На главную

Вольскі Артур (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі), нарадзіўся 23 верасня 1924 года у Дзяржынску. Беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1955 г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі. Першы літаратурны твор надрукаваў у 1937 годзе. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья». Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (1984), «Наваселле дрэў» (1990). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікратое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудны горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я- прафесія мая (1987), апавяданне-эсе «Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974 гг. Сумесна з П. Макалём напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У сааўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены у 1978). Аўтар п'ес-казак «Сцяпан — вялікі пан» (1979), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). П’еса-казка «Сцяпан — вялікі пан», пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 г. на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі, з'явілася першай беларускай аперэтай для дзяцей. На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989). Койданаўскай бітве сярэдзіны ХІІІ ст. прысвяціў паэму «Паланянка» (1962). Перакладаў з рускай,украінскай, літоўскай, латышскай, яўрэйскай, нямецкай моў. Памёр 5 верасня 2002 года.

Яндекс.Метрика