Щербин Владимир Иванович

Родился в 1950 г. в г.Челябинске. В 1983 г. окончил Минский театрально-художественный институт.
Заведующий художественным отделением Дзержинской школы искусств.
Член Союза художников БССР и СССР.
Участник 8 зарубежных и 32 республиканских групповых выставок. Звания “Почетный
гражданин Дзержинского района” удостоен в 2001 г.

 


"Калі мы хочам, каб у нашым горадзе былі мастакі" В. Навіцкая

Вестка аб тым, што выкладчык школы мастацтваў Уладзімір Іванавіч Шчарбін стаў членам Саюза мастакоў Беларусі, абляцела горад хутка. Многім дзяржынцам ён добра вядомы як удзельнік цікавых выстаў, што праходзілі ў гісторыка-краязнаўчым музеі, на гарадскіх святах. Раўнадушных гледачоў не было.
Многае могуць расказаць аматарам мастацтва творы Уладзіміра, нягледзячы на тое, што кожны трактуе іх па-свойму. А што можа дадаць сам мастак? Вось гэтым і пацікавіўся наш карэспандэнт, сустрэўшыся з У.I. Шчарбіным.
— 3 нашага горада выйшла некалькі цікавых мастакоў, якія таксама з'яўляюцца членамі нашага творчага саюза,—расказвае Уладзімір... Узяць хоць бы Адама Глобуса, які спачатку быў больш вядомы аўтар літаратурных твораў.
За межамі рэспублікі вядома творчасць таленавітага графіка Уладзіміра Савіча, які праілюстраваў некалькі мастацкіх кніг у Германіі. А такі заказ — прызнанне высокага прафесіяналізму.
Многія чытачы адразу пазнаюць ілюстрацыі, зробленыя Анатолем Александровічам. Крытыкі адзначаюць у першую чаргу іх грацыёзнасць, своеасаблівы стыль адлюстравання звыклых для нас вобразаў.
А вось дзяржынцам гэтыя мастакі, што набылі вялікую папулярнасць, не надта вядомы. Як запоўніць такі прабел? Хоць справа і клапатлівая і не так лёгка вырашальная, я думаю, зусім дарэчы было б арганізаваць выставу твораў нашых землякоў, напрыклад, у гісторыка-краязнаўчым музеі. Гэта было б добрым падарункам для тых, хто захапляецца мастацтвам. Само па сабе гэта захапленне не прыйдзе — яго трэба выхоўваць.
— Такі экскурс, безумоўна, цікавы для нашых чытачоў. А што Вы можаце расказаць пра сваіх выхаванцаў?
— У школу мастацтваў прыходзяць дзеці з рознай
падрыхтоўкай. Таленты заўсёды выяўляюць сябе. Мая мэта — зрабіць навучэнцаў канкурэнтаздольнымі пры паступленні ў навучальныя ўстановы па мастацкаму профілю, далучыць да прыгажосці. У мастацкіх вучылішчах займаюцца нашы выпускнікі Андрэй Шабар, Саша Радзько, Люда Тарайковіч, Ала Швец, Алег Арцюшэўскі, які тры гады ездзіў на вучобу з Фаніпаля. Пералік можна прадоўжыць, але не ў гэтым справа. Мастацтва развівае ўнутраны свет чалавека.
За курс навучання дзеці вучацца многаму, чэрпаюць цікавыя звесткі і з гісторыі мастацтва. 3 імі знаёміць Наталля Мікалаеўна Сузько. У нас развіваюць свае здольнасці і будучыя майстры па рабоце з саломкай, разьбы па дрэву, тыя, хто захапляецца керамічнымі вырабамі. Дарэчы, з работамі школы мастацтваў гараджане не раз знаёміліся ў час выстаў.
— Наколькі, як выкладчык, вы задаволены поспехамі навучэнцаў?
— Гледзячы што мець пад увагай пад словам поспех. Дзеці развіваюцца духоўна, набываюць навыкі культуры — гэта, бадай, самае галоўнае. Калі ж мець на ўвазе больш рэальнае ўвасабленне, то прывяду такія прыклады. Вучаніца школы Аня Васіленка атрымала апошнім часам медаль за ўдзел у конкурсе міжнароднага дзіцячага малюнка «Радуга», які праходзіў у Венгрыі. Цяпер рыхтуем работы на конкурс, прысвечаны 500-годдзю адкрыцця Амерыкі. Ён адбудзецца ў Італіі, на радзіме вядомага першаадкрывальніка Калумба. Цікавымі былі творы рабят, прысвечаныя стагоддзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
А ведаеце, з якімі цяжкасцямі сустракаемся? Ніяк не можам дамовіцца, каб выдзелілі адну з вітрын Дома гандлю для таго, каб рэгулярна знаёміць гараджан з работамі выхаванцаў. А для дзяцей такая выстаўка немалаважны стымул у развіцці творчасці — мастацтва не павінна замыкацца толькі на самім мастаку і яго блізкім акружэнні. Як сам ацэньваю работу вучняў? Нядаўна Сяргей Дашчэнка атрымаў за свой малюнак адзнаку «шэсць». Не лічыце гэта занадта арыгінальным: як жа ацаніць сапраўды выдатны твор?
— І ўсё ж, хоць Вы не захацелі пачаць інтэрв'ю з гэтага пытання, некалькі слоў скажыце пра сябе.
— Іншы раз успамінаю, з якой радасцю бегалі мы ў Дом піянераў у Стаўрапалі на ўрокі да Радзіёна — мастака, які вярнуўся з фронту і сабраў вакол сябе хлапчукоў-падлеткаў. Часам недаядалі, былі і іншыя цяжкасці, але так хацелася маляваць! Затым скончыў мастацкае вучылішча ў Стаўрапалі. Працаваў там некалькі гадоў, пакуль не стаў студэнтам Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута. Затым лёс закінуў у Дзяржынск. Жыву з сям'ёй у Баравым.

