На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Фотогалерея – 2018



Як жывеш, сельсавет?

У студзені адзначыў сваё 100-годдзе Дабрынёўскі сельскі савет. У інфармацыйнай гадзіне, прысвечанай гэтай даце, прынялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў, наведвальнікі бібліятэкі.


0



Аб гісторыі утварэння сельсавета , аб зменах, якія адбываліся на працягу жыцця ўстановы, паведаміў ганаровы госць мерапрыемства – старшыня Дабрынёўскага сельсавета Курак Міхаіл Васільевіч.


0



Прысутныя пазнаёміліся з выставай дасягненняў сельсавета: дыпломы, граматы і кубкі за ўдзел у розных мерапрыемствах раёна і вобласці. На выставе прадстаўлены фотаздымкі конкурсу “Лепшае падвор’е” і прыгожых добраўпарадкаваных вясковых вуліц.


0



0



Пасля заканчэння мерапрыемства старшыня сельсавета правёў прыём вяскоўцаў па асабістых пытаннях.


0


***


Дрэнным звычкам – кніжны заслон

Гадзіна цікавых паведамленняў


0


***


Дапамажы сабе сам

Урок добрых парад для вучняў 8 і 9 класаў быў прысвечаны тэме “Куды пайсці вучыцца?”


Кожны з удзельнікаў атрымаў рэкламны лісток з указаннем спецыяльнасцей, якія можна набыць пасля 9 класа.


0



Аб навучальных установах, якія адкрыты для выпускнікоў базавай школы расказала класны кіраўнік Коласава Лізавета Вячаславаўна.


0



Намеснік дырэктара школы Васілевіч Ганна Сяргееўна пазнаёміла навучэнцаў з планам падрыхтоўкі да выпускных экзаменаў.


0


***


Гістарычныя крокі роднай Міншчыны

Выстава-знаёмства, прысвечаная 80-годдзю утварэння Мінскай вобласці, запрасіла на сустрэчу навучэнцаў 5-6 класаў, настаўнікаў школы.


Слаўнае гістарычнае мінулае Мінскай вобласці знаходзіць належны працяг у сучасным Міншчыны. Аб гістарычных пераўтварэннях Мінскага краю ў рэгіён з моцным прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам і ішоў аповед на сустрэчы.


0



0



Аб развіцці адукацыі ў Мінскай вобласці расказала настаўніца рускай мовы і літаратуры Занеўская Зоя Вячаславаўна.


0


***


Хатынь: сімвал вечнага смутку беларускага народу

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі 22 сакавіка 1943 года… Такімі словамі пачалася бібліятэчная гадзіна, прысвечаная 75 гадавіне трагедыі ў Хатыні.


0



Аб трагедыі вёскі Літавец Дзяржынскага раёна расказаў настаўнік гісторыі Галькевіч Міхаіл Вацлававіч.


0



Урыўкі з кнігі Алеся Адамовіча “Я з вогненнай вёскі…” зачытвае Касьян Ксенія.


0



0


***


Зіма – чараўніца

На зімовых канікулах для першакласнікаў адбылася прэзентацыя выставы і гучныя чытанні дзіцячых чароўных казак пра зіму.


Дзеці пазнаёміліся з выставай і з задавальненнем слухалі вершы і казкі, расказвалі пра сваіх любімых герояў, самі чыталі казкі сваім сябрам.


0



0


***



Яндекс.Метрика