На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Выбітныя асобы



САВІК Лідзія Сямёнаўна, нарадзілася 1.03.1936 г. у в. Камуна Любанскага раёна, потым пераехала з бацькамі ў Дзяржынск. Пісьменніца, літаратуразнаўца, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1977), прафесар (2001). Ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1995). Закончыла дзяржынскую СШ № 1, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1962). Працавала піянерважатай у Вязанскай СШ, у дзяржынскай СШ № 1, затым — у бібліятэцы АН БССР імя Я. Коласа, Інстытуце літаратуры імя Я. Коласа АН Беларусі, з 1982 г. — у Беларускім універсітэце культуры. Аўтар кніг «Адчуванне часу: тэма вёскі ў сучаснай беларускай прозе», «Каб не астыла цяпло зямлі», «Вяртанне» і інш.


САВІЧ Уладзімір Пятровіч, нарадзіўся 16.04.1952 г. у в. Акцябр Лагойскага раёна. Беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1990). Вучыўся ў СШ № 2 г. Дзяржынска. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Член беларускага саюза мастакоў (1978). Працуе ў станкавай і кніжнай графіцы.


УЛАШЧЫК Мікалай Мікалаевіч, нарадзіўся 14 лютага 1906 года ў вёсцы Віцкаўшчына. Беларускі гісторык, археограф, археолаг, этнограф, краязнавец, літаратар. Доктар гістарычных навук. Закончыў БДУ у 1929 г. З 1924 г. па 1930 г. працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і Кніжнай палаце БССР. У 1930 г. арыштаваны па так званай справе «Саюза вызвалення Беларусі», у 1931 г. высланы на 5 гадоў у г. Налінск Вяцкай вобласці. У 1933 г. асуджаны паўторна, этапіраваны ў Марыінскі папраўча-працоўны лагер (Новасібірская вобласць), пасля ў пас. Суслава Кемераўскай вобласці. Вызвалены ў 1935 г. без дазволу вяртання на Беларусь, выкладаў у расійскіх школах і тэхнікумах. З 1939 г. у Ленінградзе, настаўнічаў. 23 чэрвеня 1941 г. арыштаваны і высланы ў г. Златауст Чэлябінскай вобласці. У 1942 г. вызвалены, займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 г. выкладаў у Маскоўскім універсітэце.

У 1949 г. звольнены з працы, рэпрэсіраваны і ў 1951 г. этапіраваны ў Сібірскі лагер пас. Суслава. Вызвалены ў 1955 г., вярнуўся ў Маскву, дзе да 1986 г. працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Галоўныя кірункі даследаванняў — праблемы аграрнай гісторыі, крыніцазнаўства, археаграфіі Беларусі, айчыннага летапісання. Пераклаў на рускую мову і падрыхтаваў да выдання Хроніку Быхаўца (1966). Складальнік і рэдактар 32-га і 35-га тамоў беларуска-літоўскіх летапісаў у серыі Поўны збор рускіх летапісаў. Аўтар «Нарысаў па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду» (1973), «Працы па археалогіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі». Адшукаў і апісаў Ленінградскі і Краснаярскі спісы «Хронікі літоўскай і жамойцкай». Аўтар гістарычна-этнаграфічных, краязнаўчых, мемуарных прац «Была такая вёска»(1989), «Хроніка» (1991-1997), «Краязнаўства» (1999-2000). Памёр 14 лістапада 1986 г. Помнік М. М. Улашчыку адкрыты 1 верасня 2002 г. у горадзе Старыя Дарогі на сядзібе Музея выяўленчага мастацтва фонд Анатоля Белага.


Яндекс.Метрика