Члены літаратурна-паэтычнага клуба "Выток"

Антон Анісовіч (1948 г.) Нарадзіўся ў в. Саковічы. Амаль ўсё яго жыццё звязана з Дзяржыншчынай, пра якую ён піша ў сваіх вершах. Працаваў настаўнікам, выкладаў гісторыю. Доўгі час быў дырэктарам Татаршчынскай сярэдняй школы. У сучасны момант працуе ў галіне культуры.

Таццяна Байкова (1.03.1980 г.) Нарадзілася ў Дзяржынску, вучылася ў СШ №4. Пісаць пачала з школьных гадоў. Тэматыка яе вершаў самая разнастайная. Удзельніца семінара маладых паэтаў Міншчыны 2001 г.

Андрэй Байкоў (1981 г.) У 1999 г. скончыў сярэднюю школу №4 з залатым медалём. У 14-гадовым узросце пачаў спрабаваць сябе ў вершаскладанні. Шмат піша на роднай мове.

Натэла Вячэрская (Наталля Карчэўская) (1955 г.) Нарадзілася ў г. Рэчыца. Закончыла юрыдычны факультэт БДУ. Волей лёсу апынулася на Дзяржынскай зямлі. Пісаць пачала ў сталым узросце. Творчасць яе шматгранная – байка, санет, балада, паэма. Тэматыка разнастайная – ад апавядання прыроды да сур’ёзнага філасофскага роздуму.

Аляксандр Галуза (4.09.1911 – 2003 гг.) Нарадзіўся ў в. Новыя Дарогі Старадарожскага раёна. Закончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Да пачатку вайны працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры Дварышчанскай школы Дзяржынскага раёна. З 1944 г. настаўнік Негарэльскай СШ. Яго першае апавяданне “Упаляваў” было надрукавана ў 1962 г. у стаўбцоўскай раённай газеце “Прамень”. Пісаў для дзяцей і юнацтва апавяданні, замалёўкі, жарты. У 1971 г. выдаў зборнікі апавяданняў “Штукары”, у 1978 г. – “Шыльда на дроце”. У часопісе “Маладосць” (№2 – 3, 1993) апублікаваў аўтабіяграфічную аповесць “Дарога праз пакуты”. Шмат гадоў быў кіраўніком літаратурнага аб’яднання пры райгазеце “Сцяг Кастрычніка”.

Андрэй Дмітракоў (1978 г.н.) нарадзіўся і жыве ў г. Дзяржынску. У 2001 г. скончыў Беларускі Дзяржаўны ўнівесітэт культуры па спецыяльнасці культуролаг. З 2001 г. працуе менеджэрам па рэкламе. Першае апавяданне «Свидание с луной» надрукаваны ў часопісе  «Неман» у 2006 г. Апавяданні друкаваліся ў перыядычных выданнях. У  2009 г выйшаў зборнік апавяданняў «Когда приходят ангелы». Аўтар-выканаўца акустычных песен. Піша вершы, прозу, музыку сацыяльна-псіхалагічнай тэматыцы.

Драбышэўская Ірына нарадзілася  ў  вёсцы  Волма Дзяржынскага  раёна.  Атрымала  дзве  спецыяльнасці: выкладчыка  беларускай  мовы  і  літаратуры  і  журналіста.  Настаўнічала ў Татаршчынскай сярэдняй школе, працавала рэдактарам  аддзела  рэспубліканскага  часопіса  “Родная прырода”.  З  верасня  2010-га  –  загадчык  аддзела дзяржынскай раённай газеты “Узвышша”. Як  і ўсякая  творчая  асоба, неабыякавая да хараства беларускай прыроды, навакольнага свету. Сваё захапленне ім імкнецца перадаць не толькі ў вершах, але і ў лірычных замалёўках.

