Гісторыя літаратурна-паэтычнага клуба "Выток"

У студзені 1998 года ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося першае паседжанне літаратурна-паэтычнага клуба «Выток».

Мэтай клуба з’яўляецца падтрымка таленавітых паэтаў, папулярызацыя іх творчасці, развіццё літаратурнай дзейнасці на Дзяржыншчыне.

На працягу 17-ці гадоў збіраюцца ў бібліятэцы “вытокаўцы”, каб падзяліцца творчымі здабыткамі, паслухаць новыя творы сяброў па пяру, выслухаць карысныя парады і даць сяброўскія заўвагі аднадумцам. Сярод удзельнікаў клуба – людзі розных узроставых катэгорый, прафесій, рознага адукацыйнага ўзроўню. У кожнага з іх свая творчая манера, але аб’ядноўвае ўсіх адно – любоў да паэтычнага слова і роднага краю.

Паседжанні літаратурна-паэтычнага клуба “Выток” вельмі розныя: вечары паэзіі, літаратурныя гасцёўні і вечарыны, паэтычныя турніры і рынгі, літаратурныя гадзіны, лато і экскурсы, гумарыстычныя асарці і літаратурна-музычныя кампазіцыі, прэзентацыі кніг. Агляд мерапрыемстваў "Вытока"

Вершы дзяржынцаў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі (у 2013 годзе была прынята Рэгіна Рэўтовіч, у 2014-м годзе – Людміла Круглік і Барыс Савінаў) і паэтаў-аматараў – гучаць на літаратурных пляцоўках цэнтральнай раеннай бібліятэкі ў час гарадскіх і раённых святаў. Паэты – члены літаратурна-паэтычнага клуба "Выток" – частыя і жаданыя госці ва ўстановах адукацыі, бібліятэках, прадпрыемствах, арганізацыях, воінскіх частках горада і раёна. Аўтары шчодра дзеляцца духоўным багаццем, святлом сваёй душы і дораць слухачам незабыўныя сустрэчы з прыгожым. Агляд мерапрыемстваў "Вытока"

Многія аўтары былі ўдзельнікамі злёту маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”. У розныя гады гэта былі Дзмітрый Шавялёў, Сяргей Ліхачоў, Аксана Хацкевіч, Павел Бірукоў, Алена Сяліцкая, Алена Новік, Ганна Клокава, Аляксей Рудкоўскі і іншыя. Іх вершы былі ўключаны ў зборнікі “Нас слова Купалы да творчасці кліча” розных гадоў.

Ёсць у “вытокаўцаў” і вопыт удзелу ў міжнародных літаратурных конкурсах. Так, у 2006-м годзе, Марына Кліміхіна стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу “Прыгода прыходзіць сама”, які праходзіў у польскім горадзе Кжэшыцэ. Тэма конкурсу гучала як “Свет без вайны і гвалту”. Паэтка прадаставіла на конкурс цыкл вершаў, аб’яднаных назвай “Наш свет выратуе каханне”.

Літаратурна-паэтычны клуб “Выток” падтрымлівае творчыя сувязі з членамі літаратурнага аб’яднання “Нёманец” г.Узда, удзельнікамі народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, клубам паэзіі і аўтарскай песні “Натхненне” Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў, рэспубліканскім часопісам “Вожык”. Запрашае "Выток"

Клуб узначалівалі:
• 1998 – 1999 гг – Ірына Леанідаўна Міхалёва
• 1999 – 2010гг – Святлана Уладзіміраўна Кузьміна
• 2010 – 2013гг – Ірына Уладзіміраўна Міхалёва
• 2013г – Наталля Іванаўна Лебядзеўская

Паэтычныя здабыткі ўдзельнікаў клуба Літаратурныя зборнікі ўдзельнікаў клуба "Выток"

Наша фотагісторыя