Анатоль Сабалеўскі

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч нарадзіўся 27.5.1932 у в. Андрыеўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці у сям’і калгаснікаў. Бацьку, Вікенція Вікенцьевіча, у пачатку вайны расстралялі фашысты. Маці, Сабіна Станіславаўна, да выхаду на пенсію працавала ў калгасе. Пасля заканчэння сямігодкі А. Сабалеўскі вучыўся ў Мінскім педвучылішчы імя Н. К. Крупскай (1949—53), потым на аддзяленні журналістыкі БДУ (1953—58). Апошнія два гады вучобу спалучаў з працай у аддзеле мастацтва газеты «Літаратура і мастацтва». 3 1958 да 1961 займаўся ў аспірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага (Масква). У 1961—72 малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, па сумяшчальніцтву выкладаў гісторыю тэатра, а таксама вёў заняткі па тэатральнай крытыцы ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972—90 працаваў загадчыкам кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1984—89 — рэктарам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. 3 1990—93 загадчык аддзела міжнацыяналь-ных культурных працэсаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 загадчык кафедры Беларускага універсітэта культуры. Рэдактар часопіса «Тэатральная Беларусь» (з 1992).
Літаратурна-крытычную дзейнасць А. Сабалеўскі пачаў у 1953. Даследваў пытанні гісторыі, тэорыі і сучаснай практыкі беларускага тэатра, драматургіі, праблемы нацыянальнага і міжнацыянальнага ў мастацтве, узаемасувязей братніх тэатральных культур, творчасць драматургаў, дзеячаў сцэны (манаграфіі і зборнікі артыкулаў «Рампай асветленае», «Уладар дум чалавечых», «Ад п'есы — да спектакля», «Тэатр адкрывае заслону», «Асоба мастака», «Беларуская савецкая дра­ма», «Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР” і інш. Складальнік двухтомнай хрэстаматыі па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі для ВНУ, адзін з рэдактараў і аўтар раздзелаў “Гісторыі беларускага тэатра ў 3 т. Напісаў аповесць “Жылі-былі хлопцы…” шэраг апавяданняў.
А.В. Сабалеўскі памёр 6 красавіка 2012 года. Пахаваны на могілках у в. Андрыеўшчына Дзяржынскага раёна. Па завяшчанню земляка частка яго асабістай бібліятэкі з экслібрысам і дарункавымі надпісамі была перададзена ў фонд Дзяржынскай цэнтральанй раённай бібліятэкі.

ТВОРЫ АНАТОЛЯ САБАЛЕЎСКАГА

Сабалеўскі, А.В. Рампай асветленае : тэатр.-крытыч. артыкулы / А. Сабалеўскі.- Мн., 1962.
Сабалеўскі, А.В. Уладар дум чалавечых : творчасць нар. артыста СССР Б. Платонава/ А. Сабалеўскі.-Мн., 1964.
Сабалеўскі, А.В. Ад п'есы — да спектакля / А. Сабалеўскі.-Мн., 1965.  
Сабалеўскі, А.В. Беларуская савецкая драма : У 2 кн:кн. 1. / А. Сабалеўскі.-Мн., 1969.
Сабалеўскі, А.В. Вобраз У. I. Леніна ў беларускім тэатры / А. Сабалеўскі.-Мн., 1970. Сабалеўскі, А.В. Театр открывает занавес / А. Сабалеўскі.-Мн., 1970.
Сабалеўскі, А.В. Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне / А. Сабалеўскі.-Мн., 1971.
Сабалеўскі, А.В. Белорусская драматургия в театрах народов СССР / А. Сабалеўскі.-Мн.,1972.
Сабалеўскі, А.В. Жыцце тэатра : мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі / А. Сабалеўскі.-Мн.,1980.
Соболевский, А.В. Образ В.И. Ленина на белорусской сцене / А.В. Соболевский.-Мн.,1980.
Соболевский, А.В. Белорусско-молдавские театральные связи / А.В. Соболевский.-Мн.,1984.
Сабалеўскі, А.В. Сучаснасць і гісторыя : крытыч.артыкулы / А. Сабалеўскі.-Мн.,1985.
Сабалеўскі, А.В. Барыс Платонаў : жыцце і творчасць вялікага беларускага артыста / А. Сабалеўскі.-Мн.,1989.

