Малашко Надежда Филипповна

    Родилась 28 февраля 1934 г. в г. Рогачёве Гомельской области.
В 1950 году окончила Речицкое педучилище и была направлена работать учительницей начальных классов в Гвозницкую семилетку Малоритского района Брестской области.
С 1955 по 1963 г. – воспитатель Новоселковского детского дома Дзержинского района. В 1972 году окончила Минский педагогический институт. С августа 1963 по июнь 1973 г. работала учительницей начальных классов Ляховичской восьмилетней школы Дзержинского района. С 1973 по июль 1986 г. – председатель исполкома Ляховичского сельского Совета народных депутатов, с 1986 по 1990 г. – секретарь сельсовета. С 1990 г. на пенсии.
Заслуженный учитель БССР (1971). Звания «Почетный гражданин Дзержинского района» удостоена в 1996 году.

"Жыве Надзея з верай і любоўю" па артыкулу Уранава В.

Успамінаючы дзяцінства, апаленае вайной Н. П. Малашка заўседы з удзячнасцю выказваецца аб той дапамозе, якую атрымала з боку дзяржавы. Застаўшыся сіратой, яна і двое братоў былі аддадзены ў Рагачоўскі дзіцячы дом №18. Менавіта дзякуючы такой падтрымцы, яна паспяхова скончыла школу, атрымала прафесію настаўніцы і знайшла сваё месца ў жыцці, а таму ўсе грамадскія справы ўспрымала як свае асабістыя, а слова Радзіма мела для яе не абстрактнае паняцце, бо папаўнялася канкрэтным зместам, у якім аб'ядналіся і павага, і любоў, і гатоўнасць да самаахвярных учынкаў.
Юнацтва - гэта заўседы бурная пара, напоўненая водарам рамантыкі і адкрыцця. Непаседлівая па характару, Надзея Піліпаўна пасля заканчэння педвучылішча таксама ўглядалася ў мройныя далягляды, абазначаныя ў пачатку пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя гучна - заманлівым словам "Цаліна", аднак трапіць у казахскія стэпы не давялося, бо не толькі хлебная, але і педагагічная ніва патрабавала прыкладання маладых рук. Так дваццацігадовая дзяўчынка зрабіла свой выбар, і першы працоўны крок у яе адбыўся на Дзяржыншчыне, у Навасёлкаўскім дзіцячым доме, выхавальніцай.
Апрача выканання сваіх прафесійных абавязкаў, маладая настаўніца актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці. Любімым яе дзецішчам стала арганізаваная ў мясцовым калгасе мастацкая самадзейнасць.
У хоры, якім яна кіравала, сваім сакавітым барытонам вызначаўся малады аграном Дзмітрый Малашка. Агульныя інтарэсы і любоў да спеваў аб'ядналі маладую пару, і ў хуткім часе яны згулялі вяселле і сталі мужам і жонкай.
Неўзабаве, па прапанове мужа, пераехалі ў веску Ляхавічы, дзе жылі яго бацькі. Дзмітрый Віктаравіч стаў аграномам у мясцовым калгасе, а Надзея Піліпаўна настаўнічала ў Ляхавіцкай васьмігодцы, як заўсёды поўнасцю аддаючы сябе любімай справе.
Менавіта тут яна дабівалася вяршыні свайго педагагічнага майстэрства. У 1971 годзе за поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей Н. П. Малашка была ўдастоена ганаровага звання "Заслужаны настаўнік БССР".

 

