Усевалад Гарачка

Описание: garachka1Усевалад Міхайлавіч Гарачка (12 снежня 1968, в. Юцкі Дзяржынскага раёну) — беларускі паэт.
Скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу (1986), фізічны факультэт БДУ. Працуе на НВА «Інтэграл». Жыве ў Фаніпалі. Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994г.). З 2005 г. года сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 г. — Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жанаты. Мае дачку.
Вершы піша з 1992 г.. З 1993 г. выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» (2004 г., выйшла у серыі «Другі фронт мастацтваў») і «Даты» (2004). Таксама сааўтар некалькіх кніг, у т.л. «Тазік беларускі». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісе «Крыніца».

ТВОРЫ

Гарачка, У. Багі і Героі / У. Гарачка.-Мінск, 2009.-76с.

Гарачка, У. Даты / У. Гарачка.- Мінск : Мастацкая літаратура, 2004.

Гарачка , У. Пралетарскія песні / У. Гарачка.-Мінск : Логвінаў, 2004. —72 с.
***
Гарчка, У. адказы на пытанні анкеты штотыднёвіка “ЛіМ” / У. Гарачка // ЛіМ.-2002.-№43-44.-С. 13.

Гарачка, У. Вершы / У. Гарачка // Маладосць.-2007.-№7.-С. 4-6.

Гарачка, У. Вершы / У. Гарачка // Маладосць.-2001.-№2.-С. 106.

Гарачка, У. Вершы / У. Гарачка // Маладосць.-1998.-№2.-С. 10-15.

Гарачка, У. Вершы / У. Гарачка // Маладосць.-1995.-№10.-С. 6-8.

Гарачка, У. Вершы / У. Гарачка // Першацвет.-1993.-№8.-С. 28-30.

Гарачка, У. Радасць ці сум : вершы / У. Гарачка // Маладосць.-2009.-С. 34-36.
Гарачка, У. Свята вайны / У. Гарачка // http://arche.bymedia.net/ 2007-04/haracka704.htm

Гарачка, У. Творы / У. Гарачка // http://kamunikat.org/ usie_knihi.html?pubid=16016

Гарачка, У. У нас / У. Гарачка // Крыніца.-2001.-№3.-С.59-76.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Гарачка Усевалад // Выдавецтва «Галіяфы» : афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com

Крывашэй, Д. Літаратурныя мясціны Беларусі. Дзяржынскі раён / Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць.-2010.-№4.-С. 136-143.

Усевалад Гарачка // http://be.wikipedia.org/wiki/Усевалад_ Міхайлавіч  Гарачка

Усевалад Гарачка // http://lit-bel.org/by/friends/34/261.html