— Ці ёсць у Вашых творах тэма, якая стала вызначальнай?
— Калі коратка — гэта сацыяльныя ідэі, наша жыццё-быццё пачынаючы з 50-х гадоў. Не ўмею выконваць так званых камерцыйных работ. А што датычыцца ўдзелу ў розных конкурсах, то пра гэта ў анкетах звычайна пішу — удзельнічаў. I не заўсёды беспаспяхова. Мінск, Масква, Фінляндыя — памятныя месцы, дзе пабывалі работы, якія лічу лепшымі ў сваім арсенале.
— Уладзімір Іванавіч, ведаю, што і Вам не раз даводзілася чуць: не да культуры цяпер, не да мастацтва. Магчыма, настануць для гэтага лепшыя часіны...
— Маё цвёрдае перакананне — культурай трэба займацца заўсёды. Гэты клопат аб духоўнасці вернецца да нас днём заўтрашнім. А тое, што маем сёння — не толькі беды нашай эканомікі, гэта вынік адносін да культуры. Тым больш цяпер, калі не хапае фінансавых сродкаў, свае жорсткія ўмовы дыктуе рынак. Юным мастакам патрэбна дапамога з боку гарадскіх улад, калі мы хочам, каб у Дзяржынску былі таленты. Нельга сваё бескультур'е, зняважлівыя адносіны адзін да аднаго апраўдваць толькі нашымі цяжкасцямі. Непадзельныя два паняцці: псіхалогія і культура. Але гэта тэма больш шырокай гутаркі.
— Будзем рады зноў сустрэцца з Вамі на старонках газеты. На развітанне жадаю Вам і вашым выхаванцам поспехаў.

Інтэрв'ю вяла В. НАВІЦКАЯ

"Эстэтам быць не абавязкова..." М. Іовенка

«Заўсёды застаюся пры думцы, што мастак — гэта не прафесія, а стан душы. I нікому не навязваю ўласнага «прачытвання» маіх твораў. Няхай кожны ідзе і глядзіць, успрымаючы так, як ён гэта бачыць».
Уладзімір ШЧАРБІН

Наконт стану душы. Аб гэтым гаварыць можна шмат і доўга. Што наогул за гэтым паняццем: мімалётны парыў, стойкае захапленне, выпадковы «ўдар маланкі»...? Мабыць, усе ўнутраныя і знешнія фактары разам, але абавязкова ў спалучэнні з яго Вялікасцю Талентам. Менавіта такі сінтэз — галоўная выява не толькі ў выніках творчасці мастака Уладзіміра Шчэрбіна, а і ў самой тэматычнасці яго твораў, амаль двума сотнямі палотнаў прадстаўленых на яго першай, прынамсі ў раёне, персанальнай выстаўцы.
Тэматычнасць, зразумела, заключана не толькі ў арыгінальных назвах твораў: «Сланы ўлятаюць», «О поле, поле, хто цябе...», «Час збіраць камяні», «Балярына і танк», «Белая мара», «Дом, у якім жывуць старыя дзевы» і г. д. Як відавочна і тое, што зусім не выпадковымі і адвольнымі з'яўляюцца выяўленчыя падыходы мастака ў рэалізацыі той ці іншай тэмы.
Дарэчы, аб падыходах. Яны выключна індывідуальныя, уласцівыя творчаму почырку аўтара. Гэта можа падабацца ці не, але зразумелым для кожнага, здаецца, быць не можа.
— Мне, як толькі ўвайшоў на выстаўку, падалося, што гэта — абстракцыя, — падзяліўся адзін з юных наведвальнікаў. — Але хутка зразумеў, што нават там, дзе ёсць пэўная сімволіка, яна простая і даступная для ўспрымання. А галоўнае, варта яе «расшыфраваць», выклікае ў душы такую буру пачуццяў..! Адным словам, высокі стыль. Я ўпершыню зразумеў яго сэнс.