Яе энергіі хапала і на грамадскія абавязкі. Надзею Піліпаўну часта можна было сустрэць на калгасных фермах, дзе яна чытала лекцыі, выпускала "Маланкі" і "Баявыя лісткі". I ў клубнай установе ніводная канцэртная праграма не абыходзілася без яе ўдзелу, а таксама яна неаднаразова была ўдзельніцай раённых выстаў майстроў народнай творчасці.
I пры гэтым усім ёй даводзілася выхоўваць сваіх траіх дзетак. "Без дапамогі мужа і яго бацькоў я б ніколі не змагла паспець ўсюды, а таму бязмежна ўдзячна гэтым цудоўным людзям за тое, што яны з разуменнем адносіліся да маёй справы," - прызнаецца сама Надзея Піліпаўна.
1973 год вызначыў новы накірунак ў працоўнай кар'еры Н. П. Малашка - яна была абрана старшынёй сельскага Савета. Менавіта на гэтай пасадзе ў поўнай меры раскрыліся яе арганізатарскія здольнасці і лепшыя чалавечыя якасці, бо ў вырашэнні фінансава - гаспадарчых пытанняў праяўляла яна кемлівасць, і з людзьмі ўмела ладзіць. Ніякія цяжкасці не стрымлівалі старшыню сельскага Савета, бо яе ўпартасці і настойлівасці ў ажыцяўленні пастаўленных мэт маглі пазадройсціць многія мужчыны.
Дзякуючы намаганням Н. П. Малашка ў цэнтры Сельскага Савета з'явіліся новая школа, дзіцячы садок, жылыя забудовы. Дарогі палепшылі свой стан. Зараз ужо рэдка хто ўспомніць аб той багне каля вітаўскага лесу, якая ў непагадзь рабіла непраезджым шлях да райцэнтра. Шмат сіл патраціла Надзея Піліпаўна , каб адваяваць ў балота гэты кавалак зямлі.
I усё рабілася ва ўмовах бюджэтнага фінансавання, якое, як вядома, з'яўляецца і па сённяшні дзень прыкрыццём для бяздзейнасці непаваротлівых гаспадарнікаў. У адрозненне ад гэтай катэгорыі кіраўнікоў Надзея Піліпаўна ніколі не скардзілася на недахоп сродкаў, а настойліва шукала крыніцы фінансавання. У яе ўсталяваліся трывалыя дзелавыя сувязі з упраўленнем сельскай гаспадаркі, дэпутатамі раённага Савета, кіраўнікамі гаспадарак. А таму справы рухаліся наперад.
"Быць у гушчы падзей і жыць інтарэсамі народа" - гэта некалі вядомае партыйнае выказванне ў многіх сучасных кіраўнікоў выклікае скептычную ўсмешку. Так, сапраўды, на наш светапогляд наклала ўжо адбітак прапаганда іншых жыццёвых прынцыпаў і ідэалаў, якія на першае месца ставяць ўласны дабрабыт, а калектывізм, агульная спагада і дапамога адыходзяць на другі план.
Зусім па-іншаму разглядала сваё месца ў грамадстве Надзея Піліпаўна. Выхаваная ў дзіцячым доме, яна з маленства пазнала тую важную чалавечую ісціну, што толькі агульнымі намаганнямі можна пераадолець цяжкасці, і як высока цэніцца ў агульным жыццёвым асяроддзі дабрыня, чуласць і міласэрнасць.



Можа таму Надзея Піліпаўна, знаходзячыся на старшынёўскай пасадзе, так многа ўвагі надавала рабоце з людзьмі. Ўсё яе тады цікавіла - і ўмовы жыцця адзінокіх пенсіянераў, і клопат аб ветэранах вайны, і неблаганадзейныя сем'і, дзе малыя дзеці пакутвалі ад запояў бацькоў, і іншыя сацыяльныя праблемы, якія мелі месца на падначаленнай ей адміністрацыйнай адзінцы.
Дарэчы, Н. П. Малашка была ініцыятарам правядзення першага ў раёне свята вёскі. Не менш гучны рэзананс мелі сельскія сходы, якія яна ініцыіравала і праводзіла. А каб ўсюды паспець і да ўсяго прыкласці рукі, сама працавала шмат і да гэтай работы прыцягвала дэпутацкі корпус і грамадскі актыў. Не выпадкова, што і старшыньская дзейнасць Н. П. Малашка не засталася па-за ўвагай раённага кіраўніцтва. У 1996 годзе яна была ўдастоена высокага звання "Ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёна", "Ветэран працы".


Бабуля з дзядулем чакаюць у госці ўнукаў і праўнукаў.

Са сваім мужам, Дзмітрыем Віктаравічам, пражылі душа ў душу 52 гады. Яго не стала ў 2011 годзе. У Надзеі Піліпаўны 6 унукаў і 6 праўнукаў.

Надзея Піліпаўна Малашка з мужам Дзмітрыем Віктаравічам. Фотаздымак 1980-х гадоў.


