беларускія пісьменнікі : бібліягр.слоўнік:у 6 т:т.3.-Мн.,1994.-С. 99-104.
Вашкевіч, Г. Талент, прысвечаны бацькаўшчыне / Г. Вашкевіч // Сцяг Кастрычніка.-2002.-9 кастрычніка.-С. 3.
Успомніць паэта : Івану Калесніку – 70 гадоў // ЛіМ.-2002.-№40.-С.12.
Колесник Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия:т.4.-Мн.,2007.-С. 140.