Мікалай Улашчык

Мікалай Мікалаевіч Улашчык нарадзіўся 14 лютага 1906 года ў вёсцы Віцкаўшчына. Бацькі, Мікола Феліцыянавіч і Соф’я Язэпаўна, паходзілі з Наваградчыны. Мікалай быў шостым, перадапошнім дзіцем у сям’і.
Прылучэнне малога Міколы да навукі пачалося у 1913 годзе з двухкласснае школы ў Самахвалавічах. У 1917 годзе Мікалай Улашчык уладкаваўся ў Мінску ў вышэйшае пачатковае вучылішча. Увосень 1921 года Мікалай Улашчык трапіў ў рэальнае вучылішча, затым перайшоў ў вячэрнюю школу.
Натхняльную ролю ў інтэлектуальным сталенні Мікалая адыграла яго старэйшая сястра Ніна, студэнтка лінгвістычнага БДУ. З падказкі сястры-студэнткі брат засвойвае першую кнігу па беларусазнаўстве - “Беларусы” Я.Карскага. Захапляецца Пушкіным, Гогалем, прыгодніцкай літаратурай – В.Скотам, Майн Рыдам, Куперам, Генрыхам Сянкевічам.
У 1924 годзе Мікалай паступіў на сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педфака БДУ. Студэнт Улашчык выступаў з дакладамі на пасяджэннях культурна-гістарычнай секцыі краязнаўчага таварыства, друкаваў артыкулы пра ахову старасветчыны, пра вынікі археалагічных раскопаў, у якіх удзельнічаў кожнае лета, збіраў экспанаты для Дзяржаўнага гістарычнага музея. У студэнцкія гады Мікалай Мікалаевіч працаваў ў Дзяржаўнай бібліятэцы. Ён стаў першым і адзіным на той час супрацоўнікам кніжнай палаты, якая была створана пры бібліятэцы. Мікалай Улашчык цалкам падрыхтаваў матэрыял для “Летапісу беларускага друку” за 1924 і 1925 гады. Так у нашай краіне пачаў выходзіць “Летапіс беларускага друку: Бібліяграфічны бюлетэнь Беларускай кніжнай палаты”.
Не заставаўся Мікалай і на ўзбоччы ад літаратурнага, прыцягальнага ў тыя часы руху. Улашчык удзельнічае ледзь не ва ўсіх сходах, вечарынах “Маладняка”, спрабуе свае магчымасці ў якасці перакладчыка некаторых твораў рускіх пісьменнікаў.
Драматычным было завяршэнне яго вучобы ў БДУ. Набліжаўся час выпуску. Здадзены ўсе іспыты. Але не пакідалі Міколу ў спакоі нядобразычліўцы. Прыкладна за месяц да выпуску ў прафкам педфака, праўленне БДУ паступілі два лісты. Мэта іх: сігналізаваць, что класавы вораг, “палітычна неспадзявальная асоба” заканчвае універсітэт. Прыслалі іх з надзеяй, што можа ўдасца перашкодзіць атрымаць дыплом Мікалаю Улашчыку. Нягледзечы на гэтыя лісты-даносы, выпускнік Улашчык універсітэцкі дыплом атрымаў.
Улетку 1930 года, падчас сумна вядомага пагрому над патрыятычна-творчай элітай Беларусі, у засценках ГПУ разам з вядомымі пісьменнікамі і дзеячамі апынуўся і выпускнік універсітэта Мікалай Улашчык. Арыштавалі яго 16 чэрвеня ў Ленінградзе, дзе адбываў вайсковыя зборы. Мікалаю Улашчыку па выніках следства над міфічным Саюзам Вызвалення Беларусі было вынесена абвінавачванне: «Руководил молодежным центром указанной организации, ставившей террористические цели». 10 красавіка 1931 года пастановай Калегіі АДПУ яго прысуджаюць да 5-ці гадоў высылкі ў горад Налінск Вяцкае губерні. Там ен працаваў настаўнікам матэматыкі ў мясцовай школе-сямігодцы. 10 чэрвеня 1933 года Улашчык быў асуджаны ў другі раз і заключаны нявольнікам у лагеры строгага рэжыму паселка Суслава Кемераўскай вобласці.
