На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Выбітныя асобы



ШОТ Аляксандр Уладзіміравіч, нарадзіўся 13.03.1925 г. у в. Дзямідавічы. Беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1964), прафесар 91967). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1977). Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1953), у 1965 – 1992 гг. — загадчык кафедры гэтага інстытута. Навуковыя працы па абдамінальнай хірургіі, транспланталогіі, ангіягенным сепсісе. Распрацаваў і ўкараніў у практыку пратэзаванне клапанаў аорты без выключэння сэрца з кровазвароту. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).


ШЫКУНОВА Ірына Сямёнаўна, нарадзілася 15.03.1940 г. у в. Камуна Любанскага раёна, потым пераехала з бацькамі ў Дзяржынск. Беларуская спявачка, педагог. Скончыла Беларускую кансерваторыю. З 1964 г. — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Працавала ў Беларускай акадэміі музыкі. Заслужаная артыстка (1972), народная артыстка (1980) Беларусі. Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1998).

Яндекс.Метрика