На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Памятныя даты Дзяржыншчыны – 2018



Паважаныя бібліятэкары!

Гэты календарык складзены Вам у дапамогу.

А таксама інфармацыя будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага края.


535 гадоў з часу першага афіцыйнага ўпамінання Койданава ў дакументальных крыніцах ВКЛ (1483)


535 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Старынкі (1483)


530 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Станькава (1488)


445 гадоў назад нарадзіўся Даніла Набароўскі(1573-1640) – паэт,перакладчык, лекар, працаваў і жыў у маёнтку Станькава (1573).


430 гадоў назадКойданава атрымала статус мястэчка (1588)


430 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах вёсак Путчына, Рудзіца, Макаўчыцы, Петрашэвічы, Вертнікі, Дзямідавічы, Дзягільна, Карачуны, Машніца (1588)


405 гадоў назадбыў узведзены мураваны Койданаўскі кальвінскі збор (1613)


340 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах вёсак Воўчкавічы, Вязань (1678)


225 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Вялікія Навасёлкі (1793)


170 гадоў з дня нараджэння Рэйзіна Калмана, яўрэйскага паэта, ураджэнца Койданава (1848-1921)


155 гадоў назад была адкрыта царкоўна-прыходская школа ў в. Станькава, цяпер Станькаўская СШ (1863)


135 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Калоднікі (1883)


95 гадоў назад была адкрыта Навасёлкаўская школа (1923)


90 гадоў назад была створана Дзяржынская патрэбкааперацыя (1928)


90 гадоў назад была створана арцель “Аб’яднанне”, на базе якой ў 1956 годзе пачала дзейнічаць швейная фабрыка, цяпер ААТ “Дзяржынская швейная фабрыка “ЭЛІЗ”(1928)


85 гадоў назад была адкрыта Негарэльская бібліятэка (1933)


80 гадоў назад была заснавана руская школа, якая ў 1960 годзе стала СШ №2 г. Дзяржынска (1938)


70 гадоў назад пачаў працаваць торфабрыкетны завод “Дзяржынскі” (1948)


60 гадоў назад былі адкрыты Вязанская і Вясёлавугольская бібліятэкі (1958)


50 гадоў назад быў пабудаваны Дзяржынскі ільнозавод (1968)


50 гадоў назад быў адкрыты Музей прыроды ў п. Гарадзішча (1968)


50 гадоў назад пачаў працаваць ф-л “Вытворча-рамонтная база” ААТ “Западэлектрасеткабуд” (1968)


45 гадоў назад быў здадзены ў эксплуатацыю СДК у в. Чэрнікаўшчына (1973)


35 гадоў назад быў створаны харэаграфічны калектыў “Беларусачка” Дома культуры пас. Энергетыкаў (1983)


30 гадоў назад быў заснаваны мехкар’ер “Чаркасы”, зараз ф-л "Нярудбудматэрыялы” РУП “Дарбудіндустрыя” (1988)


25 гадоў назад была створана студыя эстраднай песні “Апрель” Дзяржынскага ГДК (1993)


15 гадоў назад было заснавана СТАА “Інтэка-масцер” (2003)


Студзень


30 гадоў назад быў адкрыты Музей гісторыі і працоўнай славы станцыі Негарэлае (1988)


2 - 90 гадоў з дня нараджэння Валадзько Леаніда Вікенцьевіча, беларускага фізіка, акадэміка АН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, ураджэнца в. Баравое (1928-1978)



3 - 90 гадоў з дня нараджэння Бардовіча Анатоля Майсеевіча, беларускага вучонага, мовазнаўца, ураджэнца в. Малыя Навасёлкі (1928)


6 - 65 гадоў з дня нараджэння Александровіча Анатоля Вячаслававіча, беларускага мастака, ураджэнца г. Дзяржынска (1953)


7 - 95 гадоў назад была адкрыта хата-чытальня пры Койданаўскім клубе, цяпер ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” (1923)


8 - 70 гадоў з дня нараджэння Брайдэра Юрыя Міхайлавіча, пісьменніка-фантаста (1948-2006)


14 - 75 гадоў назад была спалена разам з жыхарамі в. Літавец (1943)


28 - 100 гадоў з дня ўтварэння Дабрынёўскага сельскага Савета (1918)


30 - 75 гадоў назад была спалена разам з жыхарамі в. Глухое Пярхурава (1943)


Люты


50 гадоў назад Дзяржынскі райпатрэбсаюз быў рэарганізаваны ў РАЙПА (1968)


2 - 75 гадоў назад была спалена разам з жыхарамі в. Садкаўшчына (1943)


10 - 150 гадоў з дня нараджэння Каруся Каганца, пісьменніка, перакладчыка, драматурга, мастака, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху (1868-1918)


12 - 100 гадоў з дня нараджэння Бурака Аляксандра Кандрацьевіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца г.Дзяржынска (1918-1993)


19 - 110 гадоў з дня нараджэння Шушкевіча Станіслава Пятровіча – паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі, ураджэнца в. Бакінава (1908-1991)


Сакавік


3 - 100 гадоў з дня нараджэння Мыслівец Валянціны Пятроўны, Героя Сацыялістычнай працы, даяркі дзяржаўнай станцыі “Шыкатавічы” (1918-2011)


