На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Выбітныя асобы



МІНІЧ Васіль Віктаравіч, нарадзіўся 8.03.1949 г. у в. Сукачы Жыткавіцкага раёна. Беларускі мастак. У 1976 г. закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. З 1979 года жыў і працаваў у Дзяржынску. Аўтар праекта мастацкага афармлення Дзяржынскага гісторыка-краязнаўчага музея. Ажыццяўляў праектаванне і мастацкае афармленне гарадскіх свят, інтэр’ераў, будынкаў, рэкламы. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў. Арганізаваў 2 персанальныя выставы ў Дзяржынску. Галоўная тэма твораў мастака — прырода яго роднага Палесся.


САБАЛЕЎСКІ Анатоль Вікенцьевіч, нарадзіўся 27 мая 1932 г. ў в. Андрыеўшчына. Беларускі тэатразнавец, крытык, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1974), прафесар (1975). Ганаровы доктар навук Ташкенцкага інстытута мастацтваў імя М. Уйгура (1998). У 1958 годзе закончыў БДУ. З 1958 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1961 г. выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтва. З 1993 г. у Беларускім універсітэце культуры, адначасова ў 1992-1998 гг. галоўны рэдактар часопіса «Тэатральная Беларусь». Даследуе пытанні гісторыі, тэорыі і сучаснай практыкі беларускага тэатра, драматургіі, узаемасувязей беларускага тэатральнага мастацтва з культурамі іншых народаў, творчасць дзеячаў сцэны. Аўтар аповесці «Жылі-былі хлопцы…» (1961), апавяданняў. Пад агульнай рэдакцыяй А. В. Сабалеўскага выдадзена энцыклапедыя «Тэатральная Беларусь» (ч.1-2, 2002-2003).


САВАСЦЮК Антон Іванавіч, нарадзіўся 1.05.1927 г. у в. Баравое. Беларускі філосаф. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1989), доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1985). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Навуковыя працы па сацыяльнай філасофіі і паліталогіі, праблемах сацыяльнага развіцця, структуры грамадства і сацыяльных супярэчнасцях.

Яндекс.Метрика