На главную
ББК 78.
ДЗ 43

СВЯТАЯ ВАЛЯНЦІНА МІНСКАЯ


  • 1
  • 2

Свой малітоўны подзвіг Валянціна несла дзеля ўмацавання веры тых, хто адчуваў на сабе цяжар ганенняў за веру Хрыстову. Менавіта ў гэтым быў духоўны сэнс яе служэння Госпаду.

Сваім духоўным зрокам блажэнная бачыла жыццё наведвальнікаў, не пыталася, хто за чым прыйшоў, а давала мудрыя адказы нават на незададзеныя пытанні.

Яна прымала людзей у маленькім доміку, які раней быў царкоўнай старожкай.

Сваіх наведвальнікаў Валянціна асяняла святым крыжам Гасподнім, які захаваўся да нашых дзён. Яна запомнілася сучаснікам як чалавек незвычайнай дабрыні і спагады.

Больш за 30 гадоў была блажэнная Валянціна ў цялеснай немачы. 6 лютага 1966 года яна адышла да Госпада. Пахавана на могілках вёскі Крысава Дзяржынскага раёна. 6 лютага 2006 года адбылася яе кананізацыя ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску.

Яшчэ пры жыцці многім наведвальнікам яна гаварыла: «Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, і я вам дапамагу». І сёння шмат людзей атрымліваюць духоўнае суцяшэнне і збаўленне ад хвароб на магілцы святой блажэннай Валянціны Мінскай. На гэта святое месца ўвесь час прыходзяць людзі са сваім смуткам, надзеяй на дапамогу і з удзячнасцю.


Яндекс.Метрика