У 1939 годзе Улашчык асталёўваецца ў Ленінградзе. Тут ён працуе настаўнікам гісторыі ў школе № 1 Першамайскага раёна. Паралельна з працай у школе ён займаецца па праграме аспіранцкага мінімуму пры Ленінградскім педагагічным інстытуце, здае некалькі экзаменаў.
28 чэрвеня 1941 года – трэці арышт Улашчыка - Ленінградскім КДБ. 22 ліпеня 1942 года было прынята рашэнне аб яго высылцы ў Новасібірскую вобласць тэрмінам на 5 гадоў. Але ўсяго праз тыдзень з’яўляецца пастанова аб датэрміновым вызваленні Улашчыка. Аднак за турэмную браму яго выпусцяць толькі праз чатыры месяцы. І ўвесь гэты час, ён, знясілены, цяжка хворы на дыстрафію, з адкрытым туберкулезам легкіх трымае іспыт на выжывальнасць. З-пад варты яго вызвалілі 28 лістапада 1942 года, - зняможаннага, безнадзейна хворага, проста выпусцілі за турэмныя вароты на “самастойнае” паміранне.
Нейкім цудам ён дабіраецца да Бугульмы і там яго малодшая сястра Воля практычна выхадзіла, вярнула да жыцця брата-пакутніка.
Вясной 1943 года Мікалай Улашчык падаецца ў Казань. Тут ён працуе выкладчыкам гісторыі ў медвучылішчы.
У снежні 1943 года з рэкамендацыйным лістом акадэміка Арабелі, едзе ў Маскву паступаць у аспірантуру Інстытута гісторыі. Чатыры аспіранцкія гады завяршыліся ў снежні 1947 года паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі на тэму “ПАДРЫХТОЎКА СЯЛЯНСКАЙ РЭФОРМЫ 1861 года У ВІЛЕНСКАЙ, ГРОДЗЕНСКАЙ, КОВЕНСКАЙ ГУБЕРНЯХ”.
Мікалая Мікалаевіча Улашчыка накіроўваюць выкладчыкам на кафедру гісторыі ўсходніх і заходніх славян Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Такім чынам адбылося вяртанне ў навуку. У 1948-1949 гадах у друку ўзнаўляюцца публікацыі за подпісам М. Улашчыка. У 1950 годзе яго артыкул аб прыгоннай весцы Літвы і Заходняй Беларусі напярэдадні рэформы 1861 года, перакладзены на польскую мову, пабачыў свет у Варшаве. У снежні 1950 года зноў, ужо чацвёрты, арышт. Зачэпкай для арышту Мікалая Улашчыка паслужыў данос, што ён кепска адгукнуўся аб калгасным жыцці сялян, якія, акрамя працадзён, нічога не атрымоўваюць за сваю цяжкую працу. Пакаранне на гэты раз было больш жорсткае, чым папярэднія: пазбаўленне волі ў папраўча-працоўных лагерах тэрмінам на восем гадоў. У красавіку 1951 года Улашчыка зноў этапіруюць у Сіблаг, у той самы Марыінскі лагер, дзе ён адбываў свой першы тэрмін. Вярнуцца на волю, да навуковай працы ў Інстытуце гісторыі, цяпер ужо назаўседы, яму давядзецца толькі ў верасні 1955 года, пасля датэрміновага вызвалення – 18 сакавіка 1955 года.
Навуковая спадчына таленавітага гісторыка налічвае больш за 100 навуковых прац па гісторыі Беларусі эпохі феадалізму і капіталізму, этнаграфіі, літаратуразнаўству, краязнаўству, у тым ліку чатыры манаграфіі.
У 1961 годзе выходзіць у свет фундаментальная манаграфія Улашчыка “ПЕРАДУМОВЫ СЯЛЯНСКАЙ РЭФОРМЫ 1961 года ў ЛІТВЕ І ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”, у якой асвятляюцца многія ключавыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Літвы і Заходняй Беларусі на працягу шасці дзесяцігоддзяў 19 стагоддзя. Сярод іх – дэмаграфічныя працэсы формы землеўладання, рыначныя сувязі сельскай гаспадаркі. Гэта праца атрымала не толькі ўсесаюзную, але і сусветную вядомасць.