Вольга Жыбурт (1973 г.) Нарадзілася ў Дзяржынску. Пасля заканчэння СШ №3 (сёння Беларуская гімназія г. Дзяржынска) атрымала вышэйшую адукацыю ў БДУ культуры і мастацтва. Працуе ў раённай бібліятэцы галоўным бібліографам. Пісаць пачала ў 25 год. Усё, што кранае душу і сэрца Вольгі, атрымлівае адлюстраванне ў вершах.

Галіна Казак (1957 г.) Нарадзілася ў в. Булынкі Дзяржынскага раёна. Пасля заканчэння школы вучылася ў Мінскім вучылішчы-76 электронікі. Друкавалася ў газетах “Беларуская ніва”, “Звязда”, “Друг Пенсионера”; часопісах “Беларуская думка”, “Алеся”; раённай газеце “Узвышша”. Выйшла 2 зборніка паэзіі: “Белая Птица”, “Подых шчасця”.

Марына Кліміхіна (1962 г.) Нарадзілася ў Дзяржынску. Сярэднюю адукацыю атрымала ў СШ №1 (зараз Гімназія №1 г. Дзяржынска). Закончыла Мінскі тэхнікум гандлю, працуе ў Дзяржынскім райспажыўтаварыстве. Вершы піша з 10-гадовага ўзросту. Асноўны лейтматыў творчасці – любоў да прыроды, да людзей, да ўсяго прыгожага. Некалькі вершаў пакладзены на музыку. Аўтар гімна Дзяржынска. У 2006 годзе стала лаўрэатам Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Прыгода прыходзіць сама”(тэма года “Свет без вайны і гвалту”) за цыкл вершаў “Наш свет выратуе каханне”.

Ганна Клокава (16.05.1996 г.) Нарадзілася ў Дзяржынску. Вучыцца ў 11-класе гімназіі №1 г. Дзяржынска. Цікавіцца ўсім, што звязана з камп’ютарам, марыць стаць праграмістам. Любіць чытаць, сочыць за літаратурнымі навінкамі. Піша вершы. Ганна актыўны ўдзельнік шматлікіх літаратурных конкурсаў, раённых і абасных алімпіяд. У 2012 г. у складзе каманды Мінскай вобласці на Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў саюзных дзяржаў «Россия и Беларусь: историческая и духовная ценность» атрымала дыплом III ступені. У 2012 г. прымала ўдзел у 8-м злёце маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”.

Святлана Колас (1970 г.) Нарадзілася ў Мсціслаўскім раёне. Закончыла Магілёўскае медыцынскае вучылішча. Па волі лёсу трапіла ў Дзяржынск. Працуе медсястрой. Пісаць вершы пачала ў дзяцінстве. З той пары паэзія з’яўляецца надзейнай спадарожніцай у яе жыцці.

Людміла Круглік (10.09.1949 г.) Нарадзілася ў Нясвіжы. Пісаць пачала яшчэ ў школе, але жыццё на доўгі час адлучыла ад творчасці. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. З 1992 г. жыве і працуе ў Дзяржынску. У 2009 г. выйшаў першы зборнік “Мелодия души” пад дзявочым прозвішчам Камісарава. Вершы Людмілы Уладзіміраўны друкуюцца ў раённай газеце “Сцяг Кастрычніка” (“Узвышша”), увайшлі ў зборнікі абласнога клуба паэтаў, празаікаў, кампазітараў “Жывіца” “Непадкупны подых натхнення”, “Сонечны ліхтарык”.

Іван Кулеш (1960 г.) Нарадзіўся ў Клецкім раёне. У 1982 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ і па размеркаванню прыехаў ў Дзяржынск. Доўгі час працаваў рэдактарам раённага радыё. Зараз - выкладчык у адным з ВНУ ў Мінску. Першая спроба пяра адбылася ў дзіцячым узросце. Больш за 10 яго вершаў пакладзена на музыку, у т.л. “Мой Дзяржынск”.

