Вацлаў Хадасевіч

Вацлаў Хадасевіч нарадзіўся 1 студзеня 1937 г. у в. Воўкавічы. Закончыў Грычынскую сярэднюю школу. Працаваў на розных прадпрыемствах Мінска і за яго межамі. У сталыя гады пачаў друкаваць вершы ў часопісах “Родная прырода”, “Літаратура і мастацтва”, “Вожык”. Заахвочаны паэтам Казімірам Камейшам, выдаў зборнік вершаў “Арган”.

ТВОРЫ

Хадасевіч, В.А. Арган : лірыка, гумар / Вацлаў Хадасевіч; [рэдактар К. Камейша].- Мінск : Белпринт, 2009

Хадасевіч, В. Парада / В. Хадасевіч // Вожык.-2011.-№3.-С. 18.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Крывашэй, Д. Літаратурныя мясціны Беларусі. Дзяржынскі раён / Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць.-2010.-№4.-С. 138.