Значным укладам у археалогію і краязнаўства з’яўляецца манаграфія Мікалая Мікалаевіча Улашчыка “НАРЫСЫ ПА АРХЕАГРАФІІ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВУ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ФЕАДАЛЬНАГА ПЕРЫЯДУ”, якая выйшла ў свет у 1973 годзе. Беларускія гісторыкі і філолагі лічаць гэту кнігу капітальнай працай, таму, што ў ёй упершыню прыводзіцца шмат вельмі каштоўных фактаў, дакументальных актаў, створаны цікавыя партрэты прадстаўнікоў афіцыйнай навукі 19-20 стагоддзяў.
Амаль дзесяць гадоў прысвяціў Мікалай Мікалаевіч Улашчык вялікай самаахвярнай працы па падрыхтоўцы да друку, навуковаму апісанню, каменціраванню і выданю старажытных беларуска-літоўскіх летапісаў. Значэнне 32 і 35 тамоў летапісаў, выдадзенных у 1975 і 1980 гадах, нельга пераацаніць. Археолаг Улашчык даў у рукі гісторыкаў, літаратура-, мастацтва – і мовазнаўцаў вельмі цікавы і каштоўны матэрыял па гісторыі культуры беларускага і літоўскага народаў.
Апошняя прыжыццёвая кніга вучонага выйшла ў Маскве ў 1985 годзе. Там ён упершыню разгледзеў семнаццаць беларуска-літоўскіх летапісаў, вядомых цяпер навуцы. Між іншым, навукова-папулярнае выданне Улашчыка “ХРОНІКІ БЫХАЎЦА” у перакладзе на рускую мову спрыяла павелічэнню цікавасці вучоных усёй краіны да беларускага летапісання.
Улашчык – літаратар... У котлішчы беларускіх пісьменнікаў ён заняў сваё адметнае месца. У 1930 годзе выйшлі тры брашуры ў яго перакладзе з рускай мовы: апавяданне А.Талстога “ЖАЎТУХІН”, П.Нізавога “У палярную ноч” і нарыс савецкага эканаміста А.Ляонцьева “Асноўныя ўстаноўкі пяцігодкі”. Гэтая праца засведчыла прафесіяналізм маладога літаратара ў нялегкім жанры перакладу, грунтоўнае засваенне мастацкага сацыяльна-палітычнага і эканамічнага стыляў роднай мовы. У гэтым жа годзе ім былі напісаны апавяданне “У ВЫРАЙ” і нарыс “ЗЯБКА”
Гулагаўская эпоха зойме адмысловае месца ў ягоных хранікальных нататках-успамінах. Напісаны яны пераважна ў жанры бытавых і партрэтных замалевак, якія выдаюць у аўтары дакладнага, суровага храніста і ўражлівага мастака адначасова. Нават лаканічныя загалоўкі гэтых твораў, што засталіся ў рукапіснай спадчыне аўтара (“МАРЫІНСКІ”, “БАМ”, “ГРОШЫ”, “ЗГАРЭЎ ЧАЛАВЕК” і інш.) даюць пэўнае ўяўленне аб іх пазнавальнай і мастацка-выяўленчай вартасці, а за Улашчыкам падмацоўваюць двухадзіны навукова-пісьменніцкі статус, з якім ён увекавечаны ў энцыклапедычным даведніку “Пісьменнікі Беларусі”.