Знаходзячыся на заслужанным адпачынку, яна не губляе чалавечых зносінаў з суседзямі, знаёмымі, былымі калегамі. Сям'я Малашка на працягу шматлікіх гадоў сябруе з чалавекам - легендай, радавыя карані якога знаходзяцца тут, на Дзяржыншчыне, у вёсцы Ляхавічы, Генадзем Уладзіміравічам Юшкевічам.

У в. Вінаградаўка на дачы Г. Юшкевіча.

У гасцях у Г.У. Юшкевіча. в. Вінаградаўка, Дзяржынскі раён.

Г. У. Юшкевіч у 1942 годзе, калі яму было толькі 13 гадоў, стаў разведчыкам ў разведгрупе "Чайка", якая дзейнічала ў Дзяржынскім раёне, потым разведчыкам групы "Джэк" 3-га Беларускага фронта, якая выконвала асобыя заданні, знаходзячыся ў Прусіі, у 10-ці кіламетрах ад бункера Гітлера "Вольфшанцы" (у перакладзе на рускі язык Воўчае логава).
Яны часцяком сустракаліся на дачы Г. У. Юшкевіча, якая знаходзіцца ў в. Вінаградаўка Дзяржынскага раёна.
Па - ранейшаму цікавіцца Н. П. Малашка падзеямі ў свеце і ў нашым раёне, а інфармацыю чэрпае з рэспубліканскай і мясцовай прэсы. Калі дазваляе здароў'е, то яна заўсёды прысутнічае на масавых мерапрыемствах, якія праводзяць бібліятэка сумесна з сельскім клубам.
Што самае каштоўнае ў чалавека, пражыўшага доўгае і сумленнае жыццё? Вядома ж, сталая мудрасць, вопыт і ўспаміны аб найбольш яркіх момантах з працоўнай біяграфіі. Усімі гэтымі набыткамі ў поўнай меры валодае Надзея Піліпаўна Малашка, бо ў гады росквіту сваёй працаздольнасці не сядзела, склаўшы рукі, а поўнасцю аддавала сябе працы, стараючыся прынесці карысць Радзіме. У гэта не проста гучнае параўнанне з часоў партыйнага кіравання, якое было на слыху ў гады яе маладосці. Яно стала хутчэй маральным прынцыпам, якому Надзея Піліпаўна застаецца вернай і па сёняшні дзень, нягледзячы на змяніўшыеся палітычныя арыенціры.
28 лютага 2014 года жыццёвы шлях Надзеі Піліпаўны дасягне 80-гадовай азнакі. Здароў'я Вам і даўгалецця, шаноўная Надзея Піліпаўна!

Падрыхтавана па артыкулу Уранава В.

