Мікалай Шашкоў

Мікалай Шашкоў нарадзіўся 14 мая 1941 г. у в. Каменка Дзяржынскага раёна. Закончыў Станькаўскую сярэднюю школу (1958) і Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча (1967), служыў у ВС СССР (да 1987). Затым працаваў выкладчыкам у вышэйшых навучальных установах Мінска. Пачатак творчай дзейнасці датуецца 1970 г. Друкуецца ў зборніках і часопісах, уваходзіць у літаб’яднанне “Доблесць” пры Доме афіцэраў Мінска. Аўтар паэтычнага зборніка “Усямоцная зямля", дзе адзін з асноўных цыклаў вершаў прысвечананы роднай “малой зямлі”.

ТВОРЫ

Шашкоў, М. Усямоцная зямля / М. Шашкоў.-Мн.,1996.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Крывашэй, Д. Літаратурныя мясціны Беларусі. Дзяржынскі раён / Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць.-2010.-№4.-С. 139.