Літаратурны талент Улашчыка-пісьменніка найбольш яскрава выявіўся ў нарысе пра родную веску Віцкаўшчыну. Кніга “БЫЛА ТАКАЯ ВЕСКА” выйшла ў свет ужо пасля смерці вучонага у 1989 годзе. На падставе глыбокага вывучэння дакументаў цэнтральных дзяржаўных архіваў Беларускай і Літоўскай ССР, аўтар пранікае ў таямніцы гісторыі роднай вескі, яе узнікнення і развіцця. У чым жа каштоўнасць гэтага нарыса? Шмат у чым. Той, хто цікавіцца гісторыяй беларускай вёскі, даведаецца шмат цікавага аб планіроўцы вёскі і сядзіб, аб хатах, гумнах, свірнах нашых дзядоў і прадзедаў. Адзін з раздзелаў кнігі носіць такую назву: “Чым аралі, жалі, пралі”. Гэта ўжо не толькі гісторыя, але і этнаграфія беларусаў. Увагу чытача, безумоўна, прывабіць замалеўка вучонага аб сям’і і шлюбе. Бадай, ні ў адной з кніг па этнаграфіі беларусаў не знойдзеш такога падрабязнага апісання мужчынскай і жаночай працы, як у гэтай кнізе Улашчыка. Напісана яна не проста навукова, а навукова-папулярна, з народным гумарам. Многа пазнавальнага ў замалеўках аб транспарце і побыце віцкаўцаў, аб іх “хлебе і да хлеба”.
Нельга не згадзіцца з думкай беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова, што “Вёска Віцкаўшчына – гэта помнік адной з тысяч нашых вёсак, своеасаблівая энцыклапедыя жыцця беларускага селяніна ў дакастрычніцкі час. У гэтай энцыклапедыі знойдуць для сябе цікавыя звесткі не толькі гісторыкі і этнографы, эканамісты і журналісты, пісьменнікі і вучоныя-філолагі, але нават хатнія гаспадыні”. Тым больш цікавыя гэтыя звесткі цяпер, калі вёска Віцкаўшчына ўжо не існуе.
У 1991 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў ў свет літаратурна-навуковы гадавік “Скарыніч”. У гэтым зборніку пад рубрыкай “Гісторыя грукае ў сэрца” апублікавана частка аўтабіярафічных нататкаў Мікалая Улашчыка пад назвай “ХРОНІКА”.
Мікалай Мікалаевіч Улашчык памёр 14 лістапада 1986 года на 81-годзе жыцця ў Маскве. Выконваючы яго завяшчанне, сын Улашчыка – Аляксандр Мікалаевіч і малодшая сястра – Вольга Мікалаеўна, 8 ліпеня 1987 года перавезлі ўрну з яго прахам у Мінск для пахавання на Чыжоўскіх могілках побач з яго жонкай, доктарам біялагічных навук Наталляй Маркаўнай Улашчык. На надмагіьным камені выбіты словы Янкі Купалы “Мне сняцца сны аб Беларусі...”
Сёння Мікалая Мікалаевіча Улашчыка, слыннага гісторыка, археографа, крыніцазнаўцу, пісьменніка і перакладчыка ведаюць вучоныя многіх краін. Жыццё яго, навуковая і грамадская дзезйнасць – прыклад беззапаветнага служэння нашай Бацькаўшчыне.

ТВОРЫ М. УЛАШЧЫКА І РЭЦЭНЗІІ НА ІХ

Першы сход краязнаўчага гуртка пры БДУ//Сав. Беларусь.-1924.-23 снеж.
Паездка ў Койданаў студэнтаў БДУ//Наш край.-1925.-№1.-С.66.
Ахова помнікаў старасветчыны на Беларусі//Сав. Беларусь.-1926.-1 жн.
Беларускі друк за першую палову 1927г. (Паводле матэрыялаў Беларус. Кн. Палаты): Агляд//Звязда.-1927.-25 верас.
Краязнаўчая праца студэнтаў БДУ//Сав. Беларусь 1927.-14 студзеня.
Слуцкая старасветчына//Сав. Беларусь.- 1928.-16 снеж.
Беларускі друк у 1927 і 1928 гг.: (Стат. Агляд па матэрыялах Беларус. Кн. Палаты)//Сов. Стр-во. 1929.-№5.-С.116-123: табл.