21 - 85 гадоў з дня нараджэння Жыбрык (Умецкай) Ніны Іосіфаўны, пісьменніцы, нарадзілася на хутары паблізу в. Малыя Навасёлкі (1933)


23 - 35 гадоў назад у в. Целяшэвічы была адкрыта школа, якая паклала пачатак Вялікасельскай СШ (1983)


29 - 80 гадоў з дня нараджэння Грушы Васіля Паўлавіча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, ганаровага грамадзяніна г. Дзяржынска і г. Фаніпаля (1938)


Красавік


21 - 130 гадоў з дня нараджэння Блажэннай Валянціны Мінскай (Валянціны Феадораўны Сулкоўскай) (1888-1966), святой Беларускай праваслаўнай царквы


23 - 60 гадоў з дня нараджэння Марозавай Марыяны Генадзеўны, беларускага кампазітара, педагога, нарадзілася ў г. Дзяржынску (1958)


Май


1 - 105 гадоў з дня нараджэння Кроля Абрама Іосіфавіча, беларускага жывапісца, ураджэнца г. Дзяржынска (1913-1990)


9 - 105 год з дня нараджэння Івашына Васіля Уладзіміравіча, беларускага літаратуразнаўцы, педагога, акадэміка Акадэміі педагагічных навук СССР, ураджэнца в. Ляхавічы (1913-2009)


15 - 70 гадоў назад быў заснаваны Негарэльскі вучэбна-вопытны лясгас (1948)


31 - 55 гадоў з дня нараджэння Ходзіна Сяргея Мікалаевіча, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, дэкана гістарычнага факультэта БДУ, ураджэнца п. Путчына (1963)


Чэрвень


5 - 85 гадоў з дня нараджэння Талабаевай Алены Міхайлаўны, заслужанага настаўніка БССР, нарадзілася ў г. Дзяржынску (1933)


8 - 100 гадоў з дня нараджэння Івашына Уладзіміра Рыгоравіча, беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, ураджэнца в. Кукшавічы (1918-2001)


8 - 65 гадоў з дня нараджэння Гразновай Людмілы Мікалаеўны, кандыдата эканамічных навук, выкладчыка БДУ, нарадзілася ў г. Дзяржынску (1953)


9 - 215 гадоў з дня нараджэння Адольфа-Мiхала-Валяр’яна-Юльяна Янушкевiча, падарожніка, пісьменніка (1803-1857)


25 - 105 гадоў з дня нараджэння Суднікава Паўла Дзмітрыевіча, Героя Сацыялістычнай працы, начальніка станцыі Фаніпаль (1913-1995)


26 - 100 гадоў з дня нараджэння Будая Генадзя Васільевіча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Дзяржынскага патрыятычнага падполля, заслужанага дзеяча культуры БССР (1918-1988)


29 - 15 гадоў назад Дзяржынскае ПТВ-212 рэарганізавана ў абласны аграрна-тэхнічны ліцэй (2003)


Ліпень


21 - 95 гадоў з дня нараджэння Ермаловіча Леаніда Іванавіча, падпольшчыка, партызана, настаўніка, краязнаўца, ураджэнца в. Малыя Навасёлкі (1923-2004)


Жнівень


9 - 125 гадоў з дня нараджэння Мачульскага Васіля Фёдаравіча, беларускага літаразнаўца, ураджэнца в. Навасады (1893-1973)


17 - 105 гадоў з дня нараджэння Дудзіча Захара Захаравіча, беларускага вучонага ў галіне эканомікі, ураджэнца в. Шацілы (1913-2002)


29 - 75 гадоў назад была спалена разам з жыхарамі в. Скірманатава (1943)


29 - 55 гадоў назад у раённай газеце “Ленінская праўда” была адкрыта “Літаратурная старонка” (1963)


Верасень


5 - 35 гадоў назад была адкрыта СШ № 4 г. Дзяржынска (1983)


9 - 100 гадоў з дня нараджэння Адашкевіча Сяргея Аляксандравіча, скульптара, ураджэнца в. Перацяткі (1918-2007)


10 - 95 гадоў з дня нараджэння Бірылы Мікалая Васільевіча, беларускага мовазнаўца, акадэміка АН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара, ураджэнца в.Скварцы (1923-1992)


29 - 60 гадоў з дня нараджэння Глобуса Адама (Адамчыка Уладзіміра Вячаслававіча), беларускага пісьменніка, ураджэнца г. Дзяржынска (1958)


Лістапад


50 гадоў назад быў адкрыты дзіцячы сад №3 г. Дзяржынска (1968)


17 - 190 гадоў з дня нараджэння Чапскага Эмерыка Карлавіча, дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера, нумізмата, ураджэнца в. Станькава (1828-1896)


29 - 90 гадоў з дня нараджэння Сямашка Алены Сцяпанаўны, заслужанага настаўніка БССР, ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна (1928)


Снежань


12 - 95 гадоў з дня нараджэння Касцюковіча Сяргея Сцяпанавіча, беларускага вучонага ў галіне машынабудавання, кандыдата тэхнічных навук, ураджэнца г.п. Негарэлае (1923)


 

Яндекс.Метрика