Сабалеўскі, А.В. Кандрат Крапіва : нарыс жыцця і творчасці / А. Сабалеўскі.-Мн.,1989.
У кнізе асвятляюцца жыццевы і творчы шлях Кандрата Крапівы, народнага пісьменніка БССР, выдатнага драматурга, байкапісца, публіцыста, вучонага, грамадскага дзеяча, прыводзяцца багатыя факты з яго жыцця. На аснове аналізу многіх твораў вызначаюцца асаблівасці творчай манеры пісьменніка, адметныя рысы яго майстэрства.
Сабалеўскі, А.В. Вечная крыніца : беларуская тэатральная Ленініяна ў кантэксце часу / А. Сабалеўскі.-Мн.,1991.

Сабалеўскі, А.В. Асоба мастака : літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Сабалеўскі.-Мн.,1992.
У кнізе даследваецца творчасць беларускіх мастакоў слова, якія працавалі для тэатра – В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, У. Галубка, Ф. Аляхновіча, А. Макаенка, В. Быкава, А. Дударава. Аўтар таксама піша пра нашых знакамітых артыстаў – Ф. Ждановіча, Л. Александроўскую, Б. Платонова, Л. Рахленку і пра пастаноўкі беларускіх, рускіх і украінскіх тэатраў.

Сабалеўскі, А.В. Глеб Глебаў : жыцце і творчасць / Глеб Глебаў.-Мінск : Беларуская навука,2005.-196с.
У кнізе апавядаецца пра жыццевы і творчы шлях выдатнага беларускага камедыйнага акцера Глеба Паўлавіча Глебава. Раскрываецца яго творчая індывідуальнасць, аналізуюцца увасобленныя вобразы.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Соболевский Анатолий Викентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия:т.7.-Мн.,2008.-Соболевский А.В. // Кто есть Кто в Республике Беларусь.-Мн.,1999.-С.243.
Гаробчанка, Т. Сын сваей зямлі / Т. Гаробчанка // Сцяг Кастрычніка.-1999.-8 снежня.
Грыгор’еў, В. У святле рампы / В. Грыгор’еў // Сцяг Кастрычніка.-2002.-8 чэрвеня.-С. 2.
Орлова, Т. К жизни других непонятная тяга / Т. Орлова // Рэспублика.-2002.-31 мая.
Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч // Памяць. Дзяржынскі раен.-Мн,2004.-С. 608.
Бойка, У. Новы нумар – новыя імены / У. Бойка // Літаратура і мастацтва.-1961.-25 жніўня.
Бакиевич, Г. Продиктовано жизнью / Г. Бакиевич // Заря.-1976.-8 декабря.  
Бакиевич, Г. Панорама белорусского театра / Г. Бакиевич // Знамя юности.-1976.-8 июня.  
Волкаў, Я. Тэатральны летапіс Беларусі / Я. Волкаў і інш. // Літаратура і мастацтва.-1976.-12 лістапада.
Гаробчанка, Т. Каштоўны ўклад у тэатразнаўства / Т. Гаробчанка // Звязда.-1976.-19 мая.
Кузняцова, К. Тэатральная “Хрэстаматыя” / К. Кузняцова // Чырвоная змена.-1976.-20 мая.
Лифанов, Я. Экскурсия в прекрасное / Я. Лифанов // Знамя юности.-1976.-8 июня. Анатолю Сабалеўскаму - 50 // Полымя.-1982.-№5.
Валаханович, А.И. Соболевский А.В. / А.И. Валаханович // Дзержинщина: прошлое и настоящее / А.И. Валаханович, А.Н.Кулагин.-Мн.,1986.-С. 96.
Бугаеў, Д. Здабыткі крытычнай думкі і яе зігзагі / Д. Бугаеў // Бугаеў, Д. Чалавечнасць / Д. Бугаеў.-Мн,1987.-С. 196-199.
Анатоль Сабалеўскі // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік.-Мн.,1994.-С. 474-475.
Сабалеўскі Анатоль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік:у 6-ці т:т.5.-Мн.,1995.-С. 204-207.
Сабалеўскі А.В. // Беларусь : энцыклапедычны даведнік.-Мн.,1995.-С. 638.