Нізавы П. У палярную ноч/Пер. З расійск. Мовы М.Улашчыка.-Мн. :Бел. Дзярж.-Выд-ва
Талстой А. Жаўтухін/пер. З расійск. Мовы М. Улашчыка. – Мн..: Бел. Дзярж. Выд-ва, 1930.-13с.
Крепостная деревня Литвы и Западной Белорусии накануне реформы 1861 года// Вопр. Истории. – 1948 №12.-С.51-66.
Из истории рескрипта 20 ноября 1857 года // Ист. Зап.- 1949. – Т.28.-С.164-181.
Подготовка крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белорусии // Ист. Зап.- 1950. – Т.33. – С.67-91.
Panszczyzniana wies Litwy I Zachodniej Bialorusi w przeddzien reformy 1861 // Zbior artykulow historycznych o Polsce w literaturze radzieckiej. – Warszawa. – 1950. –S. 144-172.
Кобринская экономия после проведения волочной померы // Учен. Зап. / Ин-т славяноведения АН СССР 1957. – Т. 15. – С. 246-268.
Рэц.: Ochmanski J. // Roczhik Bialostocki. – 1963. – T. 4. – S. 526 – 528.
Н.Г. Бережков: Исследователь истории Великого Княжества Литовского // Пробл. Источниковедения. – М., 1958. – Т. 6. – С. 354-357.
Введение обязательных инвентарей в Белоруссии и Литве // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы 1958 г. – Таллин, 1959. – С. 256-277.
«Минские губернские ведомости» как исторический источник // Пробл. Источниковедения. – 1959. – Т. 7. С. 112-149.
О крестьянских волнениях в Литве в первой половине 19 в. // История СССР. – 1959. - № 1. – С.155-168.
Рэц.: Ochmanski J. // Rocznik Bialostocki. – 1963. – T.4. – S. 532-533.
Обезземеливание крестьян Литвы и Западной Белоруссии накануне отмены крепостного права // Революционная ситуация в России 1859-1861 гг. – М., 1960. – С. 49-61.
Літаратурная спадчына Івана Грыгаровіча / бел. Гісторыка, археографа і мовазнаўца 1792-1852 // Лім. – 1960. – 2 крас (№27)
Орудия производства и системы земледелия в помещичьем хозяйстве Литвы и Западной Белоруссии в период разложения феодально- крепостнического строя // Ежегодник по аграрной истории Восточной
Европы. – 1959. – м., 1961. – с. 173-185.
Рэц.: Croniowski K. // Rocznik Bialostocki. – 1962. – T. 3. – S. 523-527.
Отчеты губернаторов Литвы и Западной Белоруссии как исторический источник (1804-1861 гг.) // Пробл. Источниковедения. – 1961. – Т. 9. – С. 15-55.
Рэц.: Croniowski K. // Rocznik Bialostocki. – 1962. – T. 3. – S. 527-530.
О количестве земли, полученной крестьянами Литвы при отмене крепостного права // История СССР. – 1961. - №6. – С. 116-127.
Рец.: Яцунский В.К. Несколько замечаний в связи со статьей Улащика // История СССР. – 1962. - №1. – С. 234-235.
Инвентари помещичьих имений Западной Белоруссии и Литвы 40-х годов 19в. как исторический источник // Пробл. Истониковедения. – 1962. – Т. 10. – С. 83 – 103.
Сельское хозяйство Литвы и Западной Белоруссии в первой половине 19в. (Предпосылки крестьянской реформы 1861 года): Атореф. Дис. Д-ра ист. Наук/АН СССР. Ин-т ист. – М., 1963. – 37 с. – Библиогр.: С. 36-37.
Рэц.: Капыскі З.Ю. На стыку дзвюх эпох // Полымя. – 1965. - № 10. – С. 184-186; Мараш Я. Полезное исследование // Гроднен. Правда. – 1965. – 14 дек;
Рэц.: Bende R/ // Kwart. Hist. – 1966. – W.3. – S. 743-745., Ochmanski S. // Roczniki dziejow spolecznych I gospodarczych. – 1967. – T.28. – S. 134-137.
Хроника Быховца / Предисл., коммент. И пер. Н.Н. Улащика. – М.: Наука, 1966. – 154с.: ил.
