Ігар Хадановіч

Хадановіч Ігар Піліпавіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Шпількі, Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і настаўніка.
Мэтай і запаветнай мараю Ігара Хадановіча было стаць пісьменнікам. Сапраўдным пісьменнікам, які б мог валодаць сэрцамі і перайначваць жыццё і людзей.
Ужо ў часы школьнага дзяцінства ён вылучаўся актыўнасцю натуры, прагнасцю да ведаў, павышанай чуйнасцю на прыгожае, добрае ў жыцці і людзях. Ён змалку палюбіў чытанне, і кнігі былі яго асаблівай страсцю.
Лёс не песціў яго. Жылося нялёгка, няпроста. Няспынна клаўся на плечы яму, адзінаму мужчыне ў сям'і загінуушага франтавіка цяжар дарослых клопатаў. Але Ігар не пакарыўся лёсу. У школе ён быў актыўным юнатам, захапляўся мадэліраваннем і маляваннем, пазней - фатаграфіяй. Стаў селькорам раённай газеты. Нарэшце з'явіліся ў газеце "Ленінская праўда" яго першыя вершы. А адзін з іх - "Камсамольскі білет" - быў адзначаны прэміяй на конкурсе, які газета праводзіла ў першай палавіне 1956 года.
У 1957-1962гг. - вучоба у БДУ імя Леніна на аддзяленні журналістыкі. Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена". З 1963 г. працаваў у Мінскім абкоме камсамола, у 1964- 1966 гг. – у газеце “Літаратура і мастацтва”. Ён быў не проста таленавітым журналістам і пісьменнікам. Ён быў таленавітым Чалавекам, чалавекам па свайму нараджэнню, па свайму прызванню, па ўсёй сутнасці. Ігар Хадановіч вельмі тонка адчуваў і разумеў жыццёвыя з'явы, быў надзвычай уважлівы да людзей, якія яго акружалі.
Ігар Хадановіч трагічна загінуў, калі яму ледзьве споўнілася дваццаць пяць гадоў. Трагедыя адбылася 9 студзеня 1966 года.
Першы зборнік яго апавяданняў, нарысаў і нататкаў “За акном дождж” выйшаў толькі пасля смерці, у 1967 г. Творы І. Хадановіча вызначаюцца высокім маральным пафасам, тонкімі назіраннямі, вялікай цікавасцю да ўнутранага свету чалавека, імкненнем да псіхалагічнага абгрунтавання кожнага ўчынку героя.

ТВОРЫ І. ХАДАНОВІЧА І РЭЦЭНЗІІ НА ІХ

Хадановіч, І. За акном дождж : апавяданні / І. Хадановіч.-Мн.,1967.-166с.
Галоўны герой кнігі – чысты, даверлівы хлапчук, які яшчэ зусім не падрыхтаваны да барацьбы з несправядлівасцю і пошласцю, але ўжо напружана раздумвае пра сваё месца ў жыцці.
Рэц.: Бечык, В. На пачатку дарогі / В. Бечык // Полымя.-1967.-№10.
Хадановіч, І. На досвітку : апавяданні, нарысы, з запісных кніжак і пісьмаў / І. Хадановіч.-Мн. : Юнацтва,1986.-110с.

Хадановіч, І. Баравік і мухамор : байка / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1956.-11 мая.-С. 4.
Хадановіч, І. Дарога : верш / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1956.-19 жніўня.-С. 3.
Хадановіч, І. Камсамольскі білет : верш / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1956.-18 сакавіка.-С. 3.
Хадановіч, І. Кукуруза : верш / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1956.-6 красавіка.-С. 3.
Хадановіч, І. Сябры : верш / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1956.-28 кастрычніка.-С. 2.
Хадановіч, І. У роднай школе : верш / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1956.-29 чэрвеня.-С. 2.
Хадановіч, І.Яна яшчэ малая : фельетон / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1956.-2 снежня.-С. 3.
Хадановіч, І. Адшчапенец : байка / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1957.-24 мая.-С. 3.
Хадановіч, І.Нядзельнік ; Вясна : вершы / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1957.-16 чэрвеня.-С. 3.
Хадановіч, І. Лірычныя вершы / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1959.-29жніўня.-С.3.
Хадановіч, І. У адным імкненні : апавяданне / І. Хадановіч // Ленінская праўда.-1959.-4 ліпеня.-С. 2-3.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Вярцінскі, А. Чалавек з нашай біяграфіі / А. Вярцінскі // Хадановіч, І. За акном дождж / І. Хадановіч.-Мн.,1967.-С. 3-8.
Мехаў, У. Акно ў сэрца / У. Мехаў // Маладосць, 1967.-№6.
Ігар Хадановіч // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі бібліягр.даведнік.-Мн.,1970.-С. 376с.
Бондарава, А. Пісьменнік і кіно / А. Бондарава // Неман.-1972.-№2.-С. 163.
Вярцінскі, А. Чалавек з нашай біяграфіі / А. Вярцінскі // Высокае неба ідэала / А. Вярцінскі.-Мн.,1979.-С. 90-94.
Ігар Хадановіч // Беларускія пісьменнікі (1977.-1994) : даведнік.-Мн.,1994.-С. 557.
Высоцкая, Ж. “З душою, чуйнай, як мембрана…” / Ж. Высоцкая // Сцяг Кастрычніка.-1995.-14 чэрвеня.
Хадановіч І. // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік:у 6-ці т.:т.6.-Мн,1995.-С. 157-158.