"Девочка шла по войне…" воспоминания Н.Ф. Малашко

…Я хорошо помню день начала войны. Мама отправила моего старшего брата в магазин за хлебом и баранками. Ну и я вцепилась идти с ним. Когда мы пришли к магазину, то увидели очень много людей, которые стояли у столба с репродуктором и, затаив дыхание, слушали голос диктора. Женщины плакали и повторяли одно слово: «война, война». Я не знала смысла этого слова, но понимала, что это что-то плохое. В магазин было не пробиться, и мы побежали домой с пустыми руками. А дома тоже увидели заплаканную маму и отца, спешно собиравшегося на работу.
Мой отец, Горбачёв Филипп Андреевич, 1905 года рождения работал старшим стрелочником на железнодорожной станции «Рогачёв». И когда началась война, он вместе с другими железнодорожниками сутками находился на работе, пропуская эшелоны с ценным оборудованием с фабрик и заводов в тыл нашей страны. В августе месяце немцы приблизились к городу, город бомбили. Отец забежал попрощаться с семьёй, и с последним эшелоном уехал на Восток.
По рассказу одного из железнодорожников, оставшегося в живых и вернувшегося в г. Рогачёв, их отправили в г. Ишим строить узкоколейку от завода, где делали снаряды, до складов, где хранились боеприпасы. Но, когда в декабре 1942 г. немцы рвались к Москве, всех, кто мог держать оружие в руках, отправили на защиту столицы нашей Родины. Там он и погиб. Летом 1944 г. в освобождённый Рогачёв пришло извещение, что он пропал без вести.
После ухода отца на фронт мы жили в своём доме с мамой. Наш дом был на окраине города, поэтому держали хозяйство. Но 1943 году мама тяжело заболела и умерла. Немцы забрали нашу корову и увели на убой. Прямо во дворе разделали двух поросят, выловили всех курей. И мы, трое малолетних детей (четырёх, девяти и одиннадцати лет), остались жить одни в своём доме.
Больше всего боялись того, что немцы заберут у нас кровь своим раненым солдатам. Заслышав гул машины, мы бежали в огород и прятались в картошке. Кормились, чем придётся. Копали картошку, ещё посаженую мамой, срезали колосья ржи, подсмаливали на костре, вылущивали зерно и ели. В лужах, оставшихся после половодья Днепра, ловили рыбку рубашками с завязанными рукавами и воротом. Вечером солили, а утром уже ели. На вишнёвых деревьях соскребали смолу и тоже ели. Кое-что давали соседи. У нас был небольшой сад. Пока не начались морозы, это была большая помощь и поддержка. Самая большая трудность состояла в том, что мы со старшим братом могли голод перетерпеть, а вот как это объяснить четырёхлетнему мальчику.
И мой старший брат стал ходить в соседние деревни Мадора, Гадиловичи, Заполье, и напрашиваться к людям в помощь на любую работу (кому корову отпасти, кому дров наколоть, сажу в трубе почистить и др.). За это его кормили, и кое-что с собой давали. А он приносил нам.

Родители Н.П. Малашко (Горбачёвой): Отец Горбачёв Филипп Андреевич,
Мать Горбачёва Анастасия Петровна и их первенец Володя.
г. Рогачёв, 1930 г.