Рэц.: Зімін А. Хроніка Быхаўца / Полымя. – 1966. - № 9. – С. 169-171; Чамярыцкі В. Голас гісторыі // Маладосць 1967. - № 4. – С. 129-132; A.N. // The Journal of Byelorussian studies (London). – 1969. – Vol. 1. – W3. – p. 243-246.
Н.Г. Бережков: Историк, д-р ист. Наук, // Пробл. источниковедения. – 1968. – Т. 6. – С. 354-358.
«Литовская и Жмойтская кроника» и ее отношение к хроникам Быховца и М, Стрыйковского // Славяне и Русь: Сб. – М., 1968. – С. 357-365.
Віленская археаграфічная камісія // Полымя. – 1971 №5. – С. 248-252.
Прыклад, варты пераймання: Аб напісанні гісторыі населенных пунктаў на Украіне і Смаленшчыне // Помнікі гісторыіі і культуры Беларусі. – 1972. - №4. – С. 49-51.
Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода / АН СССР. Ин-т истории СССР. – М.: Наука, 1973. – 303 с.
Рэц.: Автократов В.Н., Шорохов Е.Ф. // История СССР 1974. - №4. – С.202-204; Каханоўскі Г. Першая беларуская ахреаграфія // Маладосць. – 100
1974. – №12. – С. 166; Копысский З.Ю. // Вопр. Истории. – 1974. – №1. – с. 170. ingley J. // The Journal of tByelorussian studies (London). – 1976. – T.3. – W.2. – p. 198-199.
Полное собрание русских летописей / АН СССР. ИН-т истории СССР. Т. 32. Хроники: Литовская и Жмойтская и Быховца. – Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцырского / Сосч., ред. И авт. Предисл. Н.Н. Улащик. – М.: Наука, 1975. – 233 с.
Рэц.: Ермаловіч М. Перачытваючы летапісы // Полымя. – 1976. - №11. – С. 245-249; Bogdan D.D. // Revistz Arhivelor.- 1977. W.4.- p. 439-446.
Полное собрание русских летописей // АН СССР. Ин-т истории СССР. Т.35. Летописи Белорусско-Литовские / Сост., ред. И авт. Предисл. Н.Н. Улащик М.: Наука, 1980. – 306 с.
Рэц.: Ножнікаў М. Падарожжа ў глыб стагоддзяў // Магілеўс. Праўда. – 1980. – 27 жн.; Ермаловіч М. Раскрытие свидетельства истории // Неман. – 1982. - №1. – С. 155; Tumerlis J. // Pergale. – 1982. – W.4. – p. 189-191.
Прыгоды Радзівілаўскага летапісу: Б-ка АН СССР Ленінград // ЛІМ. – 1982. – 21 мая (№20). – С. 14.
Введение в изучение белорусско-литовского летописания / АН СССР. Ин-т истории СССР. – М.: Наука, 1985. – 261с.
Рэц.: Грыцкевіч А.П. Новае даследванне беларуска-літоўскага летапісання // Весці АН БССР. – 1986. №4. – С. 121-122; Ермолович М. За строкой летописи // Неман. – 1986. - №9. – С. 167-169; Каханоўскі Г. Каб час далекі не маўчаў // Полымя. – 1986. - №9. – С. 218-221.
Законы сівой даўніны: З гісторыі Законаў аб ахове прыроды на Беларусі // Род. Прырода. – 1986. - №4. – С. 26.
Была такая веска/ Віцкаўшчына, Дзяржын. Р-ну.: Гіст. Этнагр. Нарыс. / пер. З рус. У. Арлова. – Мн.: Маст. Літ. – 1989. – 174 с.
Рэц.: Іофе Э.Р. Летапіс вескі Віцкаўшчына // Весці АН БССР. – 1990. - №5. – С. 126-128; Волошін Ю. О силе и правде // Неман. – 1990. - №8
З мінулага Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі і кніжнай палаты: 20-я гг. // Полымя.- 1990.- №1. – С. 146-153.