У. I. ШЧАРБІН сярод наведвальнікаў выстаўкі.
Фота Р. Мяснікова

— Стыль сапраўды высокі, але перадача пачуццяў, асацыіраваных з рознымі сімваламі, зусім «прызямлёная»,— дадала не менш юная спадарожніца майго выпадковага субяседніка. Так, вялікім эстэтам быць не абавязкова, каб з першага кроку па выставачнай зале не затрымацца перад плакатам «Спітак. Арменія». Яго кампазіцыйная завершанасць і трагізм уражваюць не менш, як напісаная маслам карціна «Чарнобыль». Трагедыя бачная і нябачная, вялікі боль усяго чалавецтва. Мне падалося, што ў адзін рад з імі можна было б
паставіць цэлыя цыклы карцін, абагуленых адзінай тэмай: «Малітва», «Храм...» Дарэчы, храмавы жывапіс, здаецца, адна з любімых тэм мастака. Мяркуйце: «Храм ля абрыву», «Храм зямны», «Храм нябесны», «Храм урачысты», «Храм і козы», «Храм абезгалоўлены», «Храм асенні» і, падобна, з таго ж раду «Анёл у майстэрні ноччу».
Ніякай містычнасці ў гэтых творах, адна узнёсласць духу. Іншая справа такія з палотнаў, як «Поле, поле, хто цябе ўсеяў...», «Капліца. Чорныя птушкі». Многія з палотнаў вызначаюцца гратэскам, філасофскай загадкай: варыяцыі на тэму «Пераход», «Чаканне», «Дыялогі», «Свята», «Белая мара», «Роздум аб часе» і, вядома, «Два кругі», «Тры кругі». Два апошнія лёгка «чытаюцца», калі даведваешся, што яны — аўтарскае прысвячэнне канкрэтным людзям, іх складанай жыццевай драме.
I, канешне, нельга не захапіцца светлай лірыкай і гэткім жа празрыстым гумарам, няхай і гратэскавым, якія шырока прадстаўлены. Хтосьці ўбачыць іх у па-левітанаўску чыстых невялічкіх жывапісных палотнах, выкананых маслам (дарэчы, сярод іх ёсць са знаёмымі мясцоваму наведвальніку назвамі: «Гаруцішкі», «Бакінава», «Тур'якава», «Баравое»... (хтосьці — у эцюдах (адзін цыкл Карэлія» чаго варты!), простым або каляровым алоўкам, хтосьці — у кідкіх і наадварот сціплых, але вельмі адмыслова завершаных нацюрмортах (іх тут — вочы разбягаюцца). А хтосьці дасць волю сваёй фантазіі ля эцюда «Хрустальная карова» ці, скажам, карцін «Наступленне вечара», «Здаецца, дождж пачынаецца»...
Дарэчы, наконт фантазіі — аўтарскай. Яна, на мой погляд, мае мала агульнага з сюррэалізмам. Нават у арыгінальным аўтапартрэце мастака. А што датычыць партрэтаў наогул... Столькі лірызму і дабрыні, напрыклад, у «Насці», «Карвушы»... Але хопіць. Лепш схадзіце, і ўсё ўбачыце самі. Перажывеце шмат хвалюючых мінут духоўнага ўздыму і ачышчэння. Гэтай асалоды не пазбегнуць, бо вас чакае сустрэча з сапраўдным мастацтвам. А там ужо мяркуйце, якія матывы — левітанаўскія, пікасоўскія, шагалаўскія ці шчарбінаўскія вам бліжэй.
I зноў, дарэчы. На гэты раз наконт самога аўтара і яго выстаўкі як падзеі мясцовага значэння. Даўно ведаю Валодзю Шчарбіна, як таленавітага ды высокаадукаванага чалавека і мастака. Ен шмат вучыўся, вандраваў па свеце, перажываў прыгоды і нястачы, ідучы за сваёй марай. «Прызямліўся» на Дзяржыншчыне, выкладае ў школе мастацтваў, дзе знайшоў сабе высокае прызванне (аб гэтым больш падрабязна ў наступны раз. Тым больш, што, як стала вядома, мастак рыхтуе вялікую выстаўку работ сваіх таленавітых вучняў).
Варта прадставіць яго і так. Член Саюза мастакоў былога СССР, сябра Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэат Усесаюзнага конкурсу плаката і Міжнародных выставак. Работы яго знаходзяцца ў Беларускім дзяржаўным мастацкім музеі, Барысаўскай карціннай галерэі, у Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях шэрагу заходніх краін, краін СНД, а таксама шматлікіх сяброў і знаёмых. Варта сказаць, што некаторыя работы набыты калекцыянерамі непасрэдна на выстаўцы, і гэта яшчэ адзін повад хутчэй наведаць яе тым, хто тут не пабываў.
Жадаючыя дакрануцца позіркам і сэрцам да светлых мастацкіх вобразаў, вядома, ёсць. Яны прыходзяць па аднаму, парамі і сем'ямі, радзей вучнёўскімі групамі. I... няшчодра пакідаюць запісы-водгукі ў кнізе (самы яркі водгук пакінула дачка мастака).
Спонсарскую дапамогу аказала толькі фірма «Кальвін» (няхай ёй гэта залічыцца ў якасці добрай рэкламы). Думаецца. гэта фірма не пакіне мастака ў адзіноце і падчас яго старанняў па арганізацыі выстаўкі дзіцячых работ. А іншыя фірмы? А мы? Мы маглі б падтрымаць У. Шчарбіна ўжо хаця б тым, што прыйшлі б на выстаўку самі ці з дзецьмі, запрасілі б сяброў і знаёмых. Выдатнае ўражанне гарантуецца. I не кожны дзень у нашым горадзе падзеі, дзеля якіх некаторыя ездзяць у сталіцу. А тут вось — ідзі і глядзі. Нагадаю, выстаўка — да сярэдзіны студзеня.