Любоў Куртава (1942 г.) Нарадзілася ў Смаленску. Лёс звязаў яе з Дзяржынскай зямлёй. З юнацкіх гадоў захапляецца паэзіяй. Лёс яе пакалення прасочваецца ў многіх вершах . Дабро і зло, каханне і жаночае шчасце – гэтыя тэмы найбольш натхняюць аўтара.

Яўгенія Лапо (1925 – 2001 гг.) Нарадзілася ў Мінску. Усё жыццё пражыла ў Дзяржынску. Свой першы “Пусть уходит лето” напісала ў 57 гадоў і прысвяціла яго памяці загінуўшага мужа. Тэматычны дыяпазон яе творчасці вельмі шырокі – ад ваенна-патрыятычных вершаў да лірыкі.

Сяргей Ліхачоў (1965 г.) Нарадзіўся ў г. Душанбе. З 1989 г. жыве ў в. Чаркасы. Першы верш напісаў у 15 гадоў. У 1999 г. прымаў удзел у семінары маладых паэтаў Міншчыны. Яго верш “Зачем кому-то знать о том” увайшоў у зборнік “Нас слова Купалы да творчасці кліча”. Акрамя вершаў піша прозу.

Алена Новік (1984 г.) Нарадзілася ў в. Засулле Стаўбцоўскага раёна. Скончыла школу з залатым медалём. Вучылася ў БДПУ М. Танка на гістарычным факультуце. З 2006 г. жыве ў Дзяржынску. Працуе настаўніцаў англійскай мовы ў Беларускай гімназіі г. Дзяржынска. Вершы піша даўно, на рускай і беларускай мовах. Асноўная тэма творчасці – каханне. Спрабуе пісаць прозу, у розны час друкавалася ў часопісе “Маладосць”, газетах “Переходный возраст”, “Прамень”. У 2012 г. прымала ўдзел у 8-м злёце маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”.

Прыстаўка Анатоль нарадзіўся  ў  1948  годзе  ў  горадзе Мазыры. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны  інстытут замежных моў. З 1971 года жыве  і працуе ў Дзяржынску. Трыццыць гадоў прысвяціў   дзяржаўнай службе.

Ала Пузіноўская (1964 г.) Нарадзілася ў в. Чурылы Дзяржынскага раёна. Па прафесіі медык, прызванне – лячыць хворых не толькі медыцынскімі сродкамі, але і творчымі. Вершы піша з дзяцінства. З кожным крокам усё глыбей, па-філасофску разважае над жыццёвымі праблемамі, увасабляючы ўдасныя думкі ў рыфмаваны радок.

Таццяна Рубіс (1986 г.) Нарадзілася ў Дзяржынску. У 2002 г. скончыла Дзяржынскую беларускую гімназію. Атрымала вышэйшую адукацыю. Прырода, сяброўства, унутраны свет чалавека – асноўныя тэмы яе вершаў.

Рудкоўскі  Дзяніс (10.04.1996г.) Нарадзіўся ў Дзяржынску. Вучыцца  ў  Дзяржынскай  гімназіі.  Цікавіцца  літаратурай  і гісторыяй. Захапляецца Сяргеем Ясеніным. Сам пачаў пісаць з 13 год. У сваіх вершах Лёша выказвае свае думкі, пачуцці.

Рэгіна Рэўтовіч (9.05.1952г.) Нарадзілася ў в. Даўнары Стаўбцоўскага раёна. З 1963 года жыве ў г.Дзяржынску. У 1970 г. скончыла вячэрнюю школу працоўнай моладзі ў г.Дзяржынску, атрымала атэстат аб сярэдняй адукацыі. З дзяцінства захапляецца вершамі. У 2011 годзе з’явілася на свет першая кніга “Крынічка”. А праз год, у 2012 г. выйшаў другі зборнік паэзіі “У абдымках лёсу”. З натхненнем, з гумарам, а часам з пачуццём тугі і смутку, выказвае свае адносіны да жыцця, да прыроды, да сэнсу існавання чалавека на зямлі.