Белая и Черная Русь в «Кронике» Матвея Стрыйковского // Імя твае Белая Русь: зб. – Мн., 1991. – Вып. 1. – с. 101-106.
Хроніка: Аутабіягр. Нататкі / Падрыхтаваў да друку А. Улашчык // Скарыніч: Літ-навук. Гадавік. – Мн., 1991. – Вып. 1. – с. 96-140
Хроніка (2): Аутабіягр. Нататкі / Публ. А. Улашчыка // Скарыніч: Літ.-навук. Гадавік. – Мн., 1993. – Вып. 2 – с. 74-89.
Валочная памера // Белар. Мінуўшчына. – 1996. – №1. – с. 49-53.
Калі я пачынаў зажынку // Наша слова. – 1997.- №.11. – с. 4.
Байка пра дзяўчынку Ніну: да 70-годдзя Н. М. Улашчык // Спадчына. – 1999. - №4. – с. 131-133.
Краязнаўства : Нататкі пра бадзяньнні ў 1924-1929 гады:з рукапіс.спадчыны.-Мн. : Пейто,1999.-158с.
Рэц.: Гардзіенка, А. Гісторык, які перайграў гісторыю // Arche.-2000.-№4.-С. 58-70.
Нататкі пра бадзяньнні ў 1924-1929 гады: Аповяд пра час і пра сябе, ці апошні паход па Бацькаўшчыне // Маладосць. – 1999. - №11. – с. 180-214; №12. – с. 186-216; 2000. - №1. – с. 210-220; №2. – с. 207-217.
// Неман. – 2000. - №4. – с. 174-210.
Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі : з рукапіс. Спадчыны / уклад.: Я.М. Кісялева, В.У. Скалабан.-Мн.,1999.-119с.
Рэц.: Несцяровіч, Ю.У. Мікалай Улашчык як прыклад прафесійнага падыходу да археаграфічнай працы // Бел.археаграф.штогоднік.-2001.-вып.2.-С. 303-309.
Рэц.: Свяржынскі, У. // Бел.гіст.агляд : т.6,сш.1-2.-С. 336-338.
Мемуары і дзеннікі як крыніцы па гсіторыі Беларусі: : з рукапіс.спадчыны / уклад.: Я.М. Кісялева, В.У. Скалабан.-Мн. : Пейто,2000.-85с.
Выбранае / уклад. А.Каўкі, А. Улашчыка.-Мн.,2001.-604с.-(Беларускі кнігазбор).
Рэц.: Гадыцкі, К. Да юбілею Мікалая Улашчыка / К. Гадыцкі // Культура.-2001.-№14.-С.9.
Рэц.: Грыцкенвіч, А. Помнік вучонаму і патрыету / Анатоль Грыцкевіч // Полымя.-2001.-№9.-278-282с.
Рэц.: Скобла, М. Вяртанне Міколы Улашчыка / М. Скобла // Звязда.-2001.-14 красавіка.-С. 13.
Лісты Мікалая Улашчыка // Полымя.-2006.-№3.-С. 169-185.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Улащик Н.Н. // В кн.: Валаханович А.И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. – Мн., 1986. – С. 96.
Грыцкевіч В. Напрамак жыцця / В. Грыцкевіч // Маладосць. – 1988. - №3. – с. 156-163.
Ялугин Э. «Из цеха историков…» / Э. Ялугин // Ялугин Э. Только камни. – Мн., 1989. – с. 209-271.
Іофэ Э. Талент на ніве гісторыі / Э. Іофэ // Бярозка. – 1991. - №3.
На абароне спадчыны народа // Беларус. Мінуўшчына 1993. - №3-4. – С. 35-36.
Грыцкевіч В. Вывучэнне гісторыі Радзімы – галоўнае ў яго жыцці / В. Грыцкевіч // Белар. Гіст. Часопіс. – 1995. - №4. – С. 176-185.
Ялугін Э. Чалавек-акадэмія Мікалай Улашчык / Э. Ялугін // Нар. газета. – 1996. – 23 лют.
Іофе Э. Самародак з Віцкаўшчыны / Э. Іофэ // Чырвоная змена. – 1996. – 29 лют.