Міхаіл ІОВЕНКА

"Апантанасць і талент — дар неацэнны" М. Іовенка

Як і ўсякі паважаючы сябе мастак, Уладзімір Шчарбін, безумоўна, неаднойчы ствараў уласны аўтапартрэт. Не гаворачы пра шматлікія партрэтныя замалёўкі свайго любімага настаўніка, якія часам з мяккім дзіцячым гумарам, часам з непаддзельным захапленнем стваралі яго таленавітыя выхаванцы. Але мне асабіста ніколі не давялося бачыць выявы гэтага фанатычна адданага справе свайго жыцця чалавека ў падобнай, як на здымку, кампазіцыі.
Думаецца, момант выбраны найбольш удалы і ў дастатковай ступені сімвалічны. Нездарма ж сам Уладзімір адну са сваіх (дакладней — самую першую) выставу так і назваў: «Вучань — настаўнік». Гэта, можна сказаць, яго галоўная сутнасць, жыццёвая лінія і вялікі прыродны дар. Можна толькі марыць аб тым, каб у жыцці кожнага чалавека ці хаця б у лёсе новых нашых пакаленняў як абавязковая састаўная было спатканне з такім дарам. Не эпізадычнае, вядома, а шматуплывовае, дазваляючае вызначыцца і вырасці таму ці іншаму прыроднаму таленту. Наколькі стваральней было б наша грамадства! Не спатрэбіўся б і прарок-павадыр, а народ і за вочы не зваўся б «электаратам», а паважаўся як ГРАМАДА.
Але што гэта я, куды занесла? Давайце належным чынам цаніць у першую чаргу тое, што ёсць. А ёсць, як гаворыцца, у натуры цудоўны мастак-педагог Уладзімір Іванавіч Шчарбін, які выхаваў і выхоўвае шмат юных талентаў. Многія з іх ужо самі з прэтэнзіяй на масцітых. А каторыя — на шляху. Удзел лепшых з іх у «Бітольскім «Манматры» і заваяваны там поспех гэта найлепшым чынам пацвердзілі. Як ні кажы, а чарговае міжнароднае прызнанне адбылося.
Кажуць, хлопчыкі і дзяўчаты, што набіраюцца ля яго мастацкаму валоданню пэнзалям ды мастацкай назіральнасці з адначасовым усведамленнем прыгажосці свету, аднойчы і назаўсёды звязваюцца з ім непарыўнай нітачкай своеасаблівага сваяцтва. Дзіва што: нават улетку, падчас канікулаў не растаюцца яны. Пленэры на ўлонні, замалёукі з натуры (эцюдныя, вядома) ён праводзіць з выхаванцамі далей ад «шуму гарадскога». Дзе можна па-сапраўднаму засяродзіцца над тэмай, вытанчана адчуць і зразумець усе адценні, колеры і лініі, у спалучэнні... з натуральнымі гукамі, ласкавымі і натхняючымі абдымкамі жывой прыроды. Ці не тут нараджаюцца першыя мазкі будучых сусветных шэдэўраў?