Мікалай Рысявец (1942 – 2003 гг.) Нарадзіўся ў в. Гаруцішкі. З 1959 г. па 1962 г. вучыўся ў Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Потым набываў вышэйшую адукацыю ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Усё сваё жыццё прысвяціў служэнню роднай зямлі. Падзеі, што адбываюцца ў грамадстве, знаходзілі адлюстраванне ў яго творчасці.

Север Алена (Севярухіна Алена Міхайловна) (28.05.1971 г.) Нарадзілася ў г. Кунгур Пермскай вобласці. З 1972 г. жыве ў Беларусі, якую лічыць сваёй другой Радзімай. Паэтычнай творчасцю займаецца параўнальна нядаўна. Не хаваецца ў сваіх творах пад маскай надуманых герояў. Яе любоўная лірыка – адкрыццё. Лічыць, што кожны аўтар павінен мець дакладную грамадзянскую пазіцыю і пісаць не толькі пра сябе. Мае зборнік вершаў “Правда обо мне”.

Стэльмах Алена Цікавасць да творчасці праявілася яшчэ ў пятым класе. Газета “Зорка” прапанавала па малюнку скласці апавяданне, а той, хто зробіць гэта лепей, атрымае ў падарунак зборнік дзіцячых песень або фламастары. Калі нарэшце “Зорка” надрукавала імёны пераможцаў, сярод іх было і імя Алены.
У выбары прафесіі – быць журналістам – не было сумненняў. З “раёнкі” пачалося творчае жыццё. Сюды Алена вярнулася пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ. У час вучобы тэарэтычныя веды падмацоўвала працай у якасці карэспандэнта ўніверсітэцкай шматтыражкі.
Працавала ў часопісе “Гаспадыня”, рэспубліканскай тэлепраграме “Землякі”.
Сем гадоў працавала ў лясной галіне ў якасці галоўнага рэдактара прафесійнага штотыднёвіка лесаводаў “Белорусской лесной газеты”. У гэты час друкавалася на старонках “Ляснога альманаха”, кніг “Лесные дороги подвига», «Леса и лесоводы Минщины», «Глубокские вершины», «Зеленое богатство Буда-Кошелевщины». Менавіта ў гэты час атрымала самае ганаровае для любога прафесіянала званне “Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў”.
Пасля заканчэння Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь трапіла ў маладзёжнае рэчышча – газету “Чырвоная змена”. Алесь Карлюкевіч падштурхнуў Алену на першую спробу стварэння кнігі. “С небесной высоты тебе, земля, спасибо!”- такую назву меў іх сумесны праект пра гісторыю авіярамонтнага завода ў Баранавічах.
У 2005 годзе разам з былым фотакорам раённай газеты “Сцяг Кастрычніка” Іванам Шабалінскім Алена Анатольеўна выдала кнігу “Землякі”. Кожны здымак у ёй – як зарубка ў памяці. Многае адыходзіць у нябыт, а са старонак гэтага выдання глядзіць цэлая эпоха.
Зараз Алена Анатольўена працуе галоўным рэдактарам Дзяржынскай раённай газеты “Узвышша”, працуе з моладдзю ў “Клубе маладых журналістаў”, створаным пры выданні.

Алена Сяліцкая (1984 г.) Нарадзілася ў г. Дзяржынску. З адзнакай закончыла СШ №2 г. Дзяржынска. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Зараз працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі №1 г. Дзяржынска. Пісаць пачала з 13 гадоў. Асноўныя тэмы творчасці - любоў да Радзімы, узаемаадносіны паміж людзьмі, філасофскія разважанні.

Аляксандр Фінкер (1938 г.) нарадзіўся ў г. Віцебску. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Дзмітраўскім педагагічным інстытуце (РФ). З 1961 г. жыве ў Дзяржынску. Працаваў у школах Дзяржынскага раёна. Галоўная тэма творчасці – гісторыя.