Приближалась зима 1943 года. Однажды брат залез на чердак нашего дома, чтобы найти какую-нибудь заброшенную одежду нашему малышу и обнаружил там висящую на жерди сухую телячью шкуру. Он отнёс её к соседу – инвалиду, который мог бы пошить из этой шкуры какую-нибудь обувь нашему брату. Но сосед сказал, что обувь он не сошьёт, а её можно съесть. Сосед осмолил шкуру, оскрёб, а его жена порезала на кусочки и стушила в русской печке. Это было очень вкусно, хотя плохо жевалось и глоталось. А одежду брату я с соседской бабкой пошили из байкового одеяла и дверной занавески. Война приучала ко всему: холоду, голоду, страху, терпению.
Наступил 1944 год. Советские войска всё ближе и ближе к городу. Поняв и почувствовав это, немцы стали выгонять жителей с днепровской стороны через железную дорогу к р. Друть, создавая, таким образом, живой щит наступающим нашим войскам.
Закутали братика в одеяло, посадили на саночки и поехали, так как немцы ходили по домам и силой выгоняли, заставляя покинуть свои жилища.
Первым нашим пристанищем была конюшня бывшей ветеринарной станции. Лошадей там, конечно, не было, но в каждом стойле ютились люди. Было очень холодно, сквозил ветер. Прижавшись, друг к другу, мы с трудом переночевали несколько ночей. Люди стали говорить, что надо перебираться в пустующее здание «Централки» (городская тюрьма), которая находилась недалеко от конюшни. Люди засобирались, кто пошёл, кто поехал. И мы за ними. Разместились в подвальном помещении (видимо здесь было затишнее и теплее). Кто-то из постояльцев дал нам по кусочку сухаря. Было неописуемо вкусно. Но вдруг пришёл какой-то мужчина и сказал, что здание заминировано или будет заминировано – немцы хотят его взорвать. Все стали собирать свои пожитки и покидать это пристанище. Мы тоже выбрались из подвала, но куда ехать, не знали.
К нам подошёл тот же мужчина и спросил: «А вы чьи, дети? Почему одни? Где ваши родители?» Брат ответил. «Я знаю вашего отца. Пойдёмте со мной». Он взял на руки нашего меньшего брата, и мы пошли за ним. Он привёл нас к себе домой. Дома была жена и дочь. В доме было тепло. Нас накормили горячим супом и показали на кухне угол, в котором мы можем расположиться. Дали матрац и подушку. Прижавшись, друг к другу, мы согрелись и крепко заснули. В этой семье мы прожили долго, может месяц. Они нас кормили, смотрели, сочувствовали.
Однажды мы проснулись от взволнованных голосов чужих людей. Они говорили о том, что если хорошо заплатить охранникам, то они отпустят их вторую дочь из лагеря. Оттуда её собирались отправить в Германию. Хозяйка и другие женщины стали собирать какие-то ценности. Кто и куда ходил, я не знаю, но вскоре их дочь сбежала из этого лагеря. Все плакали от радости. А вскоре и «Централка» взлетела на воздух. От взрыва повыбивало окна. Все заволновались, что может загореться их дом и надо перебираться в землянку.
Она находилась в глубине двора, недалеко от дома. Зажгли лампу, сделанную из гильзы снаряда. А на улице слышались взрывы, стрельба. Семья перебралась в какое-то другое укрытие, а нам велели оставаться в землянке. Но как только утихла стрельба, мы вылезли из укрытия и поехали по улице. Было так светло, город горел. И вдруг мы услышали протяжное «Ура-а-а!» Это наши советские войска заняли город, освободили от фашистской нечисти. Один солдат подбежал к нам и сказал, чтобы мы шли в какое-нибудь укрытие, потому что шла стрельба, и нас могли убить. Мы зашли в первый попавшийся дом. Там было пусто, голо и холодно. Но силы покидали нас, мы легли на дощатый топчан, согрелись друг возле дружки и уснули. Наутро брат оставил нас одних, а сам пошёл на нашу улицу. Вернувшись, сказал, что дом наш сгорел, ещё дымится. Немцев в городе нет. И мы побрели на своё пепелище. А жить стали в пустующем доме соседей, который чудом остался целым и невредимым. Топили печь, картошка была в нашем погребе. Ждали весны и возвращения людей.
А когда пришло тепло, мы заболели тифом. Нас случайно обнаружили люди, которые ходили и осматривали пустующие дома. Приехала грузовая машина с солдатами и нас забрали в специальный госпиталь. А когда мы выздоровели, нас определили в детский дом, который был организован летом 1944 года в Рогачёве. Только благодаря заботе нашего государства о детях-сиротах, мы выжили, получили образование.
Старший брат закончил Речицкое педучилище, затем авиационное училище в г. Пугачёве, был военным лётчиком. Умер в 1974 году.
Я также закончила Речицкое педучилище, затем Минский пединститут им. Горького. Работала воспитателем в Новосёлковском детском доме Дзержинского района, переехала в д. Ляховичи по месту жительства мужа и работала учителем начальных классов. В 1974 году была избрана председателем Ляховичского сельского Совета. Сейчас на пенсии.
Меньший брат закончил Мозырское ремесленное училище, работал столяром-краснодеревщиком в г. Норильске. Сейчас на пенсии, живёт в г. Минске.

Воспоминания Н.Ф. Малашко записала Л. Косторенко,
библиотекарь Ляховичской сельской библиотеки.

"Здаровы адпачынак" Н. Гарбачова

Роўна ў 7 гадзін раніцы раздаюцца гукі горна. Пад'ём! 3 пасцелей падхопліваюцца дзеці, бягуць на зарадку. Затым туалет, уборка пакояў...
Так пачынаецца рабочы дзень у Навасёлкаўскім дзіцячым доме.
У 8 гадзін раніцы праводзіцца лінейка, дзе кожны атрад атрымлівае дзённае заданне. Тут адпачынак дзяцей цесна звязан з працай.
Сваёй працай дзеці прынеслі многа карысці мясцоваму калгасу, спіртзаводу. Выхаванцы дзіцячага дома ў сельгасарцелі "Перамога" сёлета апрацавалі 3 га кукурузы, прасушылі звыш 50 т. торфу, нарыхтавалі каля 100 куб. дроў.
У дзіцячым доме ёсць свой агарод, сад. Выхаванцы старанна даглядаюць іх. На агародзе добра растуць капуста, агуркі, морква, буракі.
Выхаванцы дзіцячага дома ўмеюць карысна і цікава адпачываць. Днямі група дзяцей зрабіла падарожжа па рацэ Уса да Фаніпальскай МТС, назад вярталіся пасялковымі дарогамі. Прайшоўшы пяшком 35 км., дзеці азнаёміліся з прыгожымі мясцінамі роднага раёна.
У дарозе яны сабралі гербарый лекавых раслін, тыповай расліннасці лясоў, пароды дрэў, склалі калекцыі насякомых.
У Фаніпальскай машынна-трактарнай станцыі юныя падарожнікі далі канцэрт мастацкай самадзейнасці, на якім прысутнічала звыш ста чалавек механізатараў і жыхароў навакольных вёсак. Гледачы засталіся вельмі ўдзячны юным самадзейным артыстам.
Выхаванцы дзіцячага дома часта ходзяць у лес па ягады, наладжваюць масавыя гульні, чытаюць мастацкую літаратуру, газеты часопісы, займаюцца ў розных гуртках.
За летні перыяд дзеці цікава і весела адпачнуць, а першага верасня, поўныя сіл і здароўя, зноў пачнуць новы навучальны год.