Міхаіл ІОВЕНКА

"Суайчыннікам на карысць" М.Іовенка

Мастацкія акцыі, пераважна рэкламнага, а дакладней, самарэкламнага характару становяцца быццам бы моднымі. Пра гэта сведчаць, напрыклад, аб'яўкі майстроў пэнзля ў гарадскім транспарце сталіцы, якія сустракаюцца ўсё часцей. Нашы ж "героі", не паўтараючы сваіх калег, пайшлі значна далей. Задуманая імі яшчэ напачатку года акцыя ў зародку мела не проста мастацкую, а культурна-гуманістычную накіраванасць. Прычым, ярка акрэсленую. Вянцом яе павінен быў з'явіцца ўрачысты Дзень дарэння, які нарэшце і адбыўся. Але— усё па парадку.
—Нараджэнне акцыі было справай, лагічна прадвырашанай,—лічыць мастак-педагог раённай школы мастацтваў У.I. Шчарбін.—Асабліва пасля таго, як шматлікія работы нашых таленавітых выхаванцаў "прабілі" сабе дарогу далёка за межы сваёй краіны, пачалі трапляць не толькі ў міжнародныя мастацкія каталогі, а і ў галерэйныя зборы, прыватныя экспазіцыі і інтэр'еры багатых людзей. Яны пакідалі сваіх уладальнікаў-аўтараў незваротна, а ўзнагародай тым былі... толькі чарговыя запрашэнні ў нейкі з прыгожых гарадоў Еўропы ці Азіі з новай калекцыяй карцін на чарговую выставу-конкурс ці пленэр. Каб усё паўтарылася зноўку. Нашы дзеці пры гэтым ужо ведалі, як высока цэняцца іх работы за мяжой, паколькі там даўно зразумелі не толькі непаўторнасць і ўнікальнасць дзіцячых твораў, а і жыватворнасць уласцівай ім "энергетыкі".
Як сведчыць Уладзімір Іванавіч, пасля кожнай з такой цяжкасцю (па фінансавых прычынах, зразумела) арганізаванай паездкі за мяжу ці завочнага ўдзелу ў чарговым конкурсе поўнілася сабранне карцін юных мастакоў, адзначаных прэстыжнымі ўзнагародамі. Практычна з кожных 50 прадстаўляемых у конкурснай калекцыі работ дзесятая або нават пятая частка атрымлівае такія ацэнкі. I шлях лаўраўвенчаных карцін быў прадвызначаны: бок, што праводзіў конкурсны паказ, атрымліваў права ўвесь даход ад іх рэалізацыі цалкам забіраць сабе. Непрымальнасць такога "бартэра" станавілася ўсё больш відавочнай як для юных мастакоў, так і для іх кіраўнікоў-настаўнікаў. Запратэставалі патрыятычныя пачуцці, самасвядомасць і годнасць.
I нарэшце пратэст, так бы мовіць, аформіўся. Дэвізам, які надоўга стаў галоўным сэнсам іх творчасці: "Работы, створаныя на Беларусі, павінны мець "мясцовую прапіску"!
—Мы неяк з калегай—Наталляй Мікалаеўнай Ермаловіч прыкінулі, і высветлілася, што на рахунку нашага мастацкага аддзялення—каля 200 узнагарод, атрыманых толькі ў міжнародных конкурсах,—успамінае Уладзімір Іванавіч.—Уяўляеце, колькі цудоўных дзіцячых твораў гуляе па свеце?! Бо лічбу гэтую трэба шматразова памножыць. Вырашылі зрабіць "апрабацыю" карцін на Радзіме. "Вывесілі" 56 работ у Мінскім інстытуце працоўных і сацыяльных адносінаў. Эфект—непрадказальны. У інстытут зачасцілі тэлевізіёншчыкі і ўсе здымкі, зразумела, - на фоне карціннай экспазіцыі. Вяртаючы нам калекцыю разам з прэзентам—навюткім тэлевізарам, рэктар прызнаўся: нават курыць у калідорах, не тое, каб смецце раскідваць, студэнты перасталі. Бо хіба ж кідаюць смецце ў карціннай галерэі?
Выснова была зроблена канчаткова: творы дзяцей патрэбны ў першую чаргу нам жа. Тым больш, што не хто іншы, як дзяржава, аказвае нам падтрымку, зрабіўшы пяцёра нашых выхаванцаў ганаровымі стыпендыятамі. Была, вядома, надзея, што і на гэты раз падтрымка будзе.
У.I.Шчарбін і Н.М.Ермаловіч пад акцыю, якую задумалі, праграму адпрацавалі да дробязей. I ў Міністэрстве культуры іх зразумелі. А неўзабаве і салідны грант выдзелілі. 3 таго і пачалося. Амаль паўгода ініцыятары, як гаворыцца, не ведалі ні дна, ні накрыўкі.
Збіралі сваіх выхаванцаў на пленэры, выязджалі з імі "на натуру". I нараджаліся цудоўныя пейзажы, услаўляючыя прыгажосць роднага краю. Цэлую мастацкую "геаграфію" Дзяржыншчыны, па словах Уладзіміра Іванавіча, удалося стварыць. Апрача таго, давялося выканаць і вялікі аб'ём руціннай работы: не жартачкі, пад 120 работ трэба было нарыхтаваць і па памерах, і па колеру, і па форме рамкі, скласці ўсё да ладу, з густам, каб не згубіліся, а толькі яшчэ выразней акрэсліліся настрой і душа кожнага твора.
Яны цяпер самі дзівуюцца, як справіцца паспелі. Бо запаветны Дзень дарэння самі вызначылі, а потым адступаць не было куды. I ён нарэшце адбыўся. У залах раённага краязнаўчага музея, дзе папярэд не былі вывешаны ў вялікай экспазіцыі прыгатаваныя работы сабраліся ўсе віноўнікі ўрачыстасці—юныя мастакі і іх настаўнікі, кіраўнікі раённага аддзела культуры і прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый, для якіх прызначаліся падарункі.
Гэта быў кранаючы сэрца, дзівосны момант. Шчаслівым агеньчыкам ззялі вочы таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, хваляваліся дарослыя, было шмат віншавальных і ўдзячных слоў. Калекцыі шчодра раздаваліся. Іх атрымалі рэабілітацыйнае аддзяленне райбальніцы, Фаніпальская паліклініка, Вялікасельская СШ, сямейны дом у Бараўлянах, школа-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў у Івянцы, Мінскі дзіцячы дом № 2, Станькаўская школа-інтэрнат, раённая псіхалагічная служба, ветэран вайны і працы М.П. Кавалёва, якая шмат гадоў, ужо будучы пенсіянеркай, з любоўю прыбірала пакоі мастацкага аддзялення.
Гэтак вось яны распарадзіліся вынікамі сваёй творчай працы. I гэты добры пачын У.I.Шчарбін растлумачыў наступным чынам:
—Мы самі прайшлі доўгі шлях нястач, ведаем, наколькі сёння ўсё цяжка даецца. Таму ад слова "дайце" прыйшлі да слова "вазьміце", Да слова, якое маральна ўзвышае, узбагачае таго, хто дорыць. I таму глыбока ўпэўнены, што разам з карцінамі ў дар іх новым уладальнікам пяройдзе цяпло і бязмежная любоў да ўсяго прыгожага, з якімі нашы выхаванцы шчыравалі над сваімі творамі. А яшчэ хочацца верыць, што прыкладу нашай акцыі паследуюць калектывы іншых мастацкіх школ. Суайчыннікам на карысць.

