Мясціны

Горад Дзяржынск (да 1932 г. — Койданава) -
радзіма:
Брайдэра Юрыя Міхайлавіча (1.8.1948—5.2.2007), рускага празаіка-фантаста;
Вольскага Артура (у сапр.Зэйдэля) (23.9.1924—5.9.2002), паэта, празаіка, перакладчыка, драматурга;
Глобуса Адама (у сапр.АдамчыкаУладзіміра; н. 29.9.1958), паэта, празаіка;
Патоцкага Антонія (17.09. 1867 -  5.10. 1939), пісьменніка, журналіста, грамадскага дзеяча.
Рэйзена Аўрама (1876—1953), яўрэйскага пісьменніка.
Рэйзена Залмана (6.10. 1887 – 1941), пісьменніка.
Рэйзен Сары (1885— 1974), паэтэсы, дзіцячай пісьменніцы.

Вучыўся Крапіва Кандрат (Атраховіч Кандрат), пісьменнік,
ураджэнец в. НізокУздзенскага р-на.

Жыў Адамчык Вячаслаў (01.11.1933-04.08. 2001), беларускі пісьменнік.
Жыла Бандарына Зінаіда (10.11. 1909-16.04. 1959), пісьменніца.
Жыў Вольскі Віталь (1901—1988), беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч.
Жыў Левановіч Леанід, беларускі пісьменнік.
Жыла Савік Лідзія, (1.06. 1936), пісьменніца, літаратуразнаўца.

Вёска Андрыеўшчына Бараўскага сельсавета -
радзіма Сабалеўскага Анатоля (н. 27.5.1932), тэатразнаўца, крытыка, літаратуразнаўца, празаіка.

вёска Антосіна (Фаніпальскі сельсавет) –
жыў Ігнаці Багдашэўскі  (1809 – каля 1870), паэт, грамадскі дзеяч.

Вёска Бакінава Бараўскагасельсавета
Радзіма Шушкевіча Станіслава (19).2.1908—1.2.1991), пісьменніка.

Вёска Віцкаўшчына Фаніпальскага сельсавета –
радзіма Улашчыка Мікалая (14.2.1906—14.11.1986), беларускага гісторыка, археографа, археолага, этнографа, краязнаўца, літаратара.

Вёска Волма
жыў Багадзяж Мікола (16.05. 1957), гісторык-журналіст, пісьменнік.

Вёска Воўкавічы Фаніпальскага сельсавета -
радзіма Хадасевіча Вацлава (н. 1.1.1937), паэта.

Вёска Вялікія Навасёлкі Дзяржынскага сельсавета
радзіма бацькоў Каганца Каруся.
Магіла Каруся Каганца у цэнтры вёскі, каля будынка школы.

Вёска Грычына Фаніпальскага сельсавета -
радзіма Калесніка Івана (9.10.1932—10.6.1979), паэта, публіцыста, перакладчыка.

Вёска Дзягільна Дзяржынскага сельсавета
Магіла Янушкевіча Адольфа, польскага пісьменніка-мемуарыста, рэвалюцыянера, ураджэнца г. Нясвіжа Мінскай вобл.

Вёска Калоднікі Негарэльскага сельсавета
радзіма Шацілы Віктара, 17.11. 1973.

Былы фальв. Карукі былой Койданаўскай воласці (месцазнаходжанне не ўстаноўлена)
Купала Янка летам 1912 г., едучы з Акопаў у Мікалаеўшчыну, на сустрэчу з Якубам Коласам, спыняўся нанач у гэтым фальварку.

Вёска Каменка Станькаўскагасельсавета -
радзіма Шашкова Мікалая (н. 14.5.1941), рускага і беларускагапаэта.

Вёска Клачкі Негарэльскага сельсавета
Жыла Дзмітрусёва Таццяна (1948-1998), беларуская паэтэса, журналіст
Вёска Косцевічы Бараўскага сельсавета -
радзіма Акаловіча Мікалая, журналіста, пісьменніка.

Вёска Крысава Станькаўскага сельсавета
радзіма Салаўя Алеся (у сапр.АльфрэдаРадзюка; 1.5.1922—22.1.1978), паэта.

Вёска Кукшавічы Дзяржынскага сельсавета
радзіма Тумаша Генадзя (у сапр.Тумаса Яўгена; н. 28.7.1940), паэта, празаіка, перакладчыка.

Вёска Ляхавічы
радзіма Івашына Васіля (9.5.1913—6.11.2009), літаратуразнаўца.

Вёска Макаўчыцы Дзяржынскага сельсавета
Радзіма Рыбака Алеся (н. 7.11.1934), пісьменніка;
Чакалава Міхася (н. 14.10.1952), празаіка, перакладчыка.

Вёска Малыя НавасёлкіДзяржынскагасельсавета
радзіма Ермаловіча Мікалая (29.4.1921—5.3.2000), гісторыка і літаратуразнаўца.
Радзіма Жыбрык Ніны (21.03. 1933 – 26.12. 2012), пісьменніцы, мастачкі.

Вёска  Негарэлае.
МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДОШКА Горкаму Максіму. На будынку чыгуначнага вакзала. Устаноўлена ў 1968 г. у сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння М. Горкага і ў памяць яго сустрэч з працоўнымі Беларусі ў 1928, 1929, 1931, 1932 гг., калі пісьменнік праездам з Заходняй Еўропы, дзе быў на лячэнні, у Маскву часова спыняўся на станцыі Негарэлае.

Вёска Павуссе
Радзіма Макоўскага Алеся (17 сакавіка 1943 г.), пісьменніка.

Вёска Скварцы Дабрынёўскага сельсавета
радзіма Калюгі Лукаша (у сапр.Канстанціна Вашыны; 27.9.1909—2.10.1937), празаіка, перакладчыка.

Вёска Скірмантава
Працаваў ў Скірмантаўскай сярэдняй школе Наварыч Алесь, беларускі празаік.

Вёска Станькава
жыў Набароўскі Даніла (1573—1640), урач, паэт, дыпламат.

Вёска Шабунёўшчына Рубілкаўскага сельсавета
радзіма Семяновіча Антона (23.7(5.8).1917—25.8.2000), літаратуразнаўца

Вёска Шпількі Дзямідавіцкага сельсавета
радзіма Хадановіча Ігара (10.6.1940—9.1.1966), празаіка, паэта.

Вёска Юцкі Дзямідавіцкага сельсавета
радзіма Гарачкі Усевалада (н. 1978), паэта.