Н. Гарбачова

"Пазайздросцім ёй" У.Куксо

Надзежду Піліпаўну Малашка (Гарбачову) ведаю з далёкага 1956 года. Першая сустрэча адбылася ў Навасёлкаўскім дзіцячым доме, дзе працавала выхавальніцай. Заўважыў — хлопчыкі і дзяўчынкі, пазбаўленыя радасці бацькоўства, цягнуліся да невысокай чарнявай дзяўчыны. Бо душа ў яе была адкрыта насцеж кожнаму. Заўсёды педагог у клопатах, ні мінуты спакою. Адкуль бралася столькі энергіі? Відаць, ад маладосці, любві да дзяцей. Праходзіў час, разляталіся выхаванцы. Са слязамі на вачах (быў сведкай) развіталіся яны з Надзеждай Піліпаўнай. Часта прыязджалі ў Вялікія Навасёлкі. I адразу — да любімага педагога. Радасцю свяціліся вочы ў жанчыны, у хлопчыкаў і дзяўчынак. Потым жыццёвыя абставіны склаліся так, што ў 1962 годзе Н. П. Малашка пачала працаваць у Ляхавіцкай васьмігадовай школе. І тут даказала яшчэ раз любоў да прафесіі, адданасцць высокароднай справе. I была ўпаўне дастойна ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны настаўнік школ БССР».


У 1973 годзе Надзежда Піліпаўна стала старшынёй выканкама Ляхавіцкага сельсавета. Справа для жанчыны новая. Але ніколі не бачыў яе разгубленай, засмучанай, у дрэнным настроі. Наадварот, бачыў рухавай, спрытнай. Яна працавала ў полі з вяскоўцамі, імкнулася ўстанавіць дзелавыя кантакты з 25 дэпутатамі, абапіралася на іх вопыт, спрактыкаванасць. I цяпер былыя народныя выбраннікі Савета Б. А. Пархімовіч, У. Г. Гаркун, В. I. Лукашэвіч, В. С. Казлова, В. У. Плешанкова і іншыя самыя цёплыя словы адрасуюць былому кіраўніку органа ўлады.
У 1991 годзе Н. П. Малашка пайшла на заслужаны адпачынак. 3 гэтай нагоды былы старшыня райвыканкама Я. М. Шыкула і кіраўнік спраў райвыканкама Г. Ф. Федаровічава ўручаюць Надзеждзе Піліпаўне кветкі (на здымку).
Гляжу на фотаздымак і думаю вось аб чым. Давайце будзем па-сапраўднаму зайздросціць гэтай жанчыне. Зайздросціць яе рухавасці, неспакою, бадзёрасці, турботнасці, клапатлівасці, чалавечнасці. I Надзеждзе Піліпаўне быць такой жа заўсёды. I яшчэ пажадаем жанчыне моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця — усяго добрага, што ёсць на белым свеце. Чалавек заслужыў гэтага. Прыміце, паважаная Надзежда Піліпаўна, самыя шчырыя словы пажаданняў і ад мяне, старога сябра.