Міхаіл ІОВЕНКА

"Найти свой путь" Н. Трацевская

Те, кто уже давно знакомы с художником Владимиром Щербиным, заранее были уверены, что его юбилейный творческий вечер скучным не будет. И оказались совершенно нравы. Хотя не раз было подмечено, что Щербин - человек самый что ни на есть неожиданный.
Видимо, поэтому «найти свой путь» ему удалось далеко не сразу среди множества дорог и дорожек, которыми вела его судьба и непоседливый, неугомонный характер...
Родился в Челябинске... Первая учительница рисования «на спор» давала мне задания; на кону — новая книга, причем «навырост»... Первая картина, я так помню, «Спартак убегающий» - прикрывается щитом, стрела в ноге... Казахстан... С местными пацанами наперегонки - верхом. Лихачили! Вспоминаю - сам себе не верю: сегодня не знал бы, как к лошади и подойти. Здесь первый и последний раз в жизни был отлич-ником - четвертый класс... Позднее, уже в Ставрополе, начал ходить в изостудию Льва Богуславского. И самое интересное, в школе-то по рисованию в итоге имел «три». Как-то «не поладил» с учительницей - и она мне до конца года в журнал «двойки» выставила, сказала: можешь не ходить больше. Я и не ходил, приносил только рисунки из студии - ставила «пятерки». В итоге... Поступил в Пензенское педагогическое училище: просто выбрал по справочнику. Потом в Тольятти по комсомольской путевке махнул на стройку. Бетонщик-шашечник... Кто такой «шашечник»? Вообще это была «крутая», хорошо оплачиваемая работа, но вредная для здоровья - итальянский метод укладки полов.
Читал в бригаде лекции по изобразительному искусству. Дважды поступал в Московский полиграфический, работал оформителем в театре...
Рванул в Минск за очередным дипломом - хотелось учиться. Поступил в Белорусский театрально-художественный...
Дзержинская школа искусств. В «выращивание» талантов я не верю. Талант рождается или нет. Задача преподавателя - найти, разглядеть и помочь ребенку его развить. После того, как вернулись с ребятами из первой заграничной поездки, из Македонии, четко осознал: главное - найти свой путь, именно свой... Мы сориентировались на графику. Редкость? Да.
О творчестве учеников Дзержинской «художки» (ребята так называют, и я поддерживаю) - лауреатов, дипломантов Международных конкурсов при поддержке исполкома изданы уже три уникальные книги, которые неизменно вызывают восхищение у нас и за рубежом... Речь идет где-то о 600 наградах из двадцати стран мира! Я прикинул - это 20 квадратных метров только Международных дипломов...

* * *

Его сегодняшние и «вчерашние» ученики сидели в зале и заворожено слушали своего Учителя. Чтобы поздравить Владимира Щербина, художника, преподавателя, Почетного жителя города, на сцену то и дело с цветами и подарками поднимались близкие, друзья, коллеги... Творческие подарки дарили коллективы и учащиеся родной школы искусств, артисты ближайшего соседа - Дома культуры...
Заместитель начальника управления культуры Миноблисполкома Г.А. Лейко со сцены озвучила поздравление от председателя Миноблисполкома Л.Ф.Крупца. Заместитель председателя Дзержинского райисполкома А.С.Чаган, начальник отдела культуры Дзержинского райисполкома Н.И. Синюкович, председатель Белорусского союза художников В.П. Савич адресовали юбиляру самые теплые слова, делились воспоминаниями о совместной работе. По-свойски, «по-пацански» поздравил старинного друга и единомышленника директор ДШИ А.В. Гирель.
- Я буду продолжать свою работу... Мне это интересно!— заключил В.Щербин под бурные овации зала.

Н.ТРАЦЕВСКАЯ

"Если бы он не стал художником..." М. Хидджаз

Если бы он не стал художником, он, по-моему, стал бы писателем. Во всяком случае, говорит Владимир Щербин так, что заслушаешься, его речь — сплошные афоризмы. Себя он называет художником выходного дня, поскольку на собственное творчество времени остается совсем мало, почти все оно посвящено детям, ученикам Дзержинской детской школы искусств.