Іофе Э. Беларускі Герадот / Э. Іофэ // Звязда. – 1996. – 14 лют.
Зубовіч Т. “Кабз нас кожны гэтак жыў, як ён” / Т. Зубовіч // Сцяг Кастрычніка. – 1996. – 14 лют.
Грыцкевіч В. Найперш шукай ісціну / В. Грыцкевіч // Культура. – 1996. - №7. – с. 4.
Каўка А. Зорка Мікалая Улашчыка / А. Каўка // Род. Слова. – 1997. – №9. – с. 197.
М.М. Улашчык і праблемы беларусскай гістарыяграфіі , крыніцазнаўства і археаграфіі: Матэрыялы навуковай канферэнцыі. – Мінск, 14-15 лютага 1996. – Мн., 1997. – 362с.
Карлюкевіч А. Святло краязнаўства / А. Карлюкевіч // Сцяг Кастрычніка. – 1998. – 18 красав.
Станішэўскі В. Чатыры арышты Міколы Улашчыка / В. Станішэўскі // Спадчына. – 1999. - №4. – с. 118-130.
Каўка А. Гісторык – мысляр – патрыет / А. Каўка // Лім. – 1999. – 16 ліпеня
Каўка А. Беларуссю пакліканы / А. Каўка // Полымя. – 2000. - №6. – с. 146-170.
Хурсік В. Яшчэ адзін рарытэт: Да выхаду ў свет кнігі М. Улашчыка “Мемуары і дзеннікі, як крыніцы па гісторыі Беларусі” / В. Хурсік // Настан. Газ. – 2000. – 5 верас. – с. 4.
Каўка, А. Церні і лаўры беларускага гісторыка / А. Каўка // Улашчык, М. Выбранае / М. Улашчык.-Мн.,2001.-С. 5-18.
Мікалай Улашчык // Зборнік тэксаў для пераказаў : 9-11 клачы.-Мн. : Аверсэв,2001.-С. 72-74.
Мыцык, Ю. Успаміны пра Мікалая Улашчыка / Ю. Мыцык // Кантакты і дыялогі.-2001.-№12-С, 13-19.
Станішэўскі, В.М. Радавод сям’і Улашчыкаў : гіст.нарыс.-Мн.,2001.-107с.
Белы, А. Няма другарадных помнікаў / А. Белы // Белорусская деловая газета.-2002.-17 июля.-С. 16.
Валахановіч, А. Адкрыцце помніка нашаму земляку ў Старых дарогах / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2002.-6 лістапада.-С.3.
Валахановіч, А. Сусрэчы з бацькам / А. Валахановіч // Наша слова.-2002.-13 лістапада.
Лыч, Л. Прапісалі ў Старых Дарогах / Л. Лыч // Веды.-2002.-30 лістапада.-С. 7.
Рублевская, Л. Вицковщина не ходила в лаптях / Л. Рублевская // Советская Белоруссия.-2004.-3 января.-С. 21.
Валахановіч, А. Навуковая канферэнцыя, прысвечаная таленавітаму беларускаму вучонаму Мікалаю Улашчыку / А. Валахановіч // Беларускі гістарычны часопіс.-2006.-№4.-С. 77-78.
Галоўка, С. Няўрымслівы беларус / Сяргей Галоўка // Мінская праўда.-2006.-18 лютага.-С. 14.
Грыцкевіч, А. Мікалай Мікалаевіч Улашчык – беларускі вучоны і патрыет / А. Грыцкевіч // Наша слова.-2006.-№6.-С. 2.
Содаль, У. Згадкі пра летапісца / У. Содаль // Наша слова.-2006.-№6
Содаль, У. Сустрэча на Сморгаўскім / У. Содаль // Наша слова.-2006.-№6.-С. 3.
Трусаў, А. Беларускі Герадот / Алег Трусаў // Наша слова.-2006.-№6.  
Улащик Николай Николаевич // Минская область : энциклопедия:т.2:Д-Я.-Мн.,2007.-С. 692.
Улащик Николай Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия:т.7.-Мн.,2008.-С. 317.