З павагаю Уладзімір КУКСО

"Ее жизнь полна любовью к людям" Л. Косторенко

Когда-то Л.Н. Толстой сказал: «Если учитель соединяет в себе любовь к делу и к ученикам, он - совершенный учитель». Эти замечательные слова можно полностью адресовать моей первой учительнице Надежде Филипповне Малашко (Горбачевой). 28 февраля 2014 года ее жизненный путь достиг 80-летней отметки.
После окончания Речицкого педагогического училища свою трудовую деятельность Надежда Филипповна начала воспи-тателем в Новоселковском детском доме Дзержинского района. Дети, лишенные родительской ласки, тянулись к черноволосой невысокой девушке, душа ее была открыта каждому ребенку.
В 1962 году Н.Ф. Малашко приступила к работе в Ляховичской восьмилетней школе. И здесь она еще раз доказала любовь к профессии и своим ученикам, за что и была удостоена почетного звания «Заслуженный учитель БССР».
В 1973 году Надежда Филипповна была избрана председателем Ляховичского сельского Совета. Дело для женщины новое. Она полностью отдавала себя работе, старалась все делать на благо местных жителей. В центре сельского Совета была построена новая начальная школа, детский сад. Благодаря стараниям Н.Ф. Малашко улучшилось состояние дорог, был заасфальтирован участок от Дзержинска до Ляхович.
Надежда Филипповна огромное внимание уделяла работе с людьми, ее интересовало все - и условия жизни одиноких пенсионеров, и забота о ветеранах ВОв, и неблагополучные семьи. В тесном контакте она работала с депутатами, руководителями хозяйств. Не случайно, что председательская деятельность Н.Ф. Малашко не осталась без внимания районного руководства, и в 1996 году она была удостоена высокого звания «Почетный гражданин Дзержинского района».
Находясь на заслуженном отдыхе, Надежда Филипповна поддерживает добрые отношения с соседями, знакомыми, коллегами. По-прежнему интересуется событиями, происходящими в мире, в нашем районе, а информацию получает из республиканской и районной прессы. Если позволяет здоровье, она всегда посещает массовые мероприятия, которые совместно проводят библиотека и сельский клуб...
В этот прекрасный юбилей хочется искренне пожелать Вам, Надежда Филипповна, здоровья, долголетия, бодрости духа, благополучия и процветания семье - детям, внукам и правнукам!

С уважением Л.Н. КОСТОРЕНКО, библиотекарь Ляховичской сельской библиотеки,
Ваша бывшая ученица.

Награды

Фотографии

Источники

Валаханович, А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее/ А.И. Валаханович, А.Н. Кулагин.- Минск: Наука и техника, 1986.- С. 102.
«…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…»/ Авт. текста А.С. Криворот [и др.]. – Минск, 2001. – С.7.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.597.
Дзержинск. 860 лет / текст О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.
Минская область: энциклопедия. Д – Я.- Минск, 2007.- С. 29.
Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.- Минск: Беларусь. 2008.- С. 270.
“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8.
Дзержинский район=Дзяржынскі раён=Dzerzhinsk district: фотоальбом.- Минск:РИФТУР ПРИНТ, 2014.- С.31.
Кавалеўскі, В.У. Навасёлкаўскі край/ В.У. Кавалеўскі.- Вялікія Навасёлкі, 2014.- С.116.
Гарбачова, Н. Здаровы адпачынак / Н. Гарбачова // Ленінская праўда.- 1956.- 22 ліпеня.
Куксо, У. Пазайздоросцім ёй!/ У. Куксо.- Сцяг Кастрычніка.- 1997.- 25 студзеня.
Уранаў, В. Жыве Надзея з верай і любоўю/В. Уранаў // Сцяг Кастрычніка.- 2004.- 27 лютага.
Косторенко, Л. Письма с войны /Л. Косторенко // Сцяг Кастрычніка.- 2004.- 5 чэрвеня.
Косторенко, Л. Ее жизнь полна любовью к людям/Л. Косторенко // Сцяг Кастрычніка.- 2014.- .
http://news.21.by/society/2013/01/04/689566.html
http://kajdan.eto-ya.com/a-i-valahanovich-a-n-kulagin-dzerzhinschina-kojdanava-kalvina-2012
http://www.dzr.by/?page_id=10562
http://www.dzr.by/?p=6416
http://kajdan.eto-ya.com/dzerzhinsk-860-let-kojdanava-kalvina-2013