Аксана Хацкевіч (16.03.1978 г.) Нарадзілася ў Дзяржынску. Скончыла СШ№1 (цяпер гімназія №1 г. Дзяржынска). Скончыла БДУ па спецыяльнасці “настаўнік беларускай мовы і літаратуры”. Зараз працуе ў гімназі г. Дзяржынска. Вершы пачала пісаць у 13 гадоў. Тэматыка вершаў разнастайная: каханне і шчасце, памяць і сумленне, сям’я і краявіды роднай Бацькаўшчыны. У 2005 г. была ўдзельнікам семінара маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купала да творчасці кліча”. У 2010 г.пераможца раённага конкурсу “Мы помним о вас, ветераны”.

Дзмітрый Шавялёў (1975 г.) Нарадзіўся ў Дзяржынску. Закончыў СШ №2, потым БДУ, факультэт міжнародных зносін, аспірантуру пры ім. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, працуе ў НАН Беларусі. Вершы пісаць пачаў у 1994 г. Неаднаразова друкаваўся ў раённай газеце “Сцяг Кастрычніка” і газеце “Беларускі ўніверсітэт” пад псеўданімамі Леон Штэрн і Fra Niat. Піша таксама прозу, галоўным чынам у гісторыка-прыгодніцкім жанры. Прымаў удзел у злёце маладых паэтаў Міншчыны ў 1997 г. Яго верш “Запомни меня молодой и красивой” уключаны ў збонік “Нас слова Купалы да творчасці кліча”.

Віктар Шаціла (17.11.1973 г.) Нарадзіўся ў в. Калоднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў Негарэльскай СШ №2. Цікавіўся маляваннем, музыкай. Вершы пачаў пісаць з 10-13 гадоў. Захапляўся творчасцю Янкі Купалы і Максіма Багдановіча. У 1991 г., калі закончыў Негарэльскую СШ №2, ужо выпрацаваў свой пэўны літаратурны стыль. У 1997 г. выдаў першы зборнік пад назвай “Белы чалавек”. Піша на рускай і беларускай мовах. Друкаваўся ў газетах “Сцяг Кастрычніка”, “Літаратура і Мастацтва”, “Знамя Юности” “Чырвоная змена”, часопісах “Маладосць”, “Першацвет”. Працуе экспедытарам на чыгунцы.

Павел Шкель (12.07.1943 г.) Нарадзіўся ў в. Венера Лагойскага раёна. Жыццё прясвяціў абароне рубяжоў Радзімы – служыў у пагранічных вайсках. Падпалкоўнік у адстаўцы. З 1979 г. жыве ў г. Дзяржынску. Вершы піша з дзіцянства. Асноўныя тэмы творчасці – прырода, патрыятызм, вайсковыя ўспаміны. Друкуецца ў раённай газеце “Сцяг Кастрычніка” (“Узвышша”), “Во славу Родины”, “Родны край” Логойского района, “Газета пенсионера”, “Трудовой путь”. Удзельнік Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Границы Содружества – мужество, честь и отвага» (2010, 2012 гг.).

Уладзімір Шымановіч (1963 г.) нарадзіўся ў г. Варкуце. Але ўсё яго жыццё звязана з Беларуссю. Вершаваныя радкі прыйшлі да яго яшчэ ў дзяцінстве і засталіся назаўсёды. Калі вучыўся ў вучылішчы, служыў у арміі не пераставаў шукаць сябе ў паэзіі. Потым вучыўся ў БДУ. Працаваў. Сям’я. Каханне. Любімы чалавек. Дзеці. Усё гэта вызначыла далейшы шлях жыцця – творчасць. Таму што толькі шчаслівы чалавек здольны да творчасці. Друкаваўся ў раённай газеце. Стаў адным з прызёраў конкурсаў “Сердцем к подвигу прикоснись”, “Нас творчасць класікаў натхняе”. Выйшаў паэтычны зборнік “Память”.