«Дети меня «съели» как художника. Они если берут — берут все», — говорит Владимир Щербин. Хотя, пожалуй, Владимир Иванович немного лукавит. Сам он, несомненно, состоялся как творец. Грамоты, полученные на различных выставках им самим и его учениками, Владимир Иванович измеряет не в штуках, а в квадратных метрах: то ли восемнадцать, то ли восемнадцать с половиной квадратных метров их уже накопилось. Он — член Союза художников Беларуси с 1991 года, член Международной ассамблеи детского творчества, почетный житель города Дзержинска. Принимал участие в шестидесяти выставках в Беларуси и за ее пределами, лауреат всесоюзных и республиканских конкурсов плаката, имеет грамоты Национального собрания Республики Беларусь, Министерства культуры, облисполкома и райисполкома. Две работы Владимира Щербина находятся в коллекции Национального художественного музея Республики Беларусь. Не раз с учениками выезжал на конкурсы, ими получена не одна сотня наград в двадцати странах мира. В 1999 году в Библейском саду Иерусалима были посажены три дерева в честь юных художников из Дзержинска — Максима Мясникова, Виктории Саленик и Екатерины Храмцовой. Ребята победили в конкурсе «Дети мира иллюстрируют Библию». А в 2006 году Анне Балабанович лично Президентом Республики Беларусь А.Г.Лукашенко была вручена высшая награда Специального фонда Президента по поддержке талантливой молодежи — Гранд-премия.
— Вы помните каждого своего ученика, Владимир Иванович?
— Да, практически каждого. Более чем за двадцать лет художественное отделение нашей школы окончили свыше двухсот человек.
— А кто запомнился больше?
— Нескольких назову. Это Павел Заблоцкий, с которым мы готовим выставку «Учитель и ученик», она пройдет, надеюсь, в Дзержинске, Минске, возможно, в Амстердаме. Это Оксана Празецкая, про нее уже довольно давно сняли документальный фильм, который в 2003 году был показан на итальянском телевидении, и итальянцев очень заинтересовала судьба этой девочки. Это Андрей Метельский, который сейчас руководит Дзержинским районным Домом ремесел, профессионально занимается керамикой. А это очень важно, я считаю, — зарабатывать на жизнь творчеством.
— А главный принцип своей работы с детьми можете сформулировать?
— Ребенок до десяти лет, который рисует, — это правильно, это нормально. Потом в некоторых художник умирает, в других он остается. И вот дать тем, у кого есть способности, профессиональное ремесло — моя задача. Художник учит не исходя из программы, а от себя, исходя из собственного творческого метода.
Говоря о своих учениках, о выпускниках школы, Владимир Иванович очень осторожно использует слово «талант» и меня предостерегает от бездумного его употребления. «Талант появляется раз в пятьдесят лет, гений — раз в сто лет, способные люди встречаются чаще, и это уже много значит. Вот Павел Заблоцкий — больше чем способный, я это могу сказать», — утверждает художник. Кстати, у Павла есть работа, которая называется «Мой учитель» — портрет Владимира Щербина. Портрет, по-моему, очень точный. И передать его суть можно словами самого Владимира Ивановича: «Художника можно определить по глазам, он по-другому смотрит на мир». Так посмотрел на своего учителя Павел и передал это впечатление зрителю, так смотрит на мир Владимир Иванович, так, глядя в глаза мальчишек и девчонок, он видит будущее школы. Все его ученики — люди рисующие. Как он говорит, «я могу научить рисовать и медведя, если он этого захочет». Но не всех мастер, правда, готов назвать художниками, здесь мало учебы, это все же дается от Бога…
Детская графика, которой занимается с детьми Владимир Щербин, — необычное направление для детских художественных школ. В 2002 году был издан уникальный альбом «Дзержинская детская графика», в 2007 году — альбом «500 наград в 20 странах. Юные художники Дзержинска». Владимир Иванович всерьез подумывает и об издании третьего альбома — с детскими плакатами. А еще — о том, как подготовить себе преемника, человека, который продолжит его дело в художественном отделении школы искусств, способного работать с детьми, видеть, слышать и понимать их.
Впрочем, сам Владимир Щербин еще молод, ведь шестьдесят лет для художника (а именно столько исполнилось Владимиру Ивановичу в апреле) — далеко не предел. Тем более — для такого энергичного и жизнелюбивого, полного планов и задумок человека, как он.

Марина ХИДДЖАЗ.

Владимир Щербин награжден медалью Франциска Скорины

Указом Президента Республики Беларусь №226 от 3 июня 2011 года за многолетнюю плодотворную работу, высокий профессионализм, значительный личный вклад в развитие строительного комплекса, жилищно-коммунального хозяйства, образования, здравоохранения, науки, культуры, спорта награждена большая группа наиболее отличившихся представителей этих сфер государственными наградами Республики Беларусь. Среди награжденных наш земляк, заведующий художественным отделением Дзержинской детской школы искусств Владимир Иванович Щербин. Его вклад в воспитание молодых талантов, развитие изобразительного искусства отмечен медалью Франциска Скорины.

Над москвой встает зеленый восход...

(художник Щербин Владимир Иванович)

Случайно нашла вот этого кота. Сразу же вспомнилась замечательная песенка, которую особенно любит мой муж, еще со студенческой поры. И мне нравится. Ностальгия, по институту, по Московской юности. Мы её когда-то под гитару в институте, особенно во время работы в стройотряде пели. Про оранжевого кота. Я думаю, что Щербин именно его и нарисовал. Такие там стихи красочные, как картина.

"Над Москвой встает зеленый восход,
По мосту идет оранжевый кот,
И лоточник у метро продает
Апельсины цвета беж..."
Нашлась и сама песенка. Оказывается, это стихи Л. Филатова.

А мы-то и не знали.
Может быть, кто-то тоже знает её, любит и тоже вспомнит свою студенческую юность. Мне кажется, она многим обязательно понравится. А заодно можно еще на осень и оранжевых котов полюбоваться.

ОРАНЖЕВЫЙ КОТ (ст. Л.ФИЛАТОВ, муз. В.КАЧАН)

У окна стою я, как у холста.
Ах, какая за окном красота!
Будто кто-то перепутал цвета:
И Дзержинку, и Манеж.
Над Москвой встает зеленый восход,
По мосту идет оранжевый кот,
И лоточник у метро продает
Апельсины цвета беж.
А в троллейбусе мерцает окно,
Пассажиры - как цветное кино.
Мне, товарищи, ужасно смешно
Наблюдать в окошко мир.
Этот негр из далекой страны
Так стесняется своей белизны,
И рубают рядом с ним пацаны
Фиолетовый пломбир.
И качает головой постовой,
Он сегодня огорошен Москвой,
Ни черта он не поймет, сам не свой,
Словно рыба на мели.
Я по улицам бегу, хохочу -
Мне любые чудеса по плечу.
Фонари свисают: ешь не хочу,
Как бананы в Сомали.
У окна стою я, как у холста.
Ах, какая за окном красота!
Будто кто-то перепутал цвета:
И Дзержинку, и Манеж.
Над Москвой встает зеленый восход,
По мосту идет оранжевый кот,
И лоточник у метро продает
Апельсины цвета беж.

http://www.liveinternet.ru/users/4794698/post265791671/

Школа раннего развития в Дзержинской детской школе искусств

В этом учебном году Дзержинская детская школа искусств открыла экспериментальную школу эстетического образования для маленьких детей.
Главная задача воспитания была сформирована в конце XX века Василием Сухомлинским – «помочь ребенку развиваться как творческой, думающей личности». Гуманист Амонашвили говорил, что воспитание должно опережать обучение, и в итоге должно раскрыть природные и духовные силы ребенка и чем раньше мы начнем заниматься воспитанием - тем лучше получится результат.
В школе раннего развития занимаются самые маленькие жители нашего города: от 3-х до 6-ти лет. Малыши занимаются по трем направлениям: музыка, хореография, изобразительное искусство. Уроки проводят учителя: Лисовская Марина Юрьевна, Мазуркевич Ольга Юрьевна, Щербин Владимир Иванович, Хачатурян Владимир Валерьевич. Занятия проходят в интересной игровой форме по специально разработанной программе.

Фотографии

Источники

Щербин, Владимир Иванович (Калі мы так прыроду любім, дык хутка ўсю яе загубім [Выяўленчы матэрыял] : [плакат] / мастак В. Щербин ; галоўны рэдактар Т. Ігнаценка 1980
Дзяржынская дзіцячая графіка: альбом-каталог /склад.У.Шчарбін, Н.Ермаловіч. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2002.
500 наград в 20 странах [Изоматериал]: Юные художники Дзержинска / авт.-сост.: Щербин Владимир Иванович, Ермолович Наталия Николаевна. – Минск: Минская фабрика цветной печати, 2007. – 143 с.
Савинов, Б. Ф. Истоки: эссе, поэзия / Борис Савинов; [предисловие В. Уранова ; художник В. И. Щербин].- Минск, 2014
«…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…»/ Авт. текста А.С. Криворот [и др.] . – Минск, 2001. – С.7.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 615 - 616.
Дзержинск. 860 лет / текст О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.
Минская область: энциклопедия. Д – Я.- Минск, 2007.- С. 29.
Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.-Минск: Беларусь, 2008 .- С. 275.
“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8.
Дзержинский район = Дзяржынскі раён = Dzerzhinsk district: фотоальбом. – Минск: РИФТУР ПРИНТ, 2014. – С.31,174.
Матусевіч, А. Медаль з Балатона / А. Матусевіч // Сцяг Кастрычніка // 1991.- 29 кастрычніка.
У Школе мастацтваў /Фота І Шабалінскага // Сцяг кастрычніка.- 1991.- 26 лістапада.
Навіцкая, В. “Калі мы хочам, каб у нашым горадзе былі мастакі”: інтэрв’ю з выкладчыкам школы мастацтваў, членам Саюза мастакоў Беларусі У. І. Шчарбіным /В. Навіцкая //Сцяг Кастрычніка.- 1992.- 11 студзеня.
Іовенка, М. Эстэтам быць не абавязкова…/ Міхаіл Іовенка //Сцяг Кастрычніка.- 1994.- 24 снежня.
Іовенка, М. Настаўнік – вучань, або Хісткі мосцік пераемнасці /Міхаіл Іовенка //Сцяг Кастрычніка.- 1995.- 20 мая.
Іовенка, М. Апантанасць і талент – дар неацэнны /Міхаіл Іовенка //Сцяг Кастрычніка.- 1996.- 18 верасня.
Іовенка, М. Спалучэнне дзівоснае, непаўторнае /Міхаіл Іовенка // Сцяг Кастрычніка.- 1997.- 15 студзеня.
Іовенка, М. Суайчыннікам на карысць /Міхаіл Іовенка //Сцяг Кастрычніка.- 1999.- 24 лістапада.
Голрдость Дзержинщины //Сцяг Кастрычніка.- 2007.- 30 чэрвеня.
Ахраменка, І. Мастак і яго вучні / Іна Ахраменка // Культура.- 2010.- № 14.- С. 12.
Трацевская, Н. Найти свой путь /Н. Трацевская //Сцяг Кастрычніка.- 2010.- 10 красавіка.
Хидджаз, М. Портрет учителя /Марина Хидджаз //Мінская праўда.- 2010.- 30 красавіка.
Хидджаз, М. Портрет учителя /Марина Хидджаз [электронный ресурс]. Дата доступа: 30.05.2010 http://minpraud.by/articles.php?id=954&current_date=2010-04-30
Награда мастеру и педагогу // Узвышша.- 2011.- 18 чэрвеня.
http://www.playcast.ru/view/3792597/b766119e1fc72039cac7c20c56214e51a951cf95pl
http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001a="BY-NLB-ar2674656"&lst_siz=20
http://www.dzr.by/?p=8572
http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/ru/social/culture/shkoly
http://rilmark.ru/authors/detail/2639
http://artnow.ru/ru/gallery/0/13617.html
https://artchive.ru/artists/53094~Vladimir_Ivanovich_SCHerbin
http://artru.info/ar/40376/
http://natbookcat.org.by/isgbi/marcview.do?id=418862&position=2
http://natbookcat.org.by/isgbi/authrecords.do?uid=byNBCBa341083&key=marcinfo.secondaryAuthors
http://dzerginsk.by/news/2016/04/13/tebe-s-lyubovyu-belarus
http://minpraud.by/articles.php?id=954&current_date=2010-04-30
www.youtube.com/watch?